Студопедия — Яго статычны і дынамічны напрамкі
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Яго статычны і дынамічны напрамкі






 

Квінтэсенцыяй фінансавага ўліку з’яўляецца баланс, які па тэрміналогіі фінансавай справаздачнасці называецца справаздачай аб фінансавым стане. Сукупнасць тэарэтычных палажэнняў і практычных рэкамендацый па пабудове, структураванні, змястоўным напаўненні, трактоўцы і выкарыстанні ў якасці доказнай базы пры прыняцці кіраўніцкіх рашэнняў справаздач аб фінансавым стане (балансаў актываў, абавязацельстваў і капіталу) у першай палове мінулага стагоддзя аформілася ў самастойную навуковую дысцыпліну — балансазнаўства. Балансазнаўства — гэта сістэматызацыя навуковых канцэпцый распрацоўкі фінансавай справаздачнасці на аснове выкарыстання балансавага метаду.

Асноўнае прызначэнне балансазнаўства заключаецца ў забеспячэнні асобы, якая прымае кіраўніцкія рашэнні, рэлевантнай інфармацыі аб мінулай гаспадарчай дзейнасці арганізацыі, якая, пры неабходнасці можа быць атрыманая на аснове выкарыстання метадалагічных падыходаў, альтэрнатыўных тым, якія прыняты дзеючымі нарматыўнымі дакументамі. У выніку можа распрацоўвацца некалькі варыянтаў фінансавай справаздачнасці, якія патрэбныя для аптымізацыі фінансавай мадэлі арганізацыі і нарошчвання яе эканамічнага патэнцыялу. Змест бухгалтарскага балансу вызначаецца прынятай канцэпцыяй, пастаўленай мэтай і задачамі, якія імкнуцца вырашыць уласнікі, адміністрацыя і дзяржаўныя фінансавыя структуры. У працэсе развіцця рахунказнаўства сфарміраваліся статычны і дынамічны напрамкі балансазнаўства. З другой паловы ХVІІ стагоддзя гэтыя напрамкі развіваюцца паралельна

Тэорыя статычнага балансу з’яўляецца першай па часе ўзнікнення, паколькі на першых этапах развіцця бухгалтарскага ўліку, ва ўмовах выкарыстання ўніграфічнага рахункаводства, канцэпцыя перманентнасці (безупыннасці) ўліку была непрыдатная. Па гэтай прычыне тэорыя статычнага балансу асноўваецца на канцэпцыі ліквіднасці суб’екта гаспадарання на справаздачную дату, рэалізацыя якой патрабуе пераацэнкі актываў з мэтай іх давядзення да бягучай рынкавай вартасці. Заснавальнікам тэорыі дынамічнага балансу з’яўляецца Ж. Савары, які стварыў у 1673 г. камерцыйны ардананс (кодэкс Савары), дзе састаўленне балансу асноўваецца на канцэпцыі безупыннасці дзейнасці суб’екта гаспадарання і выкарыстанні цэн набыцця або найменшых цэн.

Аднак у бухгалтарскім уліку тэрміны “статыка” і “дынаміка” сталі выкарыстоўвацца значна пазней. Паняцці статыкі і дынамікі перанесены ў бухгалтарскую тэрміналогію з матэматыкі Э. Пізані ў 1875 г. Статыка абазначае вучэнне аб раўнавазе цел, а дынаміка ¾ гэта вучэнне аб сілах і ажыццяўляемых імі рухах. Вынік работы суб’екта гаспадарання Э. Пізані трактаваў як статыку, а саму гэту работу як дынаміку.

У цяперашні час метадалагічная інтэрпрэтацыя гэтых двух накірункаў балансавай тэорыі звязваецца з дапушчэннем безупыннасці дзейнасці арганізацыі і ацэнкай артыкулаў балансу. Балансы, якія састаўляюцца з мэтай вызначэння вартасці маёмасці, адносяцца да статычных, а балансы, дзе раскрываецца рух гэтай маёмасці ў працэсе функцыянавання арганізацыі, называюцца дынамічнымі. Першыя заснаваны на юрыдычнай трактоўцы балансавай тэорыі, другія на вытворча-эканамічнай.

Статычны бухгалтарскі баланс ¾ гэта сістэма паказчыкаў, якая дае магчымасць ў грашовай форме на пэўны момант часу адлюстраваць актывы, абавязацельствы і капітал арганізацыі. Ён прызначаны для агляду і канстатацыі маёмаснага становішча арганізацыі на канец справаздачнага перыяду і, адначасова, шляхам параўнання паказчыкаў чыстых актываў на канец і пачатак гэтага перыяду, для раскрыцця фінансавага выніку яе дзейнасці. Задачай такога балансу з’яўляецца вылічэнне і мэтазгоднае структурыраванне маёмаснага комплексу суб’екта гаспадарання. Для гэтага ўсе актывы павінны адлюстроўвацца па бягучай вартасці на дату састаўлення справаздачнасці, што абумоўліваецца перш-наперш неабходнасцю папярэджвання банкруцтва і абароны крэдытораў. Метадалагічныя асновы і прызначэнне статычнага балансу раскрывае схема, прыведзеная на малюнку 5.1.

 

 








Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 422. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Кишечный шов (Ламбера, Альберта, Шмидена, Матешука) Кишечный шов– это способ соединения кишечной стенки. В основе кишечного шва лежит принцип футлярного строения кишечной стенки...

Принципы резекции желудка по типу Бильрот 1, Бильрот 2; операция Гофмейстера-Финстерера. Гастрэктомия Резекция желудка – удаление части желудка: а) дистальная – удаляют 2/3 желудка б) проксимальная – удаляют 95% желудка. Показания...

Ваготомия. Дренирующие операции Ваготомия – денервация зон желудка, секретирующих соляную кислоту, путем пересечения блуждающих нервов или их ветвей...

Внешняя политика России 1894- 1917 гг. Внешнюю политику Николая II и первый период его царствования определяли, по меньшей мере три важных фактора...

Оценка качества Анализ документации. Имеющийся рецепт, паспорт письменного контроля и номер лекарственной формы соответствуют друг другу. Ингредиенты совместимы, расчеты сделаны верно, паспорт письменного контроля выписан верно. Правильность упаковки и оформления....

БИОХИМИЯ ТКАНЕЙ ЗУБА В составе зуба выделяют минерализованные и неминерализованные ткани...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия