Студопедия — У езуіцкім касцёле
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

У езуіцкім касцёле






З цыкла “Успаміны пра Нясвіж”

Пад даўняй святыняй – дзён колішніх сховы:

Падземны там склеп, ёсць алтар у ім, краты,

Эбенавых трунаў там шэраг суровы –

Ляжаць у іх косці, сатлелыя шаты.

Нясе адтуль гніллю, хоць арыстакраты

Калісьці ў стагоддзях там склалі галовы,

Згнілі паны й пані, адно ўбор багаты,

Шкілет, герб гавораць пра шлях іх жыццёвы.

Хацелі застацца у памяці люду,

Крывёю ды золатам імя пісалі.

Былі й яны людзі – тут блюзніць не буду,

Ды што, каб яны раптам з трун паўставалі?

Зноў падалі б ніц каля іх з перапуду?

Яны ж бы на вас і зірнуць не жадалі…

1844

Да ***

 

З палацаў, пыхлівых адвечна,

Красуня, сыдзі ў маю хатку,

Але прыхапі ўсё ж манаткі, –

Ў мяне напаткаеш галечу.

Святая усюды пустота,

Ды нават не думай аб хлебе,

Бо верны каханак мо лепей

Карміць цябе будзе пяшчотай:

Уранку – вяночак да твару,

Ў абед – ціхі ўсплёск ручаіны,

Увечары – спеў салаўіны,

А ночкаю – ўзнёслыя мары.

Калі ж у нябесныя высі

Памкнуць твае думкі цнатліва,

На зорнае неба маўкліва

Праз дзіркі ў страсе падзівіся…

1843, Нясвіж

 

 

Надта салодкія думкі

 

Пакуль доля нам засвеці,

Надта ж яно міла

Думаць думкі і, як дзеці,

Пушчаць пузыр з мыла.

 

Верце людзі: шчасце будзе

Так, як пчолкам ў вуллі!..

Лезь на грушку, рві пятрушку,

Пакаштуй цыбулі!..

 

Хоць галоўка на грудзь вісне

І апалі рукі,

Хоць нам сэрца часам сцісне

Цяжкі ланцуг мукі,

 

Крычу смела: “Што за дзела!”

Каб усе пачулі…

Лезь на грушку, рві пятрушку,

Пакаштуй цыбулі!..

 

Наша доля гдзесь у яры

Чы ў воўчым доле.

Гром грахоча, плывуць хмары,

Град пабіў нам поле.

 

Не пужайся! – спадзявайся…

Кукуе зязюля:

Лезь на грушку, рві пятрушку,

Салодка цыбуля!

 

Так найлепей жыць на свеце

З думкай гдзесь у небе,

Хоць і пусткі у калеце,

Мякіна у хлебе.

 

Такім шлякам ляціць птакам

Шыбка мысль, як куля:

Лезь на грушку, рві пятрушку,

Салодка цыбуля!

 

Гані, гані думку пусту!

Будуй з люду плоты.

Трэба скіснуць на капусту

Без такой работы.

 

Спі! – а мары згоняць хмары,

От – абы заснулі!

Лезь на грушку, рві пятрушку,

Пакаштуй цыбулі!

 

Ўсюды ўзыдзе збожжа колас,

Зажывем багата!

Ўсюды шчасце слыхаць голас,

Браць не крыўдзіць брата.

 

Срэдзь грамады ўсе рады,

Добры весці чулі…

Лезь на грушку, рві пятрушку,

Пакаштуй цыбулі!

 

Той не будзе пры ахвоце

І весел, як трэба,

Хто не ўмее на балоце

Знайсці бохан хлеба,

 

З адной ніткі ткаць дзве світкі,

Чатыры кашулі.

Лезь на грушку, рві пятрушку,

Пакаштуй цыбулі!

1844

 

 

Не я пяю – народ Божы…

 

Не я пяю – народ Божы

Даў мне ў песні лад прыгожы,

Бо на сэрцы маю путы

І з народам імі скуты.

 

З ім я зліўся з добрай волі,

Чы то ў долі, чы ў нядолі,

Чы гдзе гора абзавецца,

Як асіна, грудзь трасецца.

Чы пра радасць чую весці,

Усё ў грудзь хаваю гдзесьці.

 

Мне гаворыць вёска, хата,

Мне гаворыць сэрца брата,

Рад збіраю, што пачую,

У грудзі сваёй нашу я,

Аж, як траўка на кургане,

Яно ўзыдзе – песняй стане.

1844

 

 

Што ўмею намаляваць

 

Калі трапіць у рукі аловак выпадкам

І, не знаючы што, маляваць я вазьмуся,

Заўжды выйдзе ў мяне беларуская хатка,

Ці касцельчык, ці двор і з буслянкаю бусел.

 

Я другога не ўмею падаць на паперы.

Толькі вобраз, што ў сэрцы назаўжды адбіўся.

Шчыра прагнуў наўчыцца, ды згаслі намеры:

Панскі гмах не адолеў – аловак скрышыўся.

 

Каб то хата была, я штрыхамі б выводзіў

Саламяную стрэшку, акенца малое…

А ўсярэдзіне – люд працавіты у згодзе –

Дзецюкі і дзяўчаты, дзядок з барадою.

 

Маладосць – у каханні, надзеі і ў думе,

Век пахілы, што згадак грабе папялішча, –

Людзі мары сардэчнай не страцілі ў тлуме,

Хоць праз шчыліны вецер аб нэндзы ім свішча.

 

Каб вясковы касцёл! Вось старая званіца,

З драніц збітая вежа – малюецца проста!

Бачу дзетак я там, што прыходзяць вучыцца,

І плябана да іх нахілёную постаць.

 

Ці стары арганіст, адспяваўшы кантычкі,

На вячэрню ў касцёле ўрачыста зазвоніць,

Гэты звон у прастор, узлятаючы, кліча,

Ажно рэха трымціць на зялёнай аблоні.

 

Каб маленькі дварок са стадолай і садам!

Сам сабой з-пад алоўка бяжыць без памылкі.

Дуб ля ганка чало пахіліў са спагадай

Над дубкамі, што з роду хацінскіх асілкаў.

 

Вось і вычарпаў талент, мізэрна і марна,

Ганарыцца няма чым – убогія рэчы!

Крыж хіба што яшчэ намалюю цвінтарны,

Пад якім поруч з бацькам хацеў бы я легчы.

 

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 625. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Прием и регистрация больных Пути госпитализации больных в стационар могут быть различны. В цен­тральное приемное отделение больные могут быть доставлены: 1) машиной скорой медицинской помощи в случае возникновения остро­го или обострения хронического заболевания...

ПУНКЦИЯ И КАТЕТЕРИЗАЦИЯ ПОДКЛЮЧИЧНОЙ ВЕНЫ   Пункцию и катетеризацию подключичной вены обычно производит хирург или анестезиолог, иногда — специально обученный терапевт...

Ситуация 26. ПРОВЕРЕНО МИНЗДРАВОМ   Станислав Свердлов закончил российско-американский факультет менеджмента Томского государственного университета...

Дренирование желчных протоков Показаниями к дренированию желчных протоков являются декомпрессия на фоне внутрипротоковой гипертензии, интраоперационная холангиография, контроль за динамикой восстановления пассажа желчи в 12-перстную кишку...

Деятельность сестер милосердия общин Красного Креста ярко проявилась в период Тритоны – интервалы, в которых содержится три тона. К тритонам относятся увеличенная кварта (ув.4) и уменьшенная квинта (ум.5). Их можно построить на ступенях натурального и гармонического мажора и минора.  ...

Понятие о синдроме нарушения бронхиальной проходимости и его клинические проявления Синдром нарушения бронхиальной проходимости (бронхообструктивный синдром) – это патологическое состояние...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия