Студопедия — Сучасны этап
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Сучасны этап






Рух за набыццё дзярж суверэнітэту ў к1980 - пач1990- х г. актывізаваўся і ў рэспубліках СССР. Дэмакратызацыя перыяду перабудовы нечакана абвастрыла нац праблемы, якія лічыліся кіраўніцтвам Савецкага Саюза вырашанымі. У 1990 г. адбыўся сапраўдны «парад суверэнітэтаў». Першымі запатрабавалі ажыццяўлення свайго канстытуц права на выхад са складу СССР рэспублікі Прыбалтыкі: у сакавіку 1990 г. аб поўнай дзяржаўнай незалежнасці абвясціў урад Літвы, а пазней - Латвіі і Эстоніі. 12 чэрвеня 1990 г. быў абвешчаны дзяржаўны суверэнітэт Расійскай Федэрацыі, а 16 ліпеня 1990 г. - Украіны. Пад уплывам падзей, якія адбываліся ў суседніх рэспубліках, рух за набыццё дзяржаўнага суверэнітэту актывізаваўся і ў Беларусі. Гэтаму спрыялі таксама праведзеныя ў 1990 г. у БССР першыя альтэрнатыўныя выбары і абранне ў беларускі парламент значнай колькасці прыхільнікаў дэмакратычнага развіцця. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Палітычная сітуацыя ўскладнялася пагаршэннем эканамічнага становішча. 2 красавіка 1991 г. урад СССР павялічыў цэны на прадукты харчавання, што выклікала ў Беларусі іпм аттысячныя забастоўкі, адным з галоўных патрабаванняў якіх было ўсталяванне дзяржаўнай незалежнасці.Путч ГКЧП. (ад расійскага — Государственный комйтет по чрезвычайному положенйю).Шлях да незалежнасці. Правал путча значна паскорыў працэсы дэзінтэграцыі ў Савецкім Саюзе і спрычыніўся да хутчэйшага набыцця Беларуссю сапраўднага дзяржаўнага суверэнітэту. 25 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў рашэнне аб наданні Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статуса канстытуцыйнага закона. На тэрыторыі Беларусі, як і ўсяго Савецкага Саюза, была прыпынена дзейнасць КПСС. А 19 верасня 1991 г. зацверджана новая назва дзяржавы - «Рэспубліка Беларусь», а яе дзяржаўнымі сімваламі сталі бела-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». 18 кастрычніка 1991 г. быў прыняты Закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь». Кіраўнікамі Беларусі (С. Шушкевіч), Расіі (Б. Ельцын) і Украіны (Л. Краўчук) 8 снежня 1991 г. былі падпісаны Белавежскія або Віскулёўскія пагадненні (ад назвы ўрадавай рэзідэнцыі «Віскулі» ў Белавежскай пушчы) аб утварэнні новай саюзнай супольнасці - Садружнасці Незалежных Дзяржаваў (СНД) са штаб-кватэрай у Мінску. Адначасова было абвешчана аб дэнансацыі дагавора аб утварэнні СССР ад 30.12.1922 г. Да канца снежня да СНД далучыліся Казахстан, Малдова і Азербайджан. 15 сакавіка 1994 г. у якасці асноўнага закона Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Беларусь абвяшчалася унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай дзяржавай. Канстытуцыя ўвяла пасаду прэзідэнта і замацавала прынцып падзелу ўлады. Выбары першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбыліся 10 ліпеня 1994 г. У другім туры перамогу атрымаў А.Р. Лукашэнка. рэферэндум 14 мая 1995 г., паводле якога адбылася замена дзяржаўнай сімволікі; рускай мове быў нададзены статус другой дзяржаўнай мовы; рэферэндум 24 лістапада 1996 г. праводзіўся па пытаннях аб прыняцці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі, аб перанясенні Дня незалежнасці з 27 ліпеня на 3 ліпеня, за якія прагаласавала большасць выбаршчыкаў. У Нацыянальны сход быў перайменаваны парламент Беларусі. Ён з’яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам улады і складаецца з дзвюх палат: Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Лукашэнка 9 верасня 2001 г. быў пераабраны Прэзідэнтам Беларусі на другі тэрмін; Эк у 1990 - 2006 г. Вярхоўным Саветам 30 верасня 1994 г. была прынята Праграма неадкладных мер па выхаду эканомікі Рэспублікі Беларусь з крызісу, Важным штуршком для некаторай стабілізацыі эканомікі паслужыла падпісанне вясной 1996 г. Б.М. Ельцыным і А.Р. Лукашэнкам пагаднення «Аб задавальненні ўзаемных прэтэнзій Беларусі і Расіі». Згодна з дакументам, беларускія даўгі за энерганосьбіты былі спісаны, і краіны перайшлі да так званага «нулявога варыянта». Разам з тым у канцы 1990-х г. эканамічная сітуацыя ў краіне стабілізавалася, а ў 2005 г. упершыню быў дасягнуты прафіцыт бюджэту. З мэтай стварэння ўмоваў для прыярытэтнага сацыяльна-эканамічнага развіцця сельскай мясцовасці і павышэння эфектыўнасці працы аграпрамысловага комплексу 25.03.2005 г. была прынята дзяржаўная Праграма адраджэння і развіцця сяла на 2005 - 2010 г. Асноўнымі мэтамі Праграмы з’яўляюцца адраджэнне і развіццё сяла на аснове ўмацавання аграрнай эканомікі, павышэнне даходаў сельскага насельніцтва, узроўню сацыяльнага, бытавога і інжынернага ўладкавання сельскіх населеных пунктаў, захаванне і паляпшэнне экалогіі ў іх і рацыянальнае выкарыстоўванне інвестыцый. Згодна з прагнозамі, рэалізацыя Праграмы дазволіць забяспечыць тэхнічнае і тэхналагічнае пераабсталяванне АПК, павялічыць аб’ём валавой унутранай прадукцыі на 45 %, пабудаваць 1 480 аграгарадкоў, палепшыць жыллёва-бытавыя ўмовы сельскага насельніцтва. На падставе Праграмы плануецца стварыць устойлівую аграрную эканоміку, якая будзе гарантаваць харчовую бяспеку краіны і забяспечыць больш высокі ўзровень жыцця сельскага насельніцтва. Пошук Беларуссю шляхоў пабудовы ўласнай эканамічнай мадэлі працягваецца. Пачалася практычная рэалізацыя перспектыўнай ідэі стварэння Парка высокіх тэхналогій. міжнароднай арэне. ў 1991 - 1995 г. было падпісана звыш за 600 двухбаковых міждзяржаўных і міжурадавых дагавораў па пытаннях знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці. Бел з’яўляецца членам 13 спецыялізаваных установаў ААН. заключаныя Дагавор аб партнёрстве і супрацоўніцтве з ЕС (1994 г.) і Рамачнае гандлёвае пагадненне з ЕС (1995г.). 29 сакавіка 1996 г. быў падпісаны Дагавор аб паглыбленні эканамічнай інтэграцыі з Расіяй, Казахстанам і Кыргызстанам («саюз чатырох»). У 2003 г. краінамі СНД была створана арганізацыя рэгіянальнай інтэграцыі. Бел, Расія, Ук і Казахстан падпісалі Пагадненне аб фарміраванні Адзінай эк прасторы з мэтай стварэння зоны свабоднага гандлю.

 

 

2.







Дата добавления: 2015-12-04; просмотров: 220. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Прием и регистрация больных Пути госпитализации больных в стационар могут быть различны. В цен­тральное приемное отделение больные могут быть доставлены: 1) машиной скорой медицинской помощи в случае возникновения остро­го или обострения хронического заболевания...

ПУНКЦИЯ И КАТЕТЕРИЗАЦИЯ ПОДКЛЮЧИЧНОЙ ВЕНЫ   Пункцию и катетеризацию подключичной вены обычно производит хирург или анестезиолог, иногда — специально обученный терапевт...

Ситуация 26. ПРОВЕРЕНО МИНЗДРАВОМ   Станислав Свердлов закончил российско-американский факультет менеджмента Томского государственного университета...

Виды нарушений опорно-двигательного аппарата у детей В общеупотребительном значении нарушение опорно-двигательного аппарата (ОДА) идентифицируется с нарушениями двигательных функций и определенными органическими поражениями (дефектами)...

Особенности массовой коммуникации Развитие средств связи и информации привело к возникновению явления массовой коммуникации...

Тема: Изучение приспособленности организмов к среде обитания Цель:выяснить механизм образования приспособлений к среде обитания и их относительный характер, сделать вывод о том, что приспособленность – результат действия естественного отбора...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия