Студопедия — Устарэлыя словы.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Устарэлыя словы.






Неабходна адрозніваць старыя і ўстарэлыя словы. С т а р ы я – гэта спрадвечныя беларускія словы, якія ўзніклі ў глыбокай старажытнасці і якімі мы карыстаемся і цяпер: галава, рука, жыта, хлеб, конь, авечка, барана, сіта, дождж і інш., у с т а р э л ы я – словы, якія ў сучаснай беларускай мове выйшлі з актыўнага ўжывання.

Паводле ступені ўстарэласці вылучаюцца:

словы, незразумелыя без спецыяльных даведнікаў. напрыклад невытворныя словы, якія захаваліся ў сучаснай мове як часткі вытворных (стрый ‘дзядзька па бацьку’ – стрыечны), лепа ‘добра’ – лепшы і як кампаненты ўстойлівых спалучэнняў – фразем (кол – невялікі участак ворнай зямлі, надзел каля хаты: Ні кала ні двара), (пыталь – машына для пытлявання пшаніцы: Даць пытлю);

словы, якія носьбіты мовы разумеюць і выкарыстоўваюць з пэўнымі, перш за ўсё стылістычнымі, мэтамі (кальчуга, забрала, піка).

Паводле прычыны архаізацыі ўстарэлыя словы падзяляюцца на архаізмы і гістарызмы. А р х а і з м ы (ад грэч. аrchaiosстарадаўні, устарэлы) – старыя назвы сучасных рэалій (ручка – абсадка, земляроб – ратай, чарніла – атрамант, шклозавод – гута).

Адрозніваюцца лексічныя і семантычныя архаізмы. Сярод лексічных архаізмаў вылучаюцца у л а с н а л е к с і ч н ы я, якія маюць сучасны сінонім з іншым коранем: землямер – каморнік, плячо – рамень, таможня – мытня, смецце – друз, лемантар – буквар, тлумач – перакладчык; л е к с і к а-с л о в а ў т в а р а л ь н ы я, якія адрозніваюцца ад сучаснага сіноніма словаўтваральнымі марфемамі: наш – наскі, ззаду – адзаду, металіст – металёвец, тонкі – сценькі, абставы – абставіны, лятун – лётчык, матацыклет – матацыкл, прасвета – асвета, л е к с і к а-ф а н е т ы ч н ы я, якія маюць гукавое адрозненне ад сучаснага сіноніма: мінскі – менскі, міф – міт, камфара – кампара, платформа – плацформа, гімназія – гімнасія, хроніка – кроніка, філасофія – філёзофія, Еўропа – Эўропа і інш.

Сустракаюцца выпадкі, калі слова актыўна выкарыстоўваецца ў сучаснай мове, але асобнае яго значэнне (значэнні) выходзіць з ужытку, становіцца ўстарэлым. Гэта – с е м а н т ы ч н ы я архаізмы. Напрыклад, у слове дружына ўстарэлае значэнне (семантычны архаізм) – ‘група прыбліжаных князя, якая складала яго войска і прымала ўдзел у кіраванні княствам’; у слове двор – значэнне ‘маёнтак’; у слове калаўрот – ‘прылада, прыстасаванне прасці кудзелю, воўну’; у слове камора – ‘кантрольны пункт лясніцтва ў дарэвалюцыйны час’.

Архаізмы – стылістычны сродак мовы. У мастацкіх і публіцыстычных творах архаізмы дазваляюць перадаць гістарычны каларыт эпохі, стылізаваць мову персанажаў, могуць выкарыстоўвацца як сродак стварэння камічнага – іроніі, сатыры, сарказму: Многа ахвяр тут, эх, як багата! Ламалі рамёны тут хлопы (К-с). Моцна паціскаю тваю длань. Я паслаў ім у бухгалтэрыю даведку, куды трэба пасылаць належную мзду. Жыў і здраў, хацеў нават наведацца на пару дзён у Мінск. Дарагі Янка! Віншую цябе, дружыну, отрака і атракавіц з Новым годам (з пісьмаў М. Лынькова).

Г і с т а р ы з м ы (грэч. historikos – гістарычны) – словы, якія называюць рэчы, з’явы, што выйшлі з ужытку,”сталі гісторыяй”. Гэта пераважна назвы прадметаў старога побыту: лучнік (прыстасаванне трымаць лучыну), каганец; назвы старажытнага адзення: аблавуха, армяк, бурнос, каптур, намітка; словы з сацыяльна-палітычнай сферы: баярын, веча, магнат, лёкай, цівун, стражнік, ураднік, соцкі, жандар; словы з ваеннай лексікі: рэкрут, ротмістр, стралец, мушкет, шчыт, пішчаль; назвы старых мер вагі і даўжыні: фунт, асьміна, гарнец, аршын, локаць, вярста, валока, дзесяціна, капа, сажань; назвы грашовых адзінак: грыўня, грош, талер, дукат, кацярынка, керанкі і інш. Гістарызмы не маюць сінонімаў у сучаснай мове. Некаторыя гістарызмы з’явіліся ў мове зусім нядаўна, ужо ў савецкі час: губком, камбед, нэп, лікбез, камкор і інш. Аднак зніклі паняцці, а разам з імі зніклі з актыўнага ўжытку і словы, якія іх называлі.

У мове мастацкіх твораў гістарызмы выконваюць ролю стылістычнага сродку, пры дапамозе якога пісьменнік паказвае рэальную гістарычную эпоху, стварае каларытныя вобразы даўніх часоў:

Двойчы на тыдзень ішлі да фальварка,

Тры цяпер дні на адробку лягло.

Поруб турэмны, а не гаспадарка:

Цягнеш, як вол пад’ярэмны, цягло...

3 борцяўвасковы падатак і мёдны,

Стаўшчыну – з рыбнай лускі ў невадах.

Потым – пасошны, падымны, пабродны...

А пры вяселлі – паёмшчыну здай.

 

(В. Зуёнак)

 

Устарэлыя словы, якія часта ўжываюцца ў навуковых працах і мастацкіх творах на гістарычную тэму, змяшчаюцца ў тлумачальных слоўніках з паметай уст. (устарэлае) або ў “Гістарычным слоўніку беларускай мовы”.







Дата добавления: 2015-12-04; просмотров: 663. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

ЛЕКАРСТВЕННЫЕ ФОРМЫ ДЛЯ ИНЪЕКЦИЙ К лекарственным формам для инъекций относятся водные, спиртовые и масляные растворы, суспензии, эмульсии, ново­галеновые препараты, жидкие органопрепараты и жидкие экс­тракты, а также порошки и таблетки для имплантации...

Тема 5. Организационная структура управления гостиницей 1. Виды организационно – управленческих структур. 2. Организационно – управленческая структура современного ТГК...

Методы прогнозирования национальной экономики, их особенности, классификация В настоящее время по оценке специалистов насчитывается свыше 150 различных методов прогнозирования, но на практике, в качестве основных используется около 20 методов...

Ученые, внесшие большой вклад в развитие науки биологии Краткая история развития биологии. Чарльз Дарвин (1809 -1882)- основной труд « О происхождении видов путем естественного отбора или Сохранение благоприятствующих пород в борьбе за жизнь»...

Этапы трансляции и их характеристика Трансляция (от лат. translatio — перевод) — процесс синтеза белка из аминокислот на матрице информационной (матричной) РНК (иРНК...

Условия, необходимые для появления жизни История жизни и история Земли неотделимы друг от друга, так как именно в процессах развития нашей планеты как космического тела закладывались определенные физические и химические условия, необходимые для появления и развития жизни...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия