Студопедия — Зварот да трагедыйных аспектаў вайны ў творах А. Куляшова 1941-1945 гг. (вершы, паэмы, балады). Мастацкае даследванне маральнай сутнасці чалавека ў экстрэмальных умовах.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Зварот да трагедыйных аспектаў вайны ў творах А. Куляшова 1941-1945 гг. (вершы, паэмы, балады). Мастацкае даследванне маральнай сутнасці чалавека ў экстрэмальных умовах.






А. Куляшоў востра перажываў трагедыю першых дзен Вялікай Айчыннай вайны. 24 чэрвеня ен пакінуў разбураны Мінск, пяшком прайшоў да Оршы, а ў Калініне добраахвотна ўступіў у рады Чырвонай Арміі, працаваў у армейскай газеце. Ва ўмовах франтавога жыцця А. Куляшоў здолеў напісаць выдатныя мастацкія творы за незвычайна кароткі час. У 1942 г. ен напісаў паэму " Сцяг брыгады " - кнігу пра байца, які зведаў горыч разгрому брыгады, страту баявых сяброў, але выйшаў з варожага акружэння разам з параненым камісарам. Назаўжды ў народнай памяці застануцца героі напісаных А. Куляшовым у гады вайны балад - дзеці і сястра камандзіра партызанскай брыгады Міная Шмырова. Пра гэта Аркадзь Куляшоў расказаў у "Баладзе аб чатырох заложніках ".

Верш «Над брацкай магілай» — адно з вышэйшых эстэтычных дасягненняў усёй ваеннай лірыкі тых дзён. У ролі экспазіцыі выступае пейзаж, як сведчанне сваяцтва братніх зямель. Тыя ж дрэвы, тыя ж кветкі на лузе. А цяпер яшчэ — і сваяцтва іншае, сумнае і гераічнае, па-сапраўднаму братняе, таму што яно злучана і аплачана ахвярамі ў бітве за зямлю, родную для адных і другіх:

Ёсць пад Стараю Русаю

руская вёска Лажыны.

Там, нібы ў Беларусі,

і вербы растуць і рабіны

Там магіла ёсць брацкая ў лузе

за вёскай Лажыны,

Там хлапцы беларускія

чэсна галовы злажылі.

Радкі набываюць характэрную для Куляшова мужную суровасць.:

Мы не плачам, хоць знаем,

не проста салдацкія косці

Засыпаем мы жвірам халодным.

а большае штосьці...

Засыпаем мы тмары

з вачамі і вуенамі тымі,

На якіх пацалункі

дзяцей і жанок не астылі.

Лямант зямлі-паланянкі быў пераўвасоблены ў трагічны голас дзяўчыны, у крык адчаю і мальбы аб ратунку, што ляцяць з ліста («Ліст з палону»). Умоўная форма ліста, які піша нявеста, ужо рабыня, «чорная, чорная»:

Дарагі!

Не хаваю тугі:

Невясёлы мой лес, невясёлы...

Пакідаю я родныя сёлы,

Па рэйках вязуць мяне колы

У Нямеччыну,

Нібы ў Турэччыну...

Не адна я, з дзяўчатамі, усіх нас вязуць у няволю.

У вершы паэт звярнуўся да фальклорных вобразаў, да сродкаў народна-песеннай стылістыкі, увёў у сферу лірычнага дзеяння шырокія пласты народнай свядомасці. Так, перад вачыма паланянкі, калі цягнік мінае Дняпро, паўстае нядаўняе гаданне:

Але што я пішу, дарагую мне трачу паперу,

Я, ты ж знаеш, гаданням не веру, не веру, не веру.

У вершы адчуваецца смутак усёй роднай зямлі, аддадзенай на здзек ворагу:

Шлях суровы, суровы...

Ці ён дойдзе,

Ці знойдзе

цябе, ліст звычайны мой, ліст папяровы.

Як не знойдзе, чытай па дарозе ад Оршы, ад Брэста

Ліст другі,

Ліст даўгі, што на шпалах пісала нявеста.

I калі не яна, не сама, то падругі пісалі няйначай,

Паліваючы кожную шпалу і рэйку слязою гарачай.

Аднак твор паэт заканчвае не драматычна-роспачнай, а аптымістычнай нотай, верай у перамогу над фашызмам:

Ты чытай і адказ на яго на штыку данясі да Берліна...

У пасляваеннай творчасці А. Куляшова назаўсёды засталася памяць аб вайне, яе пакутах, выпрабаваннях, яе строгай мерцы чалавечых вартасцей. Нават тады, калі паэт прама не гаворыць пра ваеннае мінулае, напрыклад, верш «Колас» (1946), памяць пра яго адцяняе і ўзмацняе радасць мірнага жыцця і працы.

Ты,, з працы ідучы, прыкмець

Ягоную работу, —

Вусамі ён варушыць ледзь,

Ён мокры ўвесь ад поту.

Ён з глебы гоніць кропляў шмат,

Іх грэе на праменні,

Бо трэба вырасціць зярнят

Яму не меней жмені.

Вайна як частка ўласнай біяграфіі згадваецца ў вершы «Крылы» (1945). Паэт імкнецца асэнсаваць пройдзены шлях, свой жыццёвы лес.







Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 1346. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Методика обучения письму и письменной речи на иностранном языке в средней школе. Различают письмо и письменную речь. Письмо – объект овладения графической и орфографической системами иностранного языка для фиксации языкового и речевого материала...

Классификация холодных блюд и закусок. Урок №2 Тема: Холодные блюда и закуски. Значение холодных блюд и закусок. Классификация холодных блюд и закусок. Кулинарная обработка продуктов...

ТЕРМОДИНАМИКА БИОЛОГИЧЕСКИХ СИСТЕМ. 1. Особенности термодинамического метода изучения биологических систем. Основные понятия термодинамики. Термодинамикой называется раздел физики...

Внешняя политика России 1894- 1917 гг. Внешнюю политику Николая II и первый период его царствования определяли, по меньшей мере три важных фактора...

Оценка качества Анализ документации. Имеющийся рецепт, паспорт письменного контроля и номер лекарственной формы соответствуют друг другу. Ингредиенты совместимы, расчеты сделаны верно, паспорт письменного контроля выписан верно. Правильность упаковки и оформления....

БИОХИМИЯ ТКАНЕЙ ЗУБА В составе зуба выделяют минерализованные и неминерализованные ткани...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.024 сек.) русская версия | украинская версия