Студопедия — ГІСТОРЫЯ ЯК ПАМЯЦЬ НАРОДА
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

ГІСТОРЫЯ ЯК ПАМЯЦЬ НАРОДА






Гісторыя – слова шматзначнае. У ім закладзена некалькі сэнсаў: ад “папасці ў гісторыю” да “увайсці ў гісторыю”. Гэта і жыццёвы факт, які здарыўся з чалавекам. Гэта і працэс развіцця чалавецтва. Гэта і галіна ведаў аб мінулым людзей.

Пад гісторыяй мы разумеем: самі падзеі, расказ пра падзеі, а таксама кнігу, якая ўтрымлівае гэты расказ. У большасці еўрапейскіх моў слова “гісторыя” мае 2 асноўных значэнні: мінулае чалавецтва, расказ (навука) аб мінулым.

Мінулае ўваходзіць у жыццё кожнага чалавека. Кожнае пакаленне выкарыстоўвае досвед папярэднікаў. Павага да мінулага, паводле слоў вялікага рускага паэта Аляксандра Пушкіна, адрознівае адукаванасць ад дзікунства. Памяць аб мінулым і цікавасць да яго ўласцівыя ў той ці іншай ступені ўсім людзям і народам. Розные эпохі і розныя цывілізацыі ў розных формах праяўлялі гэту цікавасць. Спосабы захавання мінулага, яго вывучэння і апавядання пра яго мяняліся ў працэсе грамадскага развіцця. Нязменнай заставалася традыцыя шукаць у мінулым адказы на злабадзённыя пытанні сучаснасці. Гістарычныя веды былі не проста элементам еўрапейскай культуры, але і адной з важнейшых крыніц яе фарміравання.

У грамадстве ёсць асобая група людзей, чыёй справай з’ўляецца вывучэнне мінулага, адаптацыя атрыманых ведаў да патрэб навучання і выкарыстанне гэтых ведаў у інтарэсах грамадства. Гэтай працай займаюцца гісторыкі. Мінулае, уласна кажучы, – гэта не ўсё, што здарылася; але гэта тое, што мы памятаем. Ад гісторыка залежыць, якія часткі мінулага стануць часткай нашага сучаснага свету.

Гісторыкі фарміруюць гістарычную свядомасць грамадства. Гістарычная свядомасць – гэта ўсведамленне людзьмі сябе ў часе, у гісторыі. Гістарычная навука дапамагае народу, людзям адчуць, зразумець сябе ў часе, усвядоміць пераемнасць пакаленняў. Яна фарміруе адказнасць за ўласную дзейнасць, дазваляе творча працаваць і жыць, звяраючы свой рух з мінулым, чарпаючы ў ім ўпэўненасць у будучыні.

Уласцівы расіянам гонар за ўласную гісторыю і яе дзеячаў (Уладзімір Манамах, Іван Грозны, Пётр Першы, Кацярына Вялікая) – гэта плён працы шматлікіх пакаленняў гісторыкаў. Святкаванне ў 2003 г. 750-годдзе Літоўскай дзяржавы стала магчымым найперш дзякуючы ўстанаўленню вучонымі факта і даты каранацыі Міндоўга. Гэта свята моцна паспрыяла фарміраванню нацыянальнай свядомасці літоўскага народа. Разуменне сучаснай Еўропай ролі Беларусі ў другой сусветнай вайне – гэта таксама вынік вялікіх намаганняў гісторыкаў, у тым ліку беларускіх. У суботу ўрачыста адзначалася 940-годдзе Мінска. Думаецца, не адзін мінчанін больш выразна ўсвядоміў тады палажэнне свайго горада ў часе і ўласнае месца ў ланцугу пакаленняў.

Ідэалогія, сістэма каштоўнасцяў, сацыяльныя паводзіны складваліся ў адпаведнасці з тым, якім чынам сучаснікі разумелі і тлумачылі ўласнае мінулае. Адносіны да мінулага, да гісторыі радзімы ў многім вызначаюць пазіцыю чалавека ў сучасных працэсах, уплываюць на стан палітычнай культуры грамадства.

Няведанне чалавекам гісторыі, сваіх каранёў робіць яго нярэдка абыякавым да лёсу народа, Бацькаўшчыны, вядзе да манкуртызму, беспамяцтву, робіць свядомасць уязвімай, лёгка даступнай для ўсемагчымых маніпуляцый. Скажонае ўспрыняцце мінулага з’яўляецца крыніцай грамадскай пасіўнасці ў рашэнні наспелых праблем сучаснасці, канфармізма. Разуменне мінулага, крытычнае і творчае засваенне яго ўрокаў як шырокімі масамі народа, так і дзяржаўнымі лідарамі можа засцерагчы ад валюнтарызма, ад паўтарэння памылак мінулага.

“Заканадаўца, палітык, цывільны, вайсковы, рэлігійны службовец ва ўсіх адносінах свайго жыцця не могуць беспакарана абысціся без гісторыі. … Народ, калі не слухаецца голасу гэтай навукі, будзе асуджаны і ў доўгай чарадзе паражэнняў сваю невідушчасць дарэмна аплаківаць будзе”. Так трапна і ёмка амаль 2 стагоддзі таму сказаў пра значэнне гістарычнай навукі наш зямляк – ураджэнец Малой Бераставіцы і першы беларускі даследчык ВКЛ прафесар Ігнат Анацэвіч.

 

Сусветная гісторыя, гісторыя Еўропы з’яўляецца сінтэзам гісторый усіх тых народаў, якія засялялі адпаведна зямную сушу або еўрапейскі кантынент. Беларусы – адзін з гэтых народаў. Іх гісторыю, дакладней нашу, сваю гісторыю вы будзеце вывучаць на працягу першых трох гадоў навучання ва універсітэце.

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 857. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Измерение следующих дефектов: ползун, выщербина, неравномерный прокат, равномерный прокат, кольцевая выработка, откол обода колеса, тонкий гребень, протёртость средней части оси Величину проката определяют с помощью вертикального движка 2 сухаря 3 шаблона 1 по кругу катания...

Неисправности автосцепки, с которыми запрещается постановка вагонов в поезд. Причины саморасцепов ЗАПРЕЩАЕТСЯ: постановка в поезда и следование в них вагонов, у которых автосцепное устройство имеет хотя бы одну из следующих неисправностей: - трещину в корпусе автосцепки, излом деталей механизма...

Понятие метода в психологии. Классификация методов психологии и их характеристика Метод – это путь, способ познания, посредством которого познается предмет науки (С...

Принципы, критерии и методы оценки и аттестации персонала   Аттестация персонала является одной их важнейших функций управления персоналом...

Пункты решения командира взвода на организацию боя. уяснение полученной задачи; оценка обстановки; принятие решения; проведение рекогносцировки; отдача боевого приказа; организация взаимодействия...

Что такое пропорции? Это соотношение частей целого между собой. Что может являться частями в образе или в луке...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия