Студопедия — Культурна-гістарычная школа
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Культурна-гістарычная школа






 

Дадзены накірунак у літаратуразнаўстве, які заснаваў вядомы фран­­цуз­­скі філосаф, эстэтык, тэарэтык літаратуры і мастацтва Іпа­літ Тэн (1828–1893), склаў­ся к сярэдзіне ХІХ ст. У аснову ідэй культурна-гіс­та­рыч­най школы быў па­­кладзены філасофскі пазітывізм. Стымулявалі ўзнік­ненне гэтай школы і пос­пехі прыродазнаўчых навук. У яе рамках рас­працоўваліся метады да­сле­да­вання літаратуры з улікам агуль­на­куль­тур­нага развіцця пэўнага рэгіёна, пры­чынна-выніковых узаемасувязей мас­тацкай творчасці з часавымі (гіс­та­рыч­нымі, эпахальнымі), геа­гра­фіч­ны­мі, сацыяльна-эканамічнымі, палі­тыч­ны­мі, псіхалагічнымі і інш. фак­та­­рамі. Некаторыя з прадстаўнікоў куль­тур­на-гістарычнай школы (на­прык­­­­лад, французскі вучоны Ф. Брунэцьер) спра­ба­валі нават, аба­пі­ра­­ю­чы­­ся на пазітывісцкую філасофію часу, праводзіць ана­логію па­між мас­тац­кім творам і біялагічным арганізмам.

Прынцыповая рыса і важная навуковая заваёва культурна-гіс­та­­рыч­най шко­лы — гэта яе гістарызм, свядома ўзведзены ў ранг ме­та­ду. Прад­стаў­нікі куль­турна-гістарычнай школы лічылі асноўнымі прын­­цыпамі да­следавання ма­тэрыяльнай і духоўнай культуры «нейт­­раль­насць», «аб’ек­тывізм» і «бес­пар­тыйнасць», а асноўнай за­да­чай на­ву­кі — не столь­кі тлумачэнне фактаў, коль­кі збіранне і на­за­пашванне іх. Ву­чонымі гэ­тай школы (а найбольш буй­ныя сярод іх у Заходняй Еўропе — гэта фран­цуз Г. Лан­сон, немцы Г. Гетнер і В. Шэ­рэр, датчанін Г. Брандэс) упер­шыню была зроблена спро­ба гістарычна вы­­тлумачыць на аснове прын­цыпаў пазітывізму з’явы грамадскага жыц­ця, лі­таратуры і мас­тац­тва, а таксама сфар­му­ляваць задачы новай ме­тадалогіі вы­ву­чэння літа­ра­ту­ры.

У Ра­­сіі самымі значнымі прадстаўнікамі культурна-гістарычнай шко­­­лы ста­­лі А. Пыпін, М. Ціханраваў, А. Шахаў, П. Коган, А. Кір­піч­ні­каў. З куль­тур­на-гістарычных даследаванняў пачаў таксама працу буй­ней­­шы рус­кі лі­та­ра­туразнаўца ХІХ ст. Аляксандр Весялоўскі (1838–1906), пра дзей­насць яко­га будзе сказана крыху ніжэй, пры раз­гля­дзе па­раў­нальна-гіс­тарычнага ме­та­ду.

Да заслуг культурна-гістарычнай школы адносяцца: па-пер­шае, уклад у рас­працоўку гісторыка-генетычнай метадалогіі; па-дру­гое, спро­ба стварэння гіс­торый нацыянальных літаратур; па-трэ­цяе, падрыхтоўка прын­­цы­паў па­раў­нальна-гістарычнага лі­та­ра­ту­ра­знаў­ства і псіха­ла­гіч­най шко­лы; па-чац­вёр­тае, назапашванне вя­ліз­на­га гісторыка-куль­тур­на­га ма­тэ­рыялу, вопыту тэк­сталагічнага ана­лі­зу твораў і навуковага кры­ні­ца­знаў­ства. Наогул жа (і гэ­та, відаць, са­мае галоўнае), прадстаўнікі куль­тур­на-гістарычнай школы ўслед за міфолагамі ўнеслі метадалогію ў гіс­то­­рыю літаратуры і тым са­мым раз­вілі і пад­мацавалі навуковы характар гэ­­тай галіны лі­та­ра­ту­ра­знаўства.

Самым галоўным недахопам метадалогіі культурна-гістарычнай шко­лы з’яўляўся надзвычай спрошчаны погляд на ролю літаратуры ў жыц­ці асоб­на­га індывіда і грамадства ў цэлым: вучоныя гэтай школы лі­чы­лі прыгожае пісь­менства найперш ілюстратарам да гісторыі і са­цыя­ло­гіі; галоўная ж фун­к­цыя яго, мастацка-эстэтычная, адыходзіла на задні план.

У пачатку ХХ ст. культурна-гістарычная школа распалася, ад­нак яе ме­­та­далагічныя ўстаноўкі працягвалі аказваць (і нават сёння часткова аказ­­ваюць) сур’ёзны ўплыў на мно­гіх буйных вучоных-лі­та­ра­ту­ра­знаў­цаў усяго свету.

Ідэі культурна-гістарычнай школы істотна паўплывалі на лі­та­ра­­тур­на-мас­тацкую крытыку і публіцыстыку Беларусі канца ХІХ — па­­чат­ку ХХ стст. (лі­таратурна-крытычныя матэрыялы на старонках га­зет «Мин­ский листок», «Се­веро-Западный край», «Голос провин­ции», «Мин­ский курьер» і інш.), на кан­цэпцыю нацыянальнай лі­та­ра­туры ў га­зе­тах «На­ша ніва» і «Гоман», на та­га­часную беларускую фальк­­ла­рыс­ты­ку і этна­гра­фію (А. Багдановіч, У. Даб­ра­вольскі, М. Доў­нар-Запольскі). Мно­гае ад культурна-гіста­рычнай школы ўзя­­лі М. Багдановіч і М. Га­рэц­кі. Па­сля­доўнікам культурна-гіста­рыч­най шко­лы з’яўляўся таксама пра­фесар І. За­моцін.

На заканчэнне размовы аб культурна-гістарычнай школе заўважым, што ў процівагу яе метадалогіі ў ня­мец­кім лі­та­ратуразнаўстве рубяжа ХІХ–ХХ стст. склалася духоўна-гістарычная шко­­ла, заснавальнікам якой стаў Вільгельм Дыль­тэй. Прадстаўнікі гэтай шко­­лы (Р. Унгер, Ф. Гун­дальф і інш.) сцвяр­джа­лі, што культурна-духоўныя з’явы (а лі­та­ра­тура — у шэрагу іх) маюць сваю спе­­цыфіку і аўтаномнасць. І да­­дзе­ную спецыфіку нельга вызначыць, пры­мя­ня­­ючы прыродазнаўчыя ме­та­ды даследавання. Спасцігнуць сутнасць ду­хоў­на­­га, у тым ліку і паэ­тыч­на­га, маг­­чыма, лічылі прадстаўнікі духоўна-гіс­та­рыч­­най школы, аба­пі­ра­ю­чыся не на «лабараторныя» дадзеныя, не на ме­та­да­ло­­гію пры­ро­да­знаў­чых навук, а на інтуіцыю.







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 653. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

ПРОФЕССИОНАЛЬНОЕ САМОВОСПИТАНИЕ И САМООБРАЗОВАНИЕ ПЕДАГОГА Воспитывать сегодня подрастающее поколение на со­временном уровне требований общества нельзя без по­стоянного обновления и обогащения своего профессио­нального педагогического потенциала...

Эффективность управления. Общие понятия о сущности и критериях эффективности. Эффективность управления – это экономическая категория, отражающая вклад управленческой деятельности в конечный результат работы организации...

Мотивационная сфера личности, ее структура. Потребности и мотивы. Потребности и мотивы, их роль в организации деятельности...

Гносеологический оптимизм, скептицизм, агностицизм.разновидности агностицизма Позицию Агностицизм защищает и критический реализм. Один из главных представителей этого направления...

Функциональные обязанности медсестры отделения реанимации · Медсестра отделения реанимации обязана осуществлять лечебно-профилактический и гигиенический уход за пациентами...

Определение трудоемкости работ и затрат машинного времени На основании ведомости объемов работ по объекту и норм времени ГЭСН составляется ведомость подсчёта трудоёмкости, затрат машинного времени, потребности в конструкциях, изделиях и материалах (табл...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия