Студопедия — Ужыванне часціц не, ні
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Ужыванне часціц не, ні






не
Адмаўленне Калі знаходзіцца пры выказніку Служба не дружба. Не згубіў – няма чаго шукаць.
Сцвярджэнне Не+магчы+не+інфінітыў Я не магу не сказаць праўды
  У простых сказах – рыта­рычных пытаннях Каму не вядома імя Францыска Скарыны?
ні
Узмацняе адмаўленне Не (няма, нельга)+ ні Нельга спыніцца ні на хвіліну. На вуліцы ні душы (адсутнічае выказнік)
Узмацняе сцвярджэнне Што (б) ні, хто (б) ні, як (бы) ні, дзе (б) ні ў даданых част­ках складаназалежных сказаў Дзе ні пойдзеш, песні кружаць роем
Злучнік у ад­моў­ных сказах Можна замяніць злучнікам і Ні ў жыцці, ні ў людзях я не зняверыўся
Няўпэўненасць Ва ўстойлівых словазлучэннях Ні рыба ні мяса, ні хаты ні лапаты, ні свет ні зара

Практыкаванне 90.

· Прачытайце тэкст, вызначце яго стыль.

· Устаўце патрэбную часціцу (не ці ні).

Тэкст № 1. Трэба адзначыць, што (н...)водная з сучасных дэфініцыяў спорту (н...)дае ў пэўнай меры адказ на пытанне «што такое спорт» у сучасным яго вымярэнні.

Згодна з сацыяльна-філасофскімі падставамі функцыянавання су­час­нага спорту найбольш дакладна вылучаюцца дзве ягоныя характа­ры­стыкі, а ме­навіта: дзейнасць – фізічная, псіхічная, інтэлектуальная, ма­ральная і г. д.– і спаборніцтвы. Сучасная інтэрпрэтацыя паняцця «спорт» спрабуе гарманічна злу­чыць абедзве гэтыя характарыстыкі ў сацыяльна-эканамічных варунках ХХ ста­годдзя. (Н...)льга (н...)пагадзіц­ца з тым, што толькі поспехі ў развіцці чалавечай цывілізацыі дазволілі стварыць такую моцную сацыяльную з’яву, як спорт. Важна таксама адзначыць, што асноўныя кампаненты структуры спор­ту – прафесійны спорт, аматарскі спорт, спорт для ўсіх і камерцыйны спорт – найлепш падкрэсліваюць у працэсе сваёй рэалізацыі «дзейнасць» і «спабор­ніцтвы». Калі прафесійны і аматарскі спорт характарызуюцца пера­важ­на спабор­ніцтвамі, то спорт для ўсіх і камерцыйны спорт хутчэй за ўсё вызна­чаюцца наяўнасцю дзейнасці: у першым выпадку дзеля ўласнага задавалення, у другім – каб атрымаць грошы за выступленне.

Зразумела, што спорт (н...)колі б (н...)набыў тое значнае ролі ў грамадст­ве, якую ён мае зараз і якая ўсё павышаецца, калі б (н...)меў сваёй дзівоснай здольнасці татальнага распаўсюджвання і ўзаемадзеяння з іншымі сацы­яльнымі феноменамі. У яго арбіту ўключаюцца велізарныя масы людзей, у яго функцыянаванне ўкладваюцца гіганцкія сумы грошай. (Паводле У. Люкевіча.)

· Знайдзіце тэрміны-словазлучэнні, растлумачце іх. Паразважайце, як суіснуюць структурныя кампаненты спорту ў сучасным грамадстве.

Тэкст № 2. Вандроўкі раскрывалі Язэпу Драздовічу (н...)толькі (н...)спазнанае хараство роднай зямлі, але і багацце душы народнай, падымалі завесу над таямніцай народнага генія. Хацелася і канечне трэба было шмат чаго зрабіць. Драздовіч натуе тыпы народнай па­бу­довы, замалёўвае народныя строі, прылады працы, прадметы хатняга ўжытку, запісвае песні, прыказкі, складае слоўнікі народнай тэрміналогіі па анатоміі, фауне і флоры Беларусі, і скрозь, дзе б (н...) вялі яго сцежкі, робіць накіды памятных мясцін, краявідаў, помнікаў архітэктуры, піша партрэты людзей, у якіх знаходзіць прытулак, (н...)багаты сялянскі па­частунак. Паміж вандроўкамі ў пошуках працы, маляваннем насцен­ных дываноў пакінуў (н...)калькі пейзажаў: «Ласковы», «Краявід з цяг­ніком», «Возера». Акрамя зманлівай далечы гісторыі, куды (н...)раз узно­сіўся ўяўленнем, вобразы якой прымушаў ажываць на палатне, жыў яшчэ адной марай. З гадамі яна перарасла ў апантанасць, цягу па­знаць сусвет, разгадаць таямніцу гармоніі руху нябесных свяціл. Мастак горача верыў, што чалавецтва ў будучым адрыне войны, вызваліцца ад знясільваючай фізічнай працы і ўвесь свой геній аддасць развіццю творчасці, пазнанню Сусвету. (А. Ліс.)

· Раскажыце, як ушанавана імя Язэпа Драздовіча на Беларусі.

Тэкст № 3. Што (н...)кажы, а жыццё, ужо само па сабе, ёсць ра­дасць, вялікае шчасце, бясцэнны дар. Ёсць важныя дзве часціны, з якіх складаецца жыццё і яго глыбокі сэнс і хараство – чалавек і пры­ро­да. Бо (н...)колі (н...)страціць для нас цікавасці чалавек, бо праяўленне яго розуму бязмежна, бо дарогі яго (н...)вызначаны, бо формы яго жыцця і яго адносін да другіх людзей бясконца разнастайныя, канчат­ко­ва (н...)выяўлены і (н...)колі (н...)могуць стаць канчатковымі. А прырода! Колькі вялікага задавальнення дае нам яна! Бо прырода – найцікавей­шая кніга, якая разгорнута прад вачамі кожнага з нас. Чытаць гэтую кнігу, умець адгадаць яе мнагалучныя надпісы – хіба ж гэта (н...)ёсць шчасце? Адно толькі шкада, што наша жыццё (н...)суразмерна малое для таго, каб начытацца гэтай кнігай. (Якуб Колас.)

· Пазнаёмцеся з артыкулам Т. Шамякінай «Міфалогія. Гармонія чалавека і прыроды» (Роднае слова. 1993. № 12.). Ці згодныя вы з думкамі, выказанымі ў артыкуле?

· Напішыце навуковы артыкул, у якім паразважайце пра гармонію суіснавання народнай архітэктуры і ландшафта.







Дата добавления: 2015-08-30; просмотров: 1670. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Ученые, внесшие большой вклад в развитие науки биологии Краткая история развития биологии. Чарльз Дарвин (1809 -1882)- основной труд « О происхождении видов путем естественного отбора или Сохранение благоприятствующих пород в борьбе за жизнь»...

Этапы трансляции и их характеристика Трансляция (от лат. translatio — перевод) — процесс синтеза белка из аминокислот на матрице информационной (матричной) РНК (иРНК...

Условия, необходимые для появления жизни История жизни и история Земли неотделимы друг от друга, так как именно в процессах развития нашей планеты как космического тела закладывались определенные физические и химические условия, необходимые для появления и развития жизни...

БИОХИМИЯ ТКАНЕЙ ЗУБА В составе зуба выделяют минерализованные и неминерализованные ткани...

Типология суицида. Феномен суицида (самоубийство или попытка самоубийства) чаще всего связывается с представлением о психологическом кризисе личности...

ОСНОВНЫЕ ТИПЫ МОЗГА ПОЗВОНОЧНЫХ Ихтиопсидный тип мозга характерен для низших позвоночных - рыб и амфибий...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия