Студопедия — Тэрмічная стратыфікацыя атмасферы
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Тэрмічная стратыфікацыя атмасферы






Побач з адыябатычнымі працэсамі ў навакольнай атмасферы з вышынёю тэмпература таксама змяняецца. Аднак характар змянення тэмпературы з вышынёй без вертыкальных рухаў можа быць розным і залежыць ад інтэнсіўнасці цеплаабмену з падсцілаючай паверхняй і ад дынамічных прычын. Змяненні тэмпературы паветра з вышынёй, не звязаные з адыябатычнымі працэсамі, называюцца тэрмічнай стратыфікацыяй дадзенага слоя атмасферы. Вертыкальны профіль змянення тэмпературы з вышынёй мае форму складанай крывой, якая называецца крывой стратыфікацыі, або крывой расслаення.

Для характарыстыкі вертыкальнага профіля тэрмічнай стратыфікацыі ўжываюць так званы вертыкальны градыент тэмпературы, які паказвае змяненні тэмпературы ў атмасферы на 100 м вышыні падняцця ці апускання γ = - (d Ta / d·z).

У адрозненні ад сухаадыябатычнага градыента γа, вертыкальны градыент тэмпературы γ; можа быць розным. Пры паніжэнні тэмпературы з вышынёй вертыкальны градыент дадатны (γ>0), пры павышэнні тэмпературы з вышынёй ён адмоўны (γ<0). Пры адмоўным вертыкальным градыенце ўзнікаюць інверсіі тэмпературы. У атмасферы могуць узнікаць слаі, у межах якіх тэмпература не змяняецца з вышынёю. Гэта значыць, што вертыкальны градыент тэмпературы роўны нулю (γ=0). Такі характар размеркавання тэмпературы з вышынёй называецца ізатэрміяй.

У залежнасці ад велічыні вертыкальнага градыента тэмпературы і яго суадносін з сухаадыябатычным градыентам атмасфера набывае розны фізічны стан – устойлівы, абыякавы і неўстойлівы. Вертыкальны градыент тэмпературы можы быць больш сухаадыябатычнага (γ>γа), менш сухаадыябатычнага (γ<γа), роўны (γ=γа), можа быць роўны нулю (γ=0), а можа быць меньш нуля (γ<0).

Дадзеныя аб вертыкальным градыенце, які характарызуе дынамічную ўстойлівасць атмасферы, выкарыстоўваюцца пры складанні прагнозу надвор’я, пры метэаралагічным абслугоўванні авіяцыі і вывядзенні спадарожнікаў на арбіту.

Вядома, што сярэдні вертыкальны градыент тэмпературы ў трапасферы складае 0,65 ºС/100 м. Калі ведаць тэмпературны градыент і тэмпературу на пачатковым узроўні, можна вылічыць тэмпературу на любым узроўні, або прывесці тэмпературу да ўзроўня мора.

Разгледзім стратыфікацыю і вызначым адпаведны стан атмасферы. Возьмем розныя выпадкі, г.зн. разгледзім слаі атмасферы з рознымі значэннямі вертыкальнага градыента (рыс. 3.7).

 

М                     g > gа g =1.5оC/100м g < gа g=0.5оC/100м g = gа g = 1оC/100 м g = 0оC/100 м g < 0 g =-0.5оC/100м
  5.5о   8.5о   7.0о   10о   11,5о
  7.0о   9.0о   8.0о   10о   11о
  8.5о   9.5о   9.0о   10о   10,5о
10о 10о 10о 10о 10о
         

 

Рыс. 3.7. Залежнасць стратыфікацыі атмасферы ад вертыкальнага градыента тэмпературы

 

1. Дапусцім, што вертыкальны градыент тэмпературы больш сухаадыябатычнага градыента (γ>γа), напыклад, γ= 1,5 ºС/100 м. У такіх умовах пры адыябатычным зрушэнні масы паветра ўверх гэта маса аказваецца цяплей, чым навакольнае паветра. Унутры слоя атмасферы ўзнікнуць сілы, якія будуць застаўляць масу паветра імкнуцца ўверх. Пры гэтым рознасць тэмпературы паміж масай і навакольным паветрам будзе павялічвацца, а хуткасць руху нарастаць. У гэтым выпадку атмасфера валодае няўстойлівай стратыфікацыяй, якая прыводзіць да ўзнікнення канвекцыі і развіцця яе паскарэння. Чым больш рознасць паміж тэмпературай масы паветра, якая падымаецца, і тэмпературай навакольнага паветра, тым больш паскарэнне канвекцыі. Гэта значыць, што канвекцыя будзе развівацца і ўзмацняцца. Канвектыўныя плыні захоўваюцца да той пары, пакуль маса паветра, якая падымаецца, застаецца цяплей, чым навакольнае асяроддзе. Як толькі тэмпература паветранай масы выраўняецца з тэмпературай наваколля, канвекцыя затухае. Вышыня, на якой спыняецца канвектыўнае падняцце паветра, называецца ўзроўнем канвекцыі. Узровень канвекцыі з’яўляецца верхняй мяжой воблачнага покрыва.

2. Возьмем вертыкальны градыент менш сухаадыябатычнага (γ<γа), напрыклад, γ;=0,5 ºС/100 м. Пры вымушаным падняцці масы паветра яго тэмпература на кожным узроўні будзе ніжэй, чым у навакольным паветры. Тут узнікнуць сілы, якія прымусяць масу паветра вярнуцца на зыходні ўзровень. У гэтым выпадку адсутнічаюць умовы для развіцця канвекцыі, а гэта значыць, што атмасфера вылодае ўстойлівай стратыфікацыяй.

3. У атмасферы могуць узнікаць умовы, пры якіх вертыкальны градыент тэмпературы па сваёй велічыні аказваецца роўным сухаадыябатычнаму (γ=γа =1 ºС/100 м). У такіх умовах тэмпература масы паветра, якая будзе падымацца, на ўсіх узроўнях роўная тэмпературы навакольнага паветра. Пры ўзнікненні канвекцыі яна захоўваецца, але не можа ўзмацняцца, таму што адсутнічае яе паскарэнне. Гэта значыць, што атмасфера набыла абыякавую стратыфікацыю.

У выпадку, калі тэмпература паветра з вышынёй не змяняецца (γ=0), пры вымушаным падняцці масы паветра яно будзе халадней навакольнага. Вакол масы ўзнікнуць сілы, якія прымусяць яе вярнуцца да пачатковага ўзроўня. Гэта таксама ўстойлівая стратыфікацыя, якая ўзнікае ў слаях атмасферы з ізатэрміяй.

4. Пры адмоўным вертыкаль-ным градыенце (γ<0), напрыклад, γ = -0,5 ºС/100 м, тэмпература паветра з вышынёй павышаецца, г. зн. адбылося ўтварэнне інверсіі. У такім выпадку атмасфера валодае звышустойлівай стратыфіка-цыяй.

Усе прыведзеныя выпадкі з розным дынамічным станам атмасферы (стратыфікацыяй) адлюстраваны на аэралагічнай (адыябатнай) дыяграме (рыс. 3.8), дзе паказаны сухія і вільготныя адыябаты, а таксама вертыкальнае размеркаванне тэмпературы паветра.

Тэрмічная стратыфікацыя атмасферы на розных вышынях не аднолькавая. Калі вугал крывой лініі стратыфікацыі з воссю абсцыс менш 45º, такі стан атмасферы няўстойлівы, а калі больш 45º - стан атмасферы ўстойлівы. Пры супадзенні крывой стратыфікацыі з сухой адыябатай узнікае абыякавая стратыфікацыя.

 

  Рыс. 3.8. Умовы стратыфікацыі на аэра­лагічнай дыяграме 1–суханеўстойлівая, 2–вільгацеўстойлівая, 3–вільгаценеўстой-лівая.  

3.11. Змяненні патэнцыяльнай тэмпературы ў залежнасці ад яе вертыкальнага градыента (стратыфікацыі)

Разгледзім змяненні патэнцыяльнай тэмпературы пры рознай стратыфікацыі, або дынамічнай устойлівасці атмасферы. Возьмем усе пяць магчымых выпадкаў (рыс. 3.9):

1. Калі складваецца няўстойлівая стратыфікацыя (γ>γа), то патэнцыяльная тэмпература паніжаецца.

2. У выпадку ўстойлівай стратыфікацыі (γ<γа) патэнцыяльная тэмпература павышаецца.

3. Пры абыякавай стратыфікацыі (γ=γа) патэнцыяльная тэмпература не змяняецца з вышынёй.

4. Пры ўстойлівай ізатэрмічнай стратыфікацыі (γ=0) патэнцыяльная тэмпература з вышынёй павялічваецца на 1 ºС / 100 м.

5. Калі ўстанаўліваецца звышустойлівая стратыфікацыя – інверсія тэмпературы (γ<0), то патэнцыяльная тэмпература павялічваецца з вышынёй больш, чым на 1 ºС / 100 м.

 

М                       g =1.5оC/100м g=0.5оC/100м g = 1оC/100 м g = 0оC/100 м g =-0.5оC/100м
    5.5о 8.5о     8.5о 11.5о     7.0о 10о     10о 13о     11,5о 14.5о
    7.0о 9.0о     9.0о 11.0о     8.0о 10о     10о 12о     11,0о 13.0о
    8.5о 9.5о     9.5о 10.5о     9.0о 10о     10о 11о     10,5о 11.5о
    10о 10о     10о 10о     10о 10о     10о 10о     10о 10о
         

Рыс. 3.9. Патэнцыяльная тэмпература ў залежнасці ад велічыні вертыкальнага градыента g (стратыфікацыі). У кожным слупку злева – змяненне тэмпературы з вышынёй пры заданым вертыкальным градыенце, справа – патэнцыяльная тэмпература

 

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 518. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Типология суицида. Феномен суицида (самоубийство или попытка самоубийства) чаще всего связывается с представлением о психологическом кризисе личности...

ОСНОВНЫЕ ТИПЫ МОЗГА ПОЗВОНОЧНЫХ Ихтиопсидный тип мозга характерен для низших позвоночных - рыб и амфибий...

Принципы, критерии и методы оценки и аттестации персонала   Аттестация персонала является одной их важнейших функций управления персоналом...

Экспертная оценка как метод психологического исследования Экспертная оценка – диагностический метод измерения, с помощью которого качественные особенности психических явлений получают свое числовое выражение в форме количественных оценок...

В теории государства и права выделяют два пути возникновения государства: восточный и западный Восточный путь возникновения государства представляет собой плавный переход, перерастание первобытного общества в государство...

Закон Гука при растяжении и сжатии   Напряжения и деформации при растяжении и сжатии связаны между собой зависимостью, которая называется законом Гука, по имени установившего этот закон английского физика Роберта Гука в 1678 году...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия