Студопедия — Мэта як ідэальны структурны кампанент бібліяграфічнай дзейнасці.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Мэта як ідэальны структурны кампанент бібліяграфічнай дзейнасці.






Мэта – ідэальны структурны кампанент бібліяграфічнай дзейнасці. Мэта з’яўляецца пабуджальным матывам дзейнасці, мадэллю пажаданага выніка. Мэты ўстанаўліваюцца суб’ектамі. Яны абумоўлены шэрагам унутраных і знешніх, суб’ектыўных і аб’ектыўных фактараў. Насколькі складаная і разнастайная сама бібліяграфічная дзейнасць і яе сувязі са знешнім асяроддзем, настолькі складаныя і разнастайныя мэты, якія ставяцца суб’ектамі. М.Г.Вохрышава прапануе іерархічнаю структуру мэт і выдзяляе наступныя групы мэтаў бібліяграфічнай дзейнасці:

1. Агульная (асноўная) і прыватныя бібліяграфічнай практычнай дзейнасці. Агульная мэта вызначае развіццё дзейнасці ў цэлым, прыватныя – асобныя кірункі дзейнасці. Агульнай мэтай бібліяграфічнай дзейнасці, на думку М.Г.Вохрышавай, агульнай мэтай бібліяграфічнай дзейнасці з’яўляецца задавальненне патрэбнасцей чала века ў неабходных яму дакументах. На думку А.П.Коршунава – садзейнічанне задавальненню інфармацыйных патрэбнасцей членаў грамадства. Агульная мэта канкрэтызуецца на ўзроўні прыватных мэтаў. У якасці прыватных мэтаў могуць разглядацца – падрыхтоўка бібліяграфічнай прадукцыі, давядзенне бібліяграфічнай інфармацыі да карыстальніка. Гэтыя мэты таксама можна канкрэтызаваць і разглядаць на больш дробным узроўні.

2. Знешнія і ўнутраныя бібліяграфічнай практычнай дзейнасці. Знешнія мэты ставяцца ў адносінах да іншых сфер дзейнасці (напрыклад, выхаваўчай дзейнасці, самаадукацыі, папулярызацыі ведаў, гістарычнай навуцы і да т. п.). Унутраныя мэты ставяцца ў адносінах да самой бібліяграфічнай дзейнасці (напрыклад, удасканаленне метадаў бібліяграфавання, бібліяграфічнага абслугоўвання работы, структуры кіравання і інш.).

3. Бліжэйшыя і канчатковыя мэты бібліяграфічнай практычнай дзейнасці. Канчатковыя мэты прагназуюць канчатковыя вынікі дзейнасці. Бліжэйшыя – прамежкавыя вынікі дзейнасці. Напрыклад, канчатковай мэтай працэса бібліяграфавання з’яўляецца стварэнне бібліяграфічнага дапаможніка. Дасягненне гэтай мэты магчыма шляхам выканання шэрагу дзеянняў, у адпаведнасці з якімі можна ставіць і бліжэйшыя мэты: вызначэнне тэмы дапаможніка, выяўленне літаратуры, стварэнне бібліяграфічных запісаў, групоўка матэрыялу і інш.

4. Нарматыўныя і варыятыўныя мэты бібліяграфічнай практычнай дзейнасці. Нарматыўныя мэты ставяцца ў адпаведнасці з асноўнымі нормамі, правіламі дзейнасці (напрыклад, на большасць аперацый працэса бібліяграфавання ўстаноўлены нормы часу і з улікам іх здзяйсняецца планаванне, г. зн. ставяцца нарматыўныя мэты). Але пад уплывам канкрэтных умоў дзейнасці, з улікам асаблівасцей функцыянавання пэўнага тыпу бібліятэк, узроўню падрыхтоўкі спецыялістаў нарматыўныя мэты неабходна канкрэтызаваць, вар’іраваць і ставіць адпаведна – варыятыўныя.

3. Аб’ект як адзін з кампанентаў бібліяграфічнай дзейнасці. Пад аб’ектам разумеюць сферу аб’ектыўнай рэчаіснасці, на якую скіраваны намаганні суб’екта. Склад аб’ектаў бібліяграфічнай дзейнасці залежыць ад поглядаў на метасістэму, у межах якой гэта дзейнасць разглядаецца. Па-рознаму вызначаючы метасістэму, навукоўцы па-рознаму вызначаюць і аб’ект бібліяграфічнай дзейнасці. А.П. Коршунаў лічыць, што ў якасці аб’екта бібліяграфічнай дзейнасці выступае ў найбольш агульным сэнсе сістэма дакументальных камунікацый, прадстаўленая двума яе асноўнымі элементамі – дакументамі і спажыўцамі. Разам з тым, ён сцвярджае, што “… прынцыпіяльна неверна наогул абмяжоўваць аб’ект бібліяграфавання якой-небудзь гістарычна-пераходнай, любыя сродкі доўгатэрміновага фіксавання інфармацыі, … якія вынаходзіць ці будзе вынаходзіць чалавецтва, таксама ўключаюцца і будуць уключацца ў аб’ект бібліяграфіі”. Іншымі словамі, чым складаней будзе рэчаіснасць, фармы фіксавання інфармацыі, тым складаней будзе метасістэма існавання бібліяграфічнай дзейнасці і, адпаведна, аб’ект бібліяграфічнай дзейнасці.

Дакумент, на думку А.П.Коршунава, з’яўляецца непасрэдным аб’ектам працэса бібліяграфавання і апасрэдаваным аб’ектам пры бібліяграфічным абслугоўванні. У межах кнігазнаўчай канцэпцыі гэты аб’ект звужаецца да “твару друку”, “кнігі”, “літаратуры”. У межах ідэадакументаграфічнай канцэпцыі бібліяграфіі як грамадскай з’явы (Н.А.Сляднева) ён значна пашыраецца да інфааб’ектаў: сэнсаў, фактаў, тэкстаў, аўтараў, дакументаў. У межах когнітаграфічнай канцэпцыі – да тэкстаў, ведаў. Такое пашырэнне аб’екта бібліяграфічнай дзейнасці магчыма, таму што пры дапамозе бібліяграфічнай інфармацыі магчыма аперыраванне любымі дакументамі (тэкстамі) на ўзроўні сэнсаў, фактаў, ідэй. Але упарадкаванне вызначанай такім чынам сукупнасці аб’ектаў надзвычай складана для бібліяграфічнай практычнай дзейнасці. Таму найбольш зручным уяўляецца разгляд у якасці аднаго з аб’ектаў бібліяграфічнай дзейнасці – дакумент (частку дакумента, сукупнасць дакументаў). Дакументы, як аб’екты бібліяграфавання, разглядаюцца з улікам трох асноўных прымет: змест, фарма, мэтавае прызначэнне.

Змястоўныя характарыстыкі дакументаў кладуцца ў аснову іерархічных, фасетных класіфікацый і інфармацыйна-пошукавых моў. Іерархічныя класіфікацыі маюць структуру “дрэва ведаў”: сукупнасць паслядоўна падзяляецца на часткі. Найбольш распаўсюджаны ў сусветнай практыцы УДК (універсальная десятковая класіфікацыя), МКВ (міжнародная класіфікацыя вынаходніцтваў), на постсавецкай прасторы – ББК (бібліятэчна-бібліяграфічная класіфікацыя).

Фасетныя класіфікацыі ўяўляюць сабой сукупнасць фасетаў, размеркаваных у пэўнай паслядоўнасці. Фасет – гэта група тэрмінаў, звязаных агульнасцю якой-небудзь прыметы (падставы дзялення).

Інфармацыйна-пошукавыя маўы – упарадкаваная сукупнасць тэрмінаў, паняццяў, прадметных рубрык, якія адлюстроўваюць змест бібліяграфіруемых аб’ектаў і выкарыстоўваюцца для паглыблення тэматычнага пошука.

У бібліяграфічнай дзейнасці ўлічваеца шэраг фармальных прымет дакументаў: знакавая прырода інфармацыі (тэкставыя, нотныя, картаграфічныя, лічбавыя дакументы, дакументы выяўленчага мастацтва): матэрыяльная канструкцыя (кніжнае, часопіснае, газетнае выданне, буклет, плакат, паштоўка, камплектнае выданне, кніжка-цацка), аб’ём (кніга, брашура, лістоўка), перыядычнасць (неперыядычныя, перыядычныя, падоўжаныя, серыйныя), структуры (серыя, аднатомнае выданне, шматтомнае выданне, збар твораў, выбраныя творы) фармат, ступень аналітыка-сінтэтычнай апрацоўкі, характар інфармацыі і інш.

Упарадкаванне дакументаў па мэтавым прызначэнні менш распрацавана. У СТБ 7.60-93 “Выданні. Асноўныя віды” вызначана 12 відаў дакументаў (афіцыйныя, навуковыя, навукова-папулярныя, вытворча-практычныя, нарматыўна вытворча-практыныя, вучэбныя, масава-палітычныя, даведачныя, для вольнага часу, рэкламныя, літаратурна-мастацкія, рэлігійныя). У ГОСТ 7.60-90 “Издания. Основные виды. Тэрмины и определения” – 11 відаў (няма рэлігійных).

Распрацоўка розных падыходаў да ўпарадкавання масіваў дакументаў надзвычай важна для бібліяграфічнай дзейнасці. Гэты працэс доўжыўся стагоддзі і будзе працягвацца разам з працэсам развіцця дакументных камунікацый, форм фіксацыі інфармацыі. Шматаспектнае прадстаўленне дакументаў з пункту гледжання зместу, формы, мэтавага прызначэння дазваляе аптымізаваць інфармацыйна-пошукавыя сістэмы, на высокім узроўні ствараць другасную інфармацыю, спрыяць задавальненню інфармацыйных патрэбнасцей карыстальнікаў.

Карыстальнікі бібліяграфічнай інфармацыі выступаюць у якасці непасрэднага (індывідуальнага) аб’екта пры бібліяграфічным абслугоўванні і патэнцыяльнага (апасрэдаванага, тыповага) пры стварэнні бібліяграфічнай прадукцыі. У спецыяльнай літаратуры ўжываюцца тэрміны “карыстальнік”, “спажывец”, радзей “чытач”. Тэрмін “чытач” у многіх выпадках з’яўляецца дастаткаўым, калі мець на ўвазе, што аб’ектамі бібліяграфавання з’яўляюцца кнігі, твары друку – аб’екты чытання. Тэрміны “спажыўцы”, “карыстальнікі” з інфарматыкі. Яны ахопліваюць спосабы ўспрыняцця інфармацыі, звязаныя не толькі з чытаннем, а і з успрыманнем гукавай, візуальнай і інш. інфармацыі. У слоўніку (Библиотечное дело: Терминологический словарь / Рос. гос. б-ка. – З-е изд., перераб. и доп. – М., 1997) ужываюцца тэрміны «спажывец інфармацыі – асоба, калектыў ці арганізацыя, якія карыстаюцца рознымі крыніцамі інфармацыі ў любых мэтах (навуковых, вытворчых, творчых)» і «карыстальнік бібліятэкі – асоба ці арганізацыя, якія звяртаецца да паслуг бібліятэкі». У ГОСТ 7.0-99 тэрмін «спажывец» адсутнічае наогул, сустракаюцца тэрміны «карыстальнік інфармацыйнай сістэмы і карыстальнік інфармацыйнай установы». У моўных тлумачальных слоўніках (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. – Мн., 1996) тэрмін «карыстальнік» адсутнічае, а пад тэрмінам «спажывец» разумеецца «асоба ці арганізацыя, якая спажывае прадукты чыёй-небудзь вытворчасці». Калі гаварыць аб аб'екце бібліяграфічнай дзейнасці, то найбольш удалым бачыцца тэрмін карыстальнік, таму што ў ім больш выражаны элемент актыўнасці чалавека, які не проста спажывае бібліяграфічную інфармацыю як прадукт чужой працы, а ўдзельнічае ў яе пераўтварэнні, праяўляе актыўнасць пры яе карэктыроўцы, займаецца бібліяграфічным самаабслугоўваннем.

Бібліёграф як асноўны суб'ект бібліяграфічнай дзейнасці, павінен улічваць інфармацыйна-дакументальныя патрэбнасці, інтарэсы і запыты карыстальніка як аб'екта бібліяграфічнай дзейнасці. Гэтыя патрэбнасці існуюць аб'ектыўна, незалежна ад асэнсавання іх карыстальнікамі Рэальна яны выражаюцца праз інтарэсы – актыўную фарму існавання патрэбнасцей. Інтарэсы ў сваю чаргу суб'ектыўна фармулююцца ў запытах.


 







Дата добавления: 2015-10-19; просмотров: 684. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

ОЧАГОВЫЕ ТЕНИ В ЛЕГКОМ Очаговыми легочными инфильтратами проявляют себя различные по этиологии заболевания, в основе которых лежит бронхо-нодулярный процесс, который при рентгенологическом исследовании дает очагового характера тень, размерами не более 1 см в диаметре...

Примеры решения типовых задач. Пример 1.Степень диссоциации уксусной кислоты в 0,1 М растворе равна 1,32∙10-2   Пример 1.Степень диссоциации уксусной кислоты в 0,1 М растворе равна 1,32∙10-2. Найдите константу диссоциации кислоты и значение рК. Решение. Подставим данные задачи в уравнение закона разбавления К = a2См/(1 –a) =...

Экспертная оценка как метод психологического исследования Экспертная оценка – диагностический метод измерения, с помощью которого качественные особенности психических явлений получают свое числовое выражение в форме количественных оценок...

Разработка товарной и ценовой стратегии фирмы на российском рынке хлебопродуктов В начале 1994 г. английская фирма МОНО совместно с бельгийской ПЮРАТОС приняла решение о начале совместного проекта на российском рынке. Эти фирмы ведут деятельность в сопредельных сферах производства хлебопродуктов. МОНО – крупнейший в Великобритании...

ОПРЕДЕЛЕНИЕ ЦЕНТРА ТЯЖЕСТИ ПЛОСКОЙ ФИГУРЫ Сила, с которой тело притягивается к Земле, называется силой тяжести...

СПИД: морально-этические проблемы Среди тысяч заболеваний совершенно особое, даже исключительное, место занимает ВИЧ-инфекция...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия