Студопедия — Сельская гаспадарка ў 17 – першай палове 18 стст
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Сельская гаспадарка ў 17 – першай палове 18 стст






У другой палове 17 – першай палове 18 стст. сельская гаспадарка ВКЛ апынулася ў стане цяжкага крызісу. Прычынамі яго былі шматлікія вынішчальныя войны. Рэзка скарацілася колькасць насельніцтва. Калі ў 1654 г. на тэрыторыі сучаснай Беларусі было каля 2, 9 млн. жыхароў, у 1667 г. – каля 1, 4 млн. Да 1700 г. колькасць насельніцтва ўзрасла да 2, 2 млн, але пасля Паўночнай вайны скарацілася да 1, 5 млн. чалавек. Не было працаўнікоў, таму значна зменшылася колькасць ворыўных зямель і цяглавай жывёлы. Пасяўныя плошчы скараціліся больш чым на палову.

Гаспадаркі буйных землеўладальнікаў пацярпелі ад крызісу ў меншай ступені, таму ў структуры землеўладання павялічваецца ўдзельная вага буйных латыфундый. У 18 ст. 16 магнацкім сем’ям (Радзівілам, Сапегам, Агінскім, Чартарыйскім і інш.) належала на тэрыторыі ВКЛ 30% усіх зямель. Буйныя землеўладанні захоўваліся ў руках каралеўскай адміністрацыі, а таксама каталіцкай і ўніяцкай цэркваў. Найбольш пацярпелі ад крызісу гаспадаркі сярэдняй і дробнай шляхты, што прывяло да ўзмацнення эканамічнай залежнасці дробнай шляхты ад магнатэрыі.

Падчас аднаўлення сельскай гаспадаркі шляхта выкарыстоўвала ў асноўным два метады:

- перавод сялян на чынш;

- пашырэнне фальварка.

Перавод на чынш праводзіўся часцей за ўсё там, дзе разбурэнне было асабліва вялікім і востра не хапала рабочых рук (усходняя частка краіны). У гэтых маёнтках шляхта вымушана была адмаўляцца ад самастойнага вядзення гаспадаркі, перадавала часова зямлю сваіх фальваркаў сялянам і пераводзіла іх з паншчыны на чынш.

Пашырэнне фальварачных запашак пераважала там, дзе насельніцтва, якое хоць і памяншалася, але ў масе сваёй заставалася на месцы. У 1730-1740-я гг. фальварачныя гаспадаркі ўзмацніліся на захадзе і ў цэнтральнай частцы ВКЛ.

Для аднаўлення фальваркаў патрэбны былі грашовыя сродкі, якіх у шляхты пастаянна не хапала. Таму з другой паловы 17 ст. стала шырока практыкавацца перадача маёнтка ў арэнду або залог. Арандатарамі былі шляхціцы, а часам купцы, яўрэі; пераважала кароткатэрміновая арэнда на 1-3 гады.

Паступова адбывалася аднаўленне сялянскай гаспадаркі. Сяляне пашыралі сваю гаспадарку шляхам запашкі пазанадзельнай зямлі, з якой яны не выконвалі павіннасці (бо ўтойвалі), ці плацілі невялікія падаткі. У аднаўленчы перыяд дзяржаўная ўлада і шляхта ўводзілі розныя ільготы для сялян, якія бралі для апрацоўкі дадатковы надзел, захвочвалі для пасялення на сваіх землях сялян з іншых раёнаў, вызваляючы іх на некалькі гадоў ад усіх павіннасцяў. Такая палітыка станоўча ўплывала на стан сялянскай гаспадаркі і садзейнічала яе аднаўленню. Тым не менш у сувязі з гаспадарчым разбурэннем павялічылася колькасць малазямельных беззямельных сялян.

Сялянскія надзелы па-ранейшаму падзяліліся на цяглавыя (пераважна на захадзе і ў цэнтры ВКЛ) і чыншавыя (пераважна на ўсходзе ВКЛ). Максімальныя памеры павіннасцяў вызначаліся ў інвентарах. Але яны паўсюдна парушаліся арандатарамі і адміністрацыяй маёнткаў.

Па меры аднаўлення гаспадаркі ільготы для сялян скасоўваліся. На працягу 18 ст. аб’ём павіннасцей у ВКЛ павялічыўся ў 3 разы. Рэкорд быў дасягнуты ў маёнтку Блювенічы Лідскага павету, дзе паншчына ў 1746 г. складала 24 дні на тыдні з валокі. Асабліва негатыўна адбілася на матэрыяльным становішчы сялянства пашырэнне арэнды ў маёнтках буйных магнатаў. Арандатары, заплаціўшы ўладальніку пэўную суму грошай, імкнуліся за кароткі выціснуць з сялян як мага большы прыбытак.

Узмацненне феадальнага прыгнёту выклікала шэраг лакальных сялянскіх паўстанняў: у Слонімскім павеце 1700–1703 гг., у Крычаўскім старостве ў 1743–1744 гг., на Каменшчыне (Мазырскі павет) у 1754 – 1756 гг. Найбольш значным было паўстанне ў Крычаўскім старостве. Доўгія гады мясцовыя сяляне вялі ўпартую барацьбу супраць самавольства арандатараў (старастам быў Г. Радзівіл). Звычайныя формы барацьбы – скаргі, адмовы выконваць павіннасці, уцёкі – вынікаў не давалі. У канцы 1743 г. выбухнула ўзброенае паўстанне, якое ўзначаліў Васіль Вашчыла. Сяляне і мяшчане Крычава прагналі арандатараў, замест іх абралі новую адміністрацыю. Паўстанне падаўлена вайсковай сілай у студзені 1744 г. Але Г. Радзівіл пайшоў на саступкі: ён замяніў паншчыну на чынш, зняў абмежаванні для сялян у гандлі, на некаторы час не аддаваў староства ў арэнду.

Такім чынам, другая палова 17 – першая палова 18 стст. адзначаецца моцным эканамічным крызісам у сельскай гаспадарцы ВКЛ, выкліканым шматлікімі войнамі. Аднаўленне гаспадаркі адбывалася шляхам некаторага змяншэння феадальнага прыгнёту сялянства. Аднак ва ўмовах стабілізацыі эканомікі шляхта накіроўвала намаганні на павелічэнне даходнасці сваіх гаспадарак у першую чаргу шляхам ўзмацнення эксплуатацыі прыгоннага сялянства.

 







Дата добавления: 2014-12-06; просмотров: 824. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Схема рефлекторной дуги условного слюноотделительного рефлекса При неоднократном сочетании действия предупреждающего сигнала и безусловного пищевого раздражителя формируются...

Уравнение волны. Уравнение плоской гармонической волны. Волновое уравнение. Уравнение сферической волны Уравнением упругой волны называют функцию , которая определяет смещение любой частицы среды с координатами относительно своего положения равновесия в произвольный момент времени t...

Медицинская документация родильного дома Учетные формы родильного дома № 111/у Индивидуальная карта беременной и родильницы № 113/у Обменная карта родильного дома...

Виды нарушений опорно-двигательного аппарата у детей В общеупотребительном значении нарушение опорно-двигательного аппарата (ОДА) идентифицируется с нарушениями двигательных функций и определенными органическими поражениями (дефектами)...

Особенности массовой коммуникации Развитие средств связи и информации привело к возникновению явления массовой коммуникации...

Тема: Изучение приспособленности организмов к среде обитания Цель:выяснить механизм образования приспособлений к среде обитания и их относительный характер, сделать вывод о том, что приспособленность – результат действия естественного отбора...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия