Студопедия — ЗАКЛЮЧЭННЕ
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

ЗАКЛЮЧЭННЕ






 

Калі вызначыць характар творчасці І. Шамякіна па нейкай адной асаблівасці, то гэтай асаблівасцю, несумненна, будзе праблемнасць. Прычым праблемнасць яго раманаў, аповесцей і апавяданняў вострая, надзённая і глыбокая. Гэта не павярхоўнае філасофстваванне, не кан’юнктурнае паспешлівае імкненне ўлавіць чарговы распаўсюджаны паварот грамадскай думкі. За кожнай праблемнай жыццёвай канцэпцыяй пісьменніка адчуваецца напружаны мастацкі роздум і пошукавая засяроджаннасць пачуцця. Здавён вядома, што не толькі грамадская важкасць, але і мастацкі ўзровень творчасці вызначаюцца перш за усё культурай і глыбінёй праблемнага мыслення пісьменніка.

Жыццёвы шлях героя І. Шамякіна – гэта заўсёды адбітак пэўных тэндэнцый у настроях і імкненнях. Ён, гэты шлях, у асноўных момантах абагульняльны. І разам з тым герой – жывы чалавек, якога, бывае спасцігаюць няўдачы, які, здараецца, ідзе на невялікія кампрамісы і адступае, але ніколі не страчвае ідэалу жыцця сумленнага і шчырага, вартага сапраўднага чалавека.

Герой І. Шамякіна ўнутрана, псіхалагічна, эмацыянальна вельмі цесна звязаны са сваім часам. Яго душа – гэта люстэрка сучасных грамадскіх трывог, прадчуванняў і намераў. Але ўзровень яго душэўнага стану разам з тым і апярэджвае жыццё, можа служыць для сучасніка прыкладам, узорам, можа павесці за сабой. Для творчасці І. Шамякіна характэрна, аднак, тое, што герой, ідучы наперадзе, не нашмат абганяе звычайнага радавога чалавека, ніколі не адрываецца ад яго ў такой ступені, каб ператварыцца ў ідэал. Гэтай набліжанасцю да інтарэсаў шырокіх мас, сваёй праўдзівасцю, жыццёвасцю герой твораў І. Шамякіна зразумелы і сімпатычны людзям.

Глыбіня мастацкага адкрыцця – гэта сама сутнасць літаратурнай творчасці, яе пастаянная, непераходная якасць, гэта адвечная ўнутраная мэта мастацтва. Заслуга І. Шамякіна ў тым, што ён узбагаціў мастацка- выяўленчыя магчамасці беларускай прозы, накіраваўшы асноўную сілу свайго таленту на даследаванне сучаснасці. Сучаснасць у творах І.Шамякіна – гэта поле напружанага супрацьдзеяння спрадвечных катэгорый чалавечага быцця: духоўнасці і бездухоўнасці, шчырасці і двудушнасці, сумленнасці і маральнай нявытрыманасці, смеласці і баязлівасці.

 

 

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1 Каваленка, В. Жыццё і творчасць [Тэкст] / В. Каваленка. – Мн.: Нар. Асвета, 1986. – 294 с.

2 Пришвин, М. Желанная книга [Тэкст] / М. Пришвин. – Масква:, 1987. – 387 с.

3 Лынькоў, М. У няспынным поступе [Тэкст] / М. Лынькоў // ЛІМ. -1971. - № 2. – с.24.

4 Майхровіч, С. Іван Шамякін [Тэкст]: нарыс жыцця і творчасці / С. Майхровіч. – Мн.: Маст. літ., 1978. – 213 с.

5 Чернец, Л. Введение в литературоведение. Литературное произведение [Тэкст]: основные понятия и термины / Л. Чернец. – М:, 2000. – 219 с.

6 Яцухна, В. Тэорыя літаратуры [Тэкст]: вучэбны дапаможнік для студэнтаў-філолагаў ВНУ / В. Яцухна. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2006. – 278 с.

7 Мікуліч, М. На зломе часу [Тэкст] / М. Мікуліч. – Мн.:, Навука і тэхн., 1995. – 243 с.

8 Бельскі, А. Чалавек – Час – Мараль у прозе І. Шамякіна пра сучаснасць [Тэкст] / А. Бельскі // Бел. Мова і літ. – 2005. - №3. – 135 с.

9 Шамякін, І. Падзенне [Тэкст] / І. Шамякін. // Полымя.– 1994. - №4. – с. 97.

10 Шамякін, І. Адна на падмостках [Тэкст] / І. Шамякін. – Мн.: Маст. літ., 1993. – 213 с.

11 Шамякін, І. Сатанінскі тур [Тэкст] / І. Шамякін. – Мн.: Маст. літ., 1995. – 206 с.

12 Шамякін, І. Пошукі прытулку [Тэкст] / І. Шамякін. – Мн.: Маст. літ., 1999. – 308 с.

13 Шамякін, І. Крывінка [Тэкст] / І. Шамякін. – Мн.: Маст. літ., 1996. – 588 с.

14 Бельскі, А. Сучасная беларуская літаратура: Стаўленне і развіццё творчых індывідуальнасцяў (80-90 гг) [Тэкст]: дапаможнік для настаўнікаў / А. Бельскі. – Мн., 1997. - 353 с.

15 Шамякін, І. Зона павышанай радыяцыі [Тэкст] / І. Шамякін. – Мн.: Маст. літ., 1997. – 344 с.

16 Гісторыя беларускай літаратуры 20 ст. у чатырох тамах [Тэкст] / Мн.: Бел. навука, 2002. - т. 3., 950 с.

17 Бельскі, А. Краса і смутак [Тэкст]: дапаможнік для настаўнікаў / А. Бельскі. – Мн.: Маст. літ., 2000. – 237 с.

18 Шамякін, І. У засені палаца [Тэкст] / І. Шамякін. – Мн.: Маст. літ., 2000. – 247 с.

19 Шамякін, І. Абмен [Тэкст] / І. Шамякін. – Мн.: Юнацтва, 2001. – 293 с.

20 Яцухна, В. Творчасць Івана Шамякіна ў кантэксце сучаснасці [Тэкст] / В. Яцухна. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2001. - 94 с.

21 Шамякін, І. Слаўся, Марыя [Тэкст] / І. Шамякін. – Мн.: Юнацтва, 1998. – 178 с.

22 Лазарук, М., Ленсу, А. Уводзіны ў літаратуразнаўства [Тэкст] / М. Лазарук, А. Ленсу. – Мн.: Вышэйшая школа, 1970. – 278 с.

23 Мачульскі, У., Праўдзін, В., Шніп, В. Іван Шамякін. Летапісец эпохі [Тэкст] / У. Мачульскі, В. Праўдзін, В. Шніп. – Мн.: Маст. літ., 2010. – 378 с.

 

 

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 628. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Типовые примеры и методы их решения. Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно. Какова должна быть годовая номинальная процентная ставка...

Выработка навыка зеркального письма (динамический стереотип) Цель работы: Проследить особенности образования любого навыка (динамического стереотипа) на примере выработки навыка зеркального письма...

Словарная работа в детском саду Словарная работа в детском саду — это планомерное расширение активного словаря детей за счет незнакомых или трудных слов, которое идет одновременно с ознакомлением с окружающей действительностью, воспитанием правильного отношения к окружающему...

Эффективность управления. Общие понятия о сущности и критериях эффективности. Эффективность управления – это экономическая категория, отражающая вклад управленческой деятельности в конечный результат работы организации...

Мотивационная сфера личности, ее структура. Потребности и мотивы. Потребности и мотивы, их роль в организации деятельности...

Классификация ИС по признаку структурированности задач Так как основное назначение ИС – автоматизировать информационные процессы для решения определенных задач, то одна из основных классификаций – это классификация ИС по степени структурированности задач...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия