Студопедия — Айконімы апелятыўнага паходжаня, суадносныя з назвамі прыродных з’яў, порамі года
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Айконімы апелятыўнага паходжаня, суадносныя з назвамі прыродных з’яў, порамі года






Чалавек заўжды жыў побач з прыродай, карыстаўся яе багаццямі, любаваўся яе прыгажосцю. Яна для яго як маці, якая корміць, поіць і проста дае жыццё. Але ніхто не стане аспрэчваць, што прырода можа і нашкодзіць чалавеку. Яе непрадказальнае надвор’е можа нават іншы раз знішчыць чалавечае жыллё. Мабыць, таму людзі надавалі шмат увагі надвор’ю, прыродным стыхіям, бо ведалі, што яны поўнасцю падуласны ім.

Акрамя таго, нашы продкі вялікую ўвагу надавалі календару. Яны, можна сказаць, па ім жылі. Па-першае, яны сачылі за порамі года, бо гэта было неабходна для земляробства, па-другое, у нашых продкаў было шмат каляндарных святаў, якіх яны строга прытрымліваліся. Таму сёння ў спадчыну нам засталіся такія назвы айконімаў, як Гром, Завадак, Зімніца, Майскі, Марозаўка, Перунова, Ветрына, Ціш, Віхраны, Сонечны, Студзёнка, Халадня, Ліпень, Веснаў, Лютраўка, Кастрычнік і іншыя.

 

Айконімы апелятыўнага паходжаня, суадносныя з назвамі чалавечага характару

Калі спытаць якога-небудзь чужаземца пра беларускі народ, яго асаблівасці, характар і культуру, то амаль кожны адкажа, што беларусы вельмі ветлівыя, добразычлівыя, шчодрыя, добрыя, працоўныя, адважныя, цярплівыя, жыццярадасныя людзі.

Напэўна, нашы продкі таксама гэтак лічылі. Бо, гартаючы слоўнік назваў населенных пунктаў Магілёўскай вобласці Я.Н. Рапановіча ці В.П. Лемцюговай, можна заўважыць, што ёсць шмат назваў, суадносных з назвамі чалавечага характару менавіта такога плану. Напрыклад, Вялікая Дабрэйка, Дабранка, Даброва, Добрая, Добры Дуб, Магучы Партызан, Трудавы, Сябрацкі, Цярпілаўка і шмат іншых. Але вы не знойдзіце назвы, якія б суадносіліся са словамі гнеў, сквапнасць, зло, хабарства і г.д. Менавіта добрыя рысы характару перадаваліся з пакалення ў пакалення. Вось чаму сёння пра нас так добра адзываюцца чужаземцы ці нашы суседзі.

 

Айконімы апелятыўнага паходжаня, суадносныя з назвамі іншых гарадоў, краін і іх жыхарамі

Цікава даведацца аб тым, што на карце Магілёўскай вобласці можна сустрэць назвы, якія суадносяцца з назвамі іншых гарадоў, краін і іх жыхарамі. Мабыць, гэта неяк звязана з гісторыяй беларускага краю. Бо, як вядома, беларусы, як народнасць, сфарміраваліся на той тэрыторыі, дзе яны жывуць і сёння. Шматвяковы працэс складвання беларускай народнасці праходзіў ва ўмовах самых цесных кантактаў з іншымі плямёнамі, асабліва балцкага паходжання, якія таксама жылі на гэтай тэрыторыі. Не спыніліся міжэтнічныя кантакты нашых продкаў з іншымі народамі і пасля таго, як была сфарміравана беларуская народнасць. Вядомы выпадкі перасялення на яе землі людзей з суседніх Рускай дзяржавы, Украіны, Польшчы, сучаснай тэрыторыі Літвы і Латвіі, добраахвотнага запрашэння на вайсковую службу ці захопу ў палон татараў. I трэба сказаць, што ўсе гэтыя дэмаграфічныя працэсы, якія мелі месца ў далёкім мінулым, добра адбіліся ў беларускай тапаніміі.

Так, напрыклад, сёння мы маем такія назвы як, Латышчына, Літвінавічы, Літоўск, Ліцвіны, Літоўскае, Люблін, Хахол, Харкаў, Татаршчыны, Чырвона-Маскоўскі, Рускае Даманава і іншыя.

 

Айконімы апелятыўнага паходжаня, суадносныя з назвамі колераў, розных адценняў

Няшмат, але можна знайсці назвы населеных пунктаў, якія суадносяцца з назвамі колеру і адценняў. Напрыклад, на Магілёўшчыне можна сустрэць такія назвы, як Бель, Зялёны, Зялёнка, Краснае, Лазурны, Светлая, Сінькаў, Цёмнае,Чорнае і іншыя. Але, паглядзеўшы на карту Магілёўскай вобласці, нельга не заўважыць айконім Чырвоны. Ён сустракаеццца як паасобку, так і ў спалучэнні з іншымі словамі, напрыклад, Чырвоная Горка, Чырвоная Звязда, Чырвоная Дуброўка, Чырвоная Слабада,Чырвоная Зара,Чырвоны Бераг, Чырвоны Лог, Чырвоны Ручай і шмат іншых. Якое значэнне надавалі нашы продкі, называючы так свае населеныя пункты, зараз мы можам толькі здагадвацца. Мабыць, айконім Чырвоны яны суадносілі са значэннем прыгожы, мабыць, у гэтых населеных пунктах было шмат чырвоных кветак ці іншых раслін, а можа, такім яны бачылі сваё паселішча ў час заходу ці ўсходу сонца. Зразумела, меркаванняў тут можа быць шмат.

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 519. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Значення творчості Г.Сковороди для розвитку української культури Важливий внесок в історію всієї духовної культури українського народу та її барокової літературно-філософської традиції зробив, зокрема, Григорій Савич Сковорода (1722—1794 pp...

Постинъекционные осложнения, оказать необходимую помощь пациенту I.ОСЛОЖНЕНИЕ: Инфильтрат (уплотнение). II.ПРИЗНАКИ ОСЛОЖНЕНИЯ: Уплотнение...

Приготовление дезинфицирующего рабочего раствора хлорамина Задача: рассчитать необходимое количество порошка хлорамина для приготовления 5-ти литров 3% раствора...

Мотивационная сфера личности, ее структура. Потребности и мотивы. Потребности и мотивы, их роль в организации деятельности...

Классификация ИС по признаку структурированности задач Так как основное назначение ИС – автоматизировать информационные процессы для решения определенных задач, то одна из основных классификаций – это классификация ИС по степени структурированности задач...

Внешняя политика России 1894- 1917 гг. Внешнюю политику Николая II и первый период его царствования определяли, по меньшей мере три важных фактора...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия