Студопедия — Люблінская унія. Яе перадумовы і вынікі
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Люблінская унія. Яе перадумовы і вынікі






У сярэдзіне 16 ст. назіраецца працэс больш цеснага збліжэння паміж Польшчай і ВКЛ, вынікам якога стала стварэнне адзінай федэратыўнай дзяржавы. Асноўнымі прычынамі інтэграцыі паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польскім каралеўствам з’яўляліся:

- імкненне польскай шляхты да пашырэння палітычнага і эканамічнага ўплыву на землі ВКЛ;

- цяжкасці ВКЛ падчас Інфлянцкай вайны: страта Полацка ў 1563 г., неабходнасць ваенна-палітычнай і фінансавай падтрымкі ад Польшчы;

- імкненне дробнай і сярэдняй шляхты ВКЛ атрымаць прывілеі, якімі на той момант карысталася шляхта ў Польшчы, дзе на той час была ўстаноўлена шляхецкая дэмакратыя;

- наяўнасць працяглага досведу папярэдніх уній;

- асабістая воля караля Жыгімонта Аўгуста.

Ініцыятарам уніі з’яўлялася польская шляхта, якую падтрымліваў кароль. Паводле польскага праекта уніі, прадугледжвалася фактычнае далучэнне ВКЛ да Польскага каралеўства. Палітычная эліта ВКЛ пагаджалася з неабходнасцю уніі ў складаных знешнепалітычных умовах, але ў якасці саюза раўнапраўных дзяржаў. Да захавання найбольшай самастойнасці ВКЛ імкнулася групоўка арыстакратыі на чале з Радзівіламі, якая баялася страты сваёй манаполіі на палітычную ўладу. Паводле прапанаванага ёй праекта уніі, прадугледжвалася стварэнне агульных соймаў Польскага каралеўства і ВКЛ для правядзення агульных выбараў манарха і вырашэння ключавых пытанняў знешнепалітычнай бяспекі пры захаванні асобных соймаў, Паноў Рады, дзяржаўнага апарату, судаводства, войска і фінансавай сістэмы. Іншыя групоўкі арыстакратыі, а таксама сярэдняя і дробная шляхта пазітыўна ставіліся да ідэі уніі. У верасні 1562 г. у вайсковым лагеры пад Віцебскам адбыўся з’езд шляхты ВКЛ, сабранай на вайну з маскоўскімі войскамі, які выступіў з патрабаваннямі стварэння супольных соймаў з Польшчай, уніфікацыі прававой сістэмы ВКЛ і Польшчы; аднак, пры гэтым падкрэслівалася неабходнасць захавання самастойнасці ВКЛ (асобныя дзяржаўныя пасады, войска і г.д.).

10 студзеня 1569 г. у Любліне быў скліканы сумесны сойм прадстаўнікоў Польшчы і ВКЛ, на якім вырашалася пытанне уніі дзвюх дзяржаў. Патрабаванні польскай шляхты аб поўным і безумоўным далучэнні ВКЛ да Польшчы былі адхіленыя дэлегацыяй ВКЛ на чале з М. Радзівілам “Рудым”, Я. Хадкевічам, Я. Валовічам, якая пакінула сойм. Пасля гэтага ў сакавіку 1569 г. з мэтай прымусіць палітычную эліту ВКЛ да хутчэйшага заключэння уніі паводле рашэння Жыгімонта Аўгуста да Польшчы была далучана значная частка тэрыторыі ВКЛ: Кіеўшчына, Валынь, Падолле, Падляшша. Шляхта дадзеных зямель падтрымала гэтую акцыю ў спадзяванні на атрыманне правоў і прывілеяў польскай шляхты (за выключэннем шляхты Мазырскага павета, які застаўся ў складзе ВКЛ). Тэрыторыя ВКЛ зменшылася да тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы. Арыстакратыя ВКЛ выказала пратэст супраць падобных дзеянняў і адмаўлялася працягваць перамовы наконт уніі, аднак шляхта ВКЛ на спецыяльна скліканых сойміках выказалася за унію. Таму дэлегацыя ВКЛ вымушана была вярнуцца на Люблінскі сойм і падпісала акт Люблінскай уніі 1 ліпеня 1569 г.

Паводле ўмоваў уніі, ВКЛ і Польскае каралеўства аб’ядноўваліся ў адзіную федэратыўную дзяржаву, якая атрымала назву Рэч Паспалітая (пераклад з лацінскай мовы – агульная справа, рэспубліка). Унія прадугледжвала наступныя палажэнні:

1) У ВКЛ і Польшчы павінен быць адзіны манарх, які адначасова з’яўляецца польскім каралём і вялікім князем літоўскім. Ён абіраецца сумесна шляхтай абедзвюх дзяржаў.

2) Ствараецца агульны вальны сойм Рэчы Паспалітай, асобныя соймы ВКЛ і Польшчы былі скасаваны.

3) Абвяшчаецца адзінства знешняй палітыкі дзвюх дзяржаў.

4) Абвяшчаецца права на набыццё зямельнай маёмасці шляхтай ВКЛ і Польшчы на ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай.

5) Лівонія (Інфлянты) пераўтвараецца ў сумеснае ўладанне ВКЛ і Польшчы (рэальна з 1588 г.), а Курляндскае герцагства становіцца васалам Польшчы і ВКЛ.

6) Абвяшчаецца палітычнае і эканамічнае раўнапраўе шляхты ВКЛ і Польшчы ў межах Рэчы Паспалітай.

7) У ВКЛ захоўваюцца асобная арганізацыя дзяржаўнай улады, заканадаўства, войска, фінансавая і мытная сістэма, а таксама атрыбуты дзяржаўнай улады: герб, пячатка, тытулы.

8) Дзяржаўныя пасады ў ВКЛ і Польшчы маглі займаць толькі мясцовыя ўраджэнцы.

Такім чынам, у выніку Люблінскай уніі ствараецца новая федэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая. Разам з тым ВКЛ захавала значную самастойнасць у межах дадзенай дзяржавы. Унія стала вынікам кампрамісу паміж шляхтай ВКЛ і Польшчы, яна садзейнічала працэсам палітычнага, эканамічнага і культурнага збліжэння дзвюх дзяржаў. Аб’яднанне садзейнічала пашырэнню палітычных правоў і прывілеяў шляхты ВКЛ. Магнаты ВКЛ, хаця і страцілі былыя пазіцыі ў кіраванні дзяржавай, але захавалі свой палітычны і эканамічны ўплыў.

 







Дата добавления: 2014-12-06; просмотров: 995. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Психолого-педагогическая характеристика студенческой группы   Характеристика группы составляется по 407 группе очного отделения зооинженерного факультета, бакалавриата по направлению «Биология» РГАУ-МСХА имени К...

Общая и профессиональная культура педагога: сущность, специфика, взаимосвязь Педагогическая культура- часть общечеловеческих культуры, в которой запечатлил духовные и материальные ценности образования и воспитания, осуществляя образовательно-воспитательный процесс...

Устройство рабочих органов мясорубки Независимо от марки мясорубки и её технических характеристик, все они имеют принципиально одинаковые устройства...

Механизм действия гормонов а) Цитозольный механизм действия гормонов. По цитозольному механизму действуют гормоны 1 группы...

Алгоритм выполнения манипуляции Приемы наружного акушерского исследования. Приемы Леопольда – Левицкого. Цель...

ИГРЫ НА ТАКТИЛЬНОЕ ВЗАИМОДЕЙСТВИЕ Методические рекомендации по проведению игр на тактильное взаимодействие...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия