Студопедия — Прыметнік
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Прыметнік






Прыметнік – самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету прад­ме­та (якасць, уласцівасць, прыналежнасць), змяняецца па родах, ліках і скло­нах і адказвае на пытанні які? чый? У сказе выконвае ролю азначэння або выказ­ніка: Чым багацейшае духоўнае жыццё чалавека, тым багацейшая яго мова. (Васіль Вітка.)

У тэкстах навуковага стылю прыметнікі ўжываюцца даволі шырока, але як сродак пераважна класіфікацыйны, яны маюць інфармацыйны характар і часта ўваходзяць у склад устойлівых тэрміналагічных спалу­чэн­няў: выяўлен­чае мастацтва, біблейскія сюжэты, пазакласная рабо­та, вышэйшая адука­цыя, вагавая катэгорыя, трайное сальта. У ро­лі тэрміналагічнага элемента можа выступаць не толькі прыметнік, які мае самастойнае спецыяльнае зна­чэнне (лабіялізаваны), але і пры­метнікі агульнаўжывальныя (умоўны – умоўны рэфлекс, тлусты – тлусты шрыфт, мяккі – мяккі гук).

Некаторыя прыметнікі набываюць прадметнае значэнне і нязмен­насць роду, а часам і ліку, выконваюць у сказе ролю дзейніка ці дапаў­нен­ня: нася­комыя, цытрусавыя, паляўнічы. Спосабам субстантывацыі (пераходам прыметнікаў у назоўнікі) утвараюцца і некаторыя тэрміны: аднаклетачныя, лёгкія, прамая, датыкальная.

Паводле значэння, граматычных асаблівасцей прыметнікі падзяляюцца на якасныя, адносныя і прыналежныя.

прыметнікі
якасныя адносныя прыналежныя
1. Абазначаюць прымету непасрэдна, без ад­носін да іншых прадметаў. Най­час­цей яны называюць уласці­ва­сці і якасці, якія ўспрымаюцца ор­ганамі па­чуццяў (сіняе не­ба, звонкі голас), ула­сці­васці характа­ру чала­века (акурат­ная ста­ран­ная вуча­ні­ца), выражаюць агульную ацэн­ку (цудоў­ная перамога, удалая спроба) 1. Абазначаюць пры­ме­ты прадметаў праз іх адносіны да іншых прад­метаў, дзеян­няў, акаліч­нас­цей: зала­ты пярсцё­нак, гарад­скія бульвары 1. Абазначаюць пры­ме­ты прадметаў павод­ле іх пры­належнасці пэўнай асобе ці жы­вой істоце: бабуліна хустка, маміна сумка, лісіная нара
2. Абазначаюць прымету, якая можа пра­­яўляцца ў большай ці меншай сту­пені, утвараюць ступені параўнання: высокі – вышэйшы – найвышэйшы 2. Абазначаюць паста­ян­ныя, нязменныя пры­­меты, не маюць ступе­няў параўнан­ня: бяро­завы сок, цагляны дом 2. Не маюць ступеняў параўнання
3. Могуць быць невытворнымі (малы, удалы) і вытворнымі (ніз-к-і, выс-ок-і) 3. Утвараюцца ад на­зоў­­ні­каў (каменны пад­му­рак – падму­рак з ка­ме­ню), ад дзея­сло­ваў (чы­таль­ная зала – за­ла, у якой чы­таюць), ад пры­слоўяў (уча­ра­ш­­няя падзея – па­дзея, якая адбылася ўчора) 3. Маюць вытворныя асновы з суфіксамі - оў (- аў), - ёў (- еў), - ін (- ын): леснік-оў дом, Максім-аў дзённік
4. Могуць мець поўную і кароткую фор­мы (малы – мал; вясёлы – весел), спа­­лу­чацца з прыслоўямі меры і сту­пе­ні (вель­мі старанная вучаніца), утва­раць анта­ні­мічныя пары (высокі-нізкі, вялікі-малы), служыць базай для ўтварэння формаў суб’ектыўнай ацэнкі (бялюткі снег, зеля­нюсенькі лісточак), якасных прыслоўяў (свет­лы – светла, добры – добра), абстракт­ных назоўні­каў (блакітны – блакіт, сіні – сінеча) 4. Можна падабраць сіна­ні­мічныя спалу­чэнні: мінскія вуліцы – вулі­цы Мінска, драў­ляная скульптура – скульп­тура з дрэва 4. Маюць кароткую фор­му ў назоўным і вінавальным скло­нах: бацькав- а ручка (Н. скл.) – бацькав- ай ручкі (Р. скл)

Заўвага. Кароткія якасныя прыметнікі ў беларускай мове ўжываюцца рэдка, у форме адзіночнага ліку мужчынскага роду яны маюць нулявы канчатак: рад, дуж, жаночага і ніякага роду – канчатак ‑ а: рад а, чыст а; у множным ліку – канчатак - ы, (): дзец і шчаслів ы. Кароткія прыметнікі не скланяюцца, змяняюцца толькі па родах і ліках. У сказе выконваюць ролю выказніка: І люб і смуцен час прыгоды, калі душа ўсяе прыроды з тваёю злучана душою. (Якуб Колас.)

Практыкаванне 60.

· Прачытайце тэксты.

· Вызначце стыль, абгрунтуйце свой вывад.

· Выпішыце словазлучэнні з прыметнікамі.

· Якія лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў (якасныя, аднос­ныя, прыналеж­ныя) пераважаюць у кожным з тэкстаў і якую функ­цыю яны выконваюць (ацэначную, выяўленчую, інфармацыйную, класіфікацыйную)?

Тэкст № 1. Старажытным метадам народнай педагогікі з поўным правам можна лічыць гульню. У гульні дзеці вучацца разумець нава­коль­ны свет, мацуюцца духоўна і фізічна. На самым пачатку выхаванне дзі­цяці ідзе шляхам пераймання дарослых. Маленькая асоба спрабуе ўзна­віць убачанае і пачутае ў час сваіх гульняў. Нібы паўтараючы перад­гісторыю сучаснага чалавека, які ў далёкім мінулым, каб спазнаць нава­кольны свет, ішоў ад простага да складанага, ад эмпірычнага во­пыту да ўсвядомленых дзеянняў, сучаснае ча­ла­вечае дзіця свой пер­шы жыццёвы вопыт пераносіць у гульнявую дзейнасць. У гульнях дзіця ў неназойлівай нязмушанай абстаноўцы замацоўвае свае жыццёвыя назіранні, спазнае навакольны свет, набывае ўменні і навыкі, якія так спат­рэбяцца яму потым, у дарослым жыцці. Такое простае і ўсё ж ня­простае ўзаемадзеянне дзіцяці з жыццём, што праходзіць цераз гульню, можна вызначыць наступным чынам: найпрасцейшы эмпірыч­ны вопыт – гульня – усвядомленае дзеянне.

Вялікае месца ў жыцці дзіцяці займаюць сюжэтныя і ролевыя гульні. У іх адбіваецца гісторыя, традыцыі, звычаі народа, яго працоўная дзей­насць, побыт, культура. Шырока выкарыстоўваецца вусная народная творчасць (казкі, прыказкі, прымаўкі, загадкі, песні, лічылкі). У такіх гульнях дзіця набывае першыя простыя веды па працы, уменні і навыкі, атрымлівае пэўнае маральнае і інтэлектуальнае развіццё. (Г. Арлова.)

Тэкст № 2.

Пара дзіцячае гульні Праходзіць гэтак, як прыходзіць. Другія ж на тваім кані Ужо ўладарна верхаводзяць. У захапленні ўбачыш ты, Ледзь толькі выглянь на падворак, Як высякаюць капыты На Млечным Шляху іскры зорак. З глыбінь мінулага, здалёк, У вечнай каруселі гэтай Ляціць аседланы кіёк Аўтамабілем і ракетай. Як дражніць нас зялёны крык! І, форткай бразнуўшы бяздумна, Закрыць спрабуем мацярык, Што за акном сваволіць шумна. Шпурляем грозных слоў грамы, І ўжо рука шукае кія, Мармычам злосна, быццам мы Зусім і не былі такія… І я ў размераным жыцці З сабою трачу падабенства, І не магу ніяк знайсці Ключы ў вясёлы край маленства. А трэба хоць бы мімаходзь Наведаць тое наваколле… Пара гульні, не адыходзь, Не пакідай мяне ніколі. (П. Макаль.)  






Дата добавления: 2015-08-30; просмотров: 2077. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Виды сухожильных швов После выделения культи сухожилия и эвакуации гематомы приступают к восстановлению целостности сухожилия...

КОНСТРУКЦИЯ КОЛЕСНОЙ ПАРЫ ВАГОНА Тип колёсной пары определяется типом оси и диаметром колес. Согласно ГОСТ 4835-2006* устанавливаются типы колесных пар для грузовых вагонов с осями РУ1Ш и РВ2Ш и колесами диаметром по кругу катания 957 мм. Номинальный диаметр колеса – 950 мм...

Философские школы эпохи эллинизма (неоплатонизм, эпикуреизм, стоицизм, скептицизм). Эпоха эллинизма со времени походов Александра Македонского, в результате которых была образована гигантская империя от Индии на востоке до Греции и Македонии на западе...

ТЕХНИКА ПОСЕВА, МЕТОДЫ ВЫДЕЛЕНИЯ ЧИСТЫХ КУЛЬТУР И КУЛЬТУРАЛЬНЫЕ СВОЙСТВА МИКРООРГАНИЗМОВ. ОПРЕДЕЛЕНИЕ КОЛИЧЕСТВА БАКТЕРИЙ Цель занятия. Освоить технику посева микроорганизмов на плотные и жидкие питательные среды и методы выделения чис­тых бактериальных культур. Ознакомить студентов с основными культуральными характеристиками микроорганизмов и методами определения...

САНИТАРНО-МИКРОБИОЛОГИЧЕСКОЕ ИССЛЕДОВАНИЕ ВОДЫ, ВОЗДУХА И ПОЧВЫ Цель занятия.Ознакомить студентов с основными методами и показателями...

Меры безопасности при обращении с оружием и боеприпасами 64. Получение (сдача) оружия и боеприпасов для проведения стрельб осуществляется в установленном порядке[1]. 65. Безопасность при проведении стрельб обеспечивается...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия