Студопедия — Малюнак 2.1 — Узаемасувязь паралельнай сістэмы аналітычных
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Малюнак 2.1 — Узаемасувязь паралельнай сістэмы аналітычных






рахункаў з сінтэтычным рахункам 90 «Рэалізацыя»

 

Як вынікае з малюнку 2.1, такая сістэма аналітычнага ўліку дазваляе атрымаць інфармацыю аб аб'ёмах рэалізацыі, расходах і прыбытку як па відах рэалізаванай прадукцыі, так і па сегментах рынку, выявіць недастаткова рэнтабельныя або, наогул, стратныя віды прадукцыі і сегменты рынку, што мае вялікае кіраўніцкае значэнне. Выкарыстанне метаду, у адпаведнасці з якім сінтэтычны рахунак раскладваецца на дзве або некалькі паралельных сістэмы аналітычных рахункаў, дазваляе атрымаць у межах аднаго сінтэтычнага рахунку рознабаковую характарыстыку аб'екта ўліку. Адзнакі для групавання ў паралельных сістэмах аналітычных рахункаў кіраўніцтва арганізацыі выбірае самастойна, зыходзячы з асаблівасцей гаспадарчай дзейнасці.

Кожная з паралельных сістэм аналітычных рахункаў падпарадкоўваецца пастулатам Джузепе Чарбоні, аднак паколькі мае месца іх пабудова на аснове розных груповачных адзнак, узнікла неабходнасць развіцця сфармуляваных у 1886 г. пастулатаў, якія раскрываюць узаемасувязь паміж сінтэтычным і аналітычным улікам. У цяперашні час калацыя рахункаў пры выкарыстанні ў рахункаводстве паралельных сістэм аналітычнага ўліку ажыццяўляецца на аснове сфармуляваных у 1975 г. Віталем Фёдаравічам Паліем наступных пастулатаў:

¨ сума абаротаў па дэбеце і сума абаротаў па крэдыце ўсіх аналітычных рахункаў адной паралельнай сістэмы павінна раўняцца суме абаротаў па дэбеце і суме абаротаў па крэдыце ўсіх аналітычных рахункаў другой паралельнай сістэмы;

¨ сума сальда па дэбеце і сума сальда па крэдыце ўсіх аналітычных рахункаў адной паралельнай сістэмы павінна раўняцца суме сальда па дэбеце і суме сальда па крэдыце ўсіх аналітычных рахункаў другой паралельнай сістэмы.

Як вынікае з пастулатаў Палія, можа быць некалькі раскладанняў сінтэтычнага рахунку на аналітычныя па розных груповачных адзнаках. Пастулаты Палія ў найбольшай меры адпавядаюць сучаснаму рахунказнаўству і даюць пашыраную трактоўку і максімальна поўнае разуменне зыходных пастулатаў Пачолі.

Змястоўную інтэрпрэтацыю двайнога запісу раскрываюць пастулаты Дамініка Манчыні, які раздзяліў рахункі на асабовыя (персанальныя) і матэрыяльныя. Пад матэрыяльнымі рахункамі ён разумеў усе маёмасныя рахункі за выключэннем рахункаў для ўліку разлікаў з дэбіторамі, а пад асабовымі (персанальнымі) — рахункі ўласнікаў, дэбітораў і крэдытораў. На аснове такога раздзялення ў 1540 г. ён сфармуляваў наступныя пастулаты: 1) сума абаротаў па матэрыяльных рахунках павінна раўняцца суме абаротаў асабовых рахункаў; 2) сума сальда па матэрыяльных рахунках павінна раўняцца суме сальда па асабовых рахунках.

Рахункі ўласнікаў прызначаны для ўліку капіталу. Які ім належыць. Выдзяленне капіталу, як аб'екта бухгалтарскага ўліку, абумовіла неабходнасць класіфікацыі ўліковых рахункаў на 3 групы:

¨ рахункі маёмасці (будынкі, матэрыялы, каса і г. д.);

¨ рахункі ўласнікаў (капітал, прыбыткі);

¨ рахункі карэспандэнтаў (разлікі з дэбіторамі і крэдыторамі).

З дапамогай гэтых рахункаў кантралюецца плацежаздольнасць прадпрыемства на аснове пастулата Мацье дэ ля Порта. Сфармуляваны М. дэ ля Портам у 1673 г. пастулат ураўноўвае астаткі на рахунках маёмасці і капіталу з астаткамі на рахунках карэспандэнтаў наступным чынам: рознасць сальда рахункаў маёмасці і ўласніка заўсёды раўняецца рознасці сальда рахункаў карэспандэнтаў (дэбітораў і крэдытораў). Гэты пастулат практычную рэалізацыю атрымаў у структуры брытанскай праформы балансу, якая нароўні з кантынентальнай праформай рэкамендуецца для практычнага выкарыстання 4-й дырэктывай Еўрапейскага саюза. У бухгалтарскіх балансах, састаўленых па брытанскай праформе, кароткатэрміновая крэдыторская запазычанасць паказваецца ў актыве як контрартыкулы да кароткатэрміновых актываў. У выніку ў актыве такога балансу прыводзяцца чыстыя актывы, а ў пасіве ¾ доўгатэрміновыя абавязацельствы і капітал., што не дазваляе завышаць валюту бухгалтарскага балансу.

Рахунказнаўству вядомы і іншыя пастулаты, на аснове якіх ажыццяўляецца калацыя рахункаў, якія ў параўнанні з разгледжанымі маюць дапаможнае значэнне. Аднак найбольшы эфект пры калацыі рахункаў дасягаецца пры спалучэнні ўказаных пастулатаў з пастулатам А. Мендэса (поўнае імя ў літаратурных крыніцах не прыводзіцца), які быў сфармуляваны 1803 г. наступным чынам: сума дэбетовых абаротаў і сума крэдытавых абаротаў роўныя паміж сабой і павінны быць тоесныя падрахунку храналагічнай рэгістрацыі. Менавіта спалучэнне пастулатаў калацыі сінтэтычных і аналітычных рахункаў з пастулатам Мэндэса забяспечвае кантроль над паўнатой рэгістрацыі ўліковай інфармацыі.

Забяспечыць такі кантроль можна толькі тады, калі вядзецца храналагічная рэгістрацыя. Аднак гэта ўліковая працэдура выконваецца не заўсёды. Упершыню на магчымасць вядзення толькі аднаго сістэматычнага запісу ўказаў у 1681 г. Андрэа Забелі. У былым Савецкім Саюзе, кіруючыся прынцыпам эканамічнасці рахункаводства, храналагічная рэгістрацыя фактаў гаспадарчага жыцця пачынаючы з 20-х гадоў ХХ стагоддзя лічылася другараднай, а пасля Вялікай Айчыннай вайны нават непатрэбнай. Адмоўныя наступствы гэтага памылковага падыходу адчуваюцца нават зараз, ва ўмовах камп'ютарнай апрацоўкі ўліковай інфармацыі.

 

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 409. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Трамадол (Маброн, Плазадол, Трамал, Трамалин) Групповая принадлежность · Наркотический анальгетик со смешанным механизмом действия, агонист опиоидных рецепторов...

Мелоксикам (Мовалис) Групповая принадлежность · Нестероидное противовоспалительное средство, преимущественно селективный обратимый ингибитор циклооксигеназы (ЦОГ-2)...

Менадиона натрия бисульфит (Викасол) Групповая принадлежность •Синтетический аналог витамина K, жирорастворимый, коагулянт...

Образование соседних чисел Фрагмент: Программная задача: показать образование числа 4 и числа 3 друг из друга...

Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Краткая психологическая характеристика возрастных периодов.Первый критический период развития ребенка — период новорожденности Психоаналитики говорят, что это первая травма, которую переживает ребенок, и она настолько сильна, что вся последую­щая жизнь проходит под знаком этой травмы...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия