Студопедия — Сентыменталізм
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Сентыменталізм






 

Як ужо адзначалася ў пытанні, прысвечаным разгляду пафасу, тэа­рэ­тыкамі літаратуры вылучаецца сентыментальны пафас, які мо­жа ха­рак­тарызаваць твор любой эпохі, і сентыменталізм як лі­та­ратурна-мас­тацкі метад і стыль, на аснове якога ў канкрэтны час (сярэдзіна — дру­гая палова ХVІІІ ст.) утварыўся ў Еўропе адпа­вед­ны літаратурны на­пра­мак.

Сентыменталізмам (ад франц. sentiment — пачуццё, англ. sen­ti­men­tal — пачуццёвы) называецца напрамак у еўрапейскай лі­та­ра­туры дру­гой паловы ХVІІІ ст., узнікшы ў выніку крызісу ас­вет­ніц­кага рацыя­на­ліз­му. Тэрмін «сентыментальны» ў дачыненні да лі­та­ратуры пачаў вы­ка­ры­стоў­­вацца яшчэ з канца 1740-х гг., аднак кан­чаткова замацаваўся пасля вы­хаду рамана англійскага пісь­мен­ні­ка Л. Стэрна «Сентыментальнае па­да­рожжа па Францыі і Італіі» (1768). Менавіта ў Англіі, у яе літаратуры, сен­тыменталізм якраз і ат­рымаў сваё найбольш закончанае сістэмнае вы­ра­жэнне.

Хоць сентыменталізм і быў спараджэннем крызісу асветніцкай ідэа­ло­гіі, яго прадстаўнікі, зазначым, не поўнасцю парываюць з традыцыямі Ас­­ветніцтва. «Надаючы асаблівае значэнне пачуццю, жыццю сэрца, апе­лі­руючы да этычных асноў чалавечага быцця, сентыменталісты не ад­маў­лялі значэнне розуму, ведаў для ўдасканалення чалавека. Па­чуццё ў сен­тыменталісцкім вытлумачэнні не ірацыянальнае. Бу­ду­­чы падобным да розуму, яно ёсць натуральная праява чалавечай пры­роды. Як і розум, у сентыменталістаў несапсаванае, непасрэднае па­чуццё супраць­па­стаў­ле­на забабонам сацыяльным, саслоўным, рэ­лі­гійным. Сувязь сенты­мен­та­лізму з філасофіяй Асветніцтва ска­за­ла­ся і ў вастрыні маральна-этыч­най праблематыкі твораў, у ідэі па­за­саслоўнай каштоўнасці асобы» [240].

Сентыместалісты надавалі асаблівую ўвагу адлюстраванню жыцця ні­­жэй­шых слаёў грамадства і даволі высока ставілі іх лепшыя ма­раль­ныя і духоўныя каштоўнасці, не сапсаваныя гарадской цывілізацыяй. Жыц­­цё на ўлонні прыроды, удалечыні ад гарадскога тлуму і са­пса­ва­ных но­раваў было своеасаблівым ідэалам для пісьменнікаў гэтага накірунку.

Найбольш раннім выяўленнем сентыменталізму ў літаратуры лі­чыц­ца пейзажная лірыка англійскага паэта Дж. Томпсана, аўтара збор­ніка «По­ры года» (1726–1730), які стаў этапным у фарміраванні ўся­го на­прам­ку. Еўрапейскую вядомасць атрымала «Элегія, напі­са­ная на вяс­ко­вых могілках» (1751) Т. Грэя. Акрамя гэтых двух паэ­таў англійскую сен­ты­менталісцкую літаратуру найбольш моцна і яр­ка прадстаўлялі такія аў­тары, як Э. Юнг, О. Голдсміт, У. Каўпер, а так­сама ўжо ўпамянуты на­мі вышэй Л. Стэрн.

Французскі сентыменталізм звязаны галоўным чынам з дзей­на­сцю Ж.Ж. Русо, яго аднадумцаў і паслядоўнікаў (Д. Дзідро, А. Прэ­во, П. Ма­ры­во і інш.). Найбольшую вядомасць атрымаў ра­ман Русо «Юлія, ці Но­вая Элаіза» (1761), у якім распавядаецца аб ка­ханні шляхцянкі Юліі і яе нас­таўніка Сен-Прэ, чалавека ра­зум­на­га, але беднага.

У Германіі ідэі еўрапейскага сентыменталізму знайшлі сваё ад­­лю­ст­ра­ванне ў творчасці «шцюрмераў» — прадстаўнікоў літара­тур­нага аб’яд­нан­ня «Бура і націск» (ням. «Sturm und Drang»). Най­больш моцна сен­ты­мен­талісцкія прынцыпы пісьма ўвасобіліся ў твор­часці Г. Бюргера, І. Гер­дэра, І.В. Гётэ, Ф. Шылера.

Рускі сентыменталізм развівалі такія пісьменнікі, як Ф. Эмін, М. Хе­рас­каў, В. Лукін, М. Мураўёў і інш. Асабліва шырокую папу­ляр­насць у ася­роддзі рускага чытача набыла аповесць М. Карамзіна «Бед­ная Ліза» (1791). Акрамя таго, М. Карамзін выступіў у ролі тэа­рэ­тыка сен­ты­мен­та­ліз­му (артыкул «Што патрэбна аўтару?», 1793).

Сентыменталізм па прычыне слабой развітасці беларускай лі­та­ра­ту­ры ХVІІІ ст. не аформіўся ў ёй у самастоўную плынь. Ра­зам з тым ён знай­шоў выяўленне на Беларусі ў творчасці польскіх сен­тыменталістаў Ф. Князь­ніна, Ф. Карпінскага, І. Быкоўскага, Т. Глін­­­скай, а таксама поль­ска-беларускіх літаратараў ХІХ ст., і ў пер­шую чаргу ў Я. Чачота (вершы «Да мілых мужычкоў», «Плакала бя­роза ды гаварыла…», «На прыезд Ада­ма Міцкевіча» і інш.), В. Ду­ніна-Марцінкевіча («Сялянка», «Гапон», «Ве­чарніцы», «Ку­па­ла», «Шчароўскія дажынкі» і інш.). Рысы сенты­мен­та­лізму даволі вы­разна бачны і ў паэме «Мачыха» Адэлі з Устроні. «Леп­шыя яка­сці сентыменталізму (гуманізм, цікавасць да чалавека і яго ду­шэў­­на­га свету) атрымалі далейшае развіццё ў беларускай літаратуры кан­­ца ХІХ, і асабліва пачатку ХХ ст. (раннія паэмы Я. Купалы, тво­ры З. Бя­дулі, У. Галубка і інш.)» [241].







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 1479. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Основные симптомы при заболеваниях органов кровообращения При болезнях органов кровообращения больные могут предъявлять различные жалобы: боли в области сердца и за грудиной, одышка, сердцебиение, перебои в сердце, удушье, отеки, цианоз головная боль, увеличение печени, слабость...

Вопрос 1. Коллективные средства защиты: вентиляция, освещение, защита от шума и вибрации Коллективные средства защиты: вентиляция, освещение, защита от шума и вибрации К коллективным средствам защиты относятся: вентиляция, отопление, освещение, защита от шума и вибрации...

Задержки и неисправности пистолета Макарова 1.Что может произойти при стрельбе из пистолета, если загрязнятся пазы на рамке...

Тема: Кинематика поступательного и вращательного движения. 1. Твердое тело начинает вращаться вокруг оси Z с угловой скоростью, проекция которой изменяется со временем 1. Твердое тело начинает вращаться вокруг оси Z с угловой скоростью...

Условия приобретения статуса индивидуального предпринимателя. В соответствии с п. 1 ст. 23 ГК РФ гражданин вправе заниматься предпринимательской деятельностью без образования юридического лица с момента государственной регистрации в качестве индивидуального предпринимателя. Каковы же условия такой регистрации и...

Седалищно-прямокишечная ямка Седалищно-прямокишечная (анальная) ямка, fossa ischiorectalis (ischioanalis) – это парное углубление в области промежности, находящееся по бокам от конечного отдела прямой кишки и седалищных бугров, заполненное жировой клетчаткой, сосудами, нервами и...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.017 сек.) русская версия | украинская версия