Студопедия — Сацыяльнае развіццё
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Сацыяльнае развіццё






Індустрыялізацыя і значны эканамічны рост прывялі да істотных змен у сацыяльнай структуры грамадства. Хуткімі тэмпамі ажыццяўлялася урбанізацыя. За 1960 – 1985 гг. удзельная вага гарадскога насельніцтва БССР павялічылася з 32% да 62%.

Характэрнай з’явай у дынаміцы сацыяльнай структуры грамадства выступае хуткі рост рабочага класа і служачых. Удзельная вага рабочых сярод занятага насельніцтва за 1960 – 1985 гг. павялічылася з 45% да 60%, служачых – з 14, 6% да 25, 4%. У той жа час удзельная вага калгаснікаў зменшылася за гэты перыяд з 40, 4% да 14, 6%. Разам з тым павялічваецца грамадскае значэнне партыйна-дзяржаўнай бюракратыі (наменклатуры). Толькі за 1970 – 1987 гг. колькасць партыйна-дзяржаўнага апарату ўзрасла з 435 тыс. да 695 тыс. чалавек; расходы на яго ўтрыманне за 1960 – 1985 гг. павялічыліся ў 3 разы. Абапіраючыся на ўладныя паўнамоцтвы, бюракратычная эліта пашырала свае прывілеі ў сферы медыцынскага, жыллёва-камунальнага абслугоўвання, матэрыяльнага забеспячэння і г.д.

На працягу другой паловы 1950-х – першай паловы 1980-х гг. эканамічны ўздым суправаджаўся павышэннем матэрыяльнага ўзроўню жыцця насельніцтва. У перыяд “хрушчоўскай адлігі” быў прыняты шэраг заканадаўчых актаў, накіраваных на аслабленне эксплуатацыі працоўных:

- скасаванне крымінальнай адказнасці за парушэнні працоўнай дысцыпліны і абмежаванняў на свабодную змены месца працы (1956);

- пераход на 5-дзённы працоўны тыдзень (1957);

- устанаўленне мінімальных памераў пенсій (1956);

- адмена абавязковых аблігацыйных займаў (1957);

- зніжэнне падаткаў з насельніцтва.

Паляпшэнне матэрыяльнага становішча насельніцтва адлюстроўваюць наступныя з’явы:

1) Павышэнне рэальных даходаў насельніцтва за 1960 – 1985 гг. у 3 разы. Пры гэтым характэрнай выступае тэндэнцыя да ўраўнавання даходаў розных сацыяльных груп працоўных (так, калі ў 1970 г. заработная плата калгаснікаў складала 53% ад заробкаў рабочых і служачых, то ў 1985 г. – 89%). Разам з тым сярэдні ўзровень даходаў насельніцтва БССР быў ніжэйшы ў параўнанні з агульнасавецкім (91% на 1985 г.).

2) Фарміраванне сістэмы гарантаванага пенсійнага забеспячэння: з 1967 г. пенсійнае забеспячэнне стала ўсеагульным.

3) Рост грамадскіх фондаў спажывання: дзяржава аплочвала 2/3 выдаткаў грамадзян на жыллё, выплату пенсій, адукацыю, медыцынскае абслугоўванне, культурную сферу і г.д.

4) Рост жыллёва-камунальнага будаўніцтва: за 1956 – 1985 гг. у БССР пабудавана 120 млн. м² жылля.

5) Развіццё сістэмы сувязі: рост прадпрыемстваў пошты, тэлеграфа і тэлефона, значнае павелічэнне колькасці персанальных тэлефонных апаратаў, масавае з’яўленне ў быту радыёпрыёмнікаў і тэлевізараў.

6) Развіццё сістэмы аховы здароўя. Ужо ў сярэдзіне 1960-х гг. працягласць жыцця ў БССР складала 73 гады, значна знізілася смяротнасць, павялічыўся прырост насельніцтва.

Паляпшэнне матэрыяльнага становішча насельніцтва, высокі ўзровень рэгулявання дзяржавай сацыяльнага развіцця дазваляюць сцвярджаць пра фарміраванне ў БССР мадэлі “ сацыяльнай дзяржавы ”. Яе ажыццяўленне прывяло да істотнага змяншэння сацыяльнай напружанасці ў грамадстве. У той жа час узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва ў БССР, як і ў цэлым у СССР, быў ніжэйшы ў параўнанні з развітымі краінамі Захаду.







Дата добавления: 2014-12-06; просмотров: 816. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Менадиона натрия бисульфит (Викасол) Групповая принадлежность •Синтетический аналог витамина K, жирорастворимый, коагулянт...

Разновидности сальников для насосов и правильный уход за ними   Сальники, используемые в насосном оборудовании, служат для герметизации пространства образованного кожухом и рабочим валом, выходящим через корпус наружу...

Дренирование желчных протоков Показаниями к дренированию желчных протоков являются декомпрессия на фоне внутрипротоковой гипертензии, интраоперационная холангиография, контроль за динамикой восстановления пассажа желчи в 12-перстную кишку...

Концептуальные модели труда учителя В отечественной литературе существует несколько подходов к пониманию профессиональной деятельности учителя, которые, дополняя друг друга, расширяют психологическое представление об эффективности профессионального труда учителя...

Конституционно-правовые нормы, их особенности и виды Характеристика отрасли права немыслима без уяснения особенностей составляющих ее норм...

Толкование Конституции Российской Федерации: виды, способы, юридическое значение Толкование права – это специальный вид юридической деятельности по раскрытию смыслового содержания правовых норм, необходимый в процессе как законотворчества, так и реализации права...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия