Студопедия — Скланенне назоўнікаў у множным ліку
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Скланенне назоўнікаў у множным ліку






Тыпы скланення назоўнікаў у сучаснай беларускай мове адрозніваюцца толькі ў склонавых формах адзіночнага ліку. У множным ліку адрозненняў паміж тыпамі скланення амаль не назіраецца (выключэнне складае родны склон).

У н а з о ў н ы м склоне множнага ліку назоўнікі з цвёрдаю і зацвярдзелаю асновамі маюць канчатак : вербы, браты, дажджы, вокны, рэчы, а назоўнікі з мяккаю асновай і з асновай на г, к, х: хвоі, вучні, здарэнні, далоні, рэчкі, берагі. Назоўнікі з суфіксам -анін (-янін) маюць у назоўным склоне множнага ліку канчатак (пры гэтым -ін выпадае): грамадзянін — грамадзяне, мінчанін — мінчане, армянін — армяне. Пры ўтварэнні формы множнага ліку назоўнікаў сусед, чорт, калена назіраецца чаргаванне апошняга цвёрдага зычнага асновы з мяккім: сусед — суседзі, чорт — чэрці, калена — калені, а назоўнікаў вока, вуха — чаргаванне заднеязычнага з шыпячым: вока — вочы, вуха — вушы.

У родным склоне множнага ліку назоўнікі розных скланенняў маюць канчаткі –оў
(-ёў), -аў(-яў)
: вербаў, вучняў, дажджоў, ласёў, вокнаў, здарэнняў, рэчаў, далоняў. Канчатак -аў(-яў) маюць тыя назоўнікі 1-га скланення, аснова якіх канчаецца збегам зычных: тундра — тундраў, кроква — крокваў, кафедра — кафедраў. Некаторыя назоўнікі 1-га скланення ўжываюцца з нулявым канчаткам: рук, ног, дарог, зорак, соек, ластавак; асобныя назоўнікі могуць мець варыянтныя формы: сёстраў — сясцёр, бярозаў — бяроз, яблыняў — яблынь, хвояў — хвой. Назоўнікі жаночага роду на -ія(-ыя) у родным склоне паслядоўна ўжываюцца з нулявым канчаткам: аўдыторыя (аўдыторыj-а) — аўдыторый, авацыя (авацыj-а) — авацый, камедыя (камедыj-а) — камедый, лінія (лініj-а) — ліній, эпідэмія (эпідэмj-а) — эпідэмій.

Назоўнікі 3-га скланення, апрача канчатка -аў(-яў), могуць мець націскны канчатак - ей(-эй): касцей, начэй, мышэй. Такі канчатак маюць і асобныя назоўнікі 2-га скланення: вушэй, плячэй, коней, а таксама назоўнікі дзеці, госці — дзяцей, гасцей. Назоўнікі 3-га скланення, якія ўтрымліваюць націск на аснове, могуць мець варыянтныя канчаткі: сенажацей — сенажацяў, асаблівасцей — асаблівасцяў, вадкасцей — вадкасцяў.

Канчаткі вінавальнага склону назоўнікаў залежаць ад катэгорыі адушаўлёнасці-неадушаўлёнасці: у неадушаўлёных назоўніках яны супадаюць з канчаткамі назоўнага склону: паставілі сталы, пабудавалі электрастанцыі, наладзілі сувязі, у адушаўлёных — з канчаткамі роднага склону: узнагародзілі перадавікоў, пасвілі гусей, кароў, цялят.

 

Заўвага. У мове мастацкай літаратуры сустракаецца ўжыванне асобных адушаўлёных назоўнікаў у форме вінавальнага склону, якая супадае з формаю назоўнага: Вас пагадавала, а цяпер унукі гадуй (Луж.). Я каровы на сонцы пасвіў (Каратк.). Мы свае гусі пасём (М. Л.).

У давальным, творным і месным склонах назоўнікі множнага ліку маюць адпаведна канчаткі -ам (-ям): вербам, хвоям, вучням, дажджам, вокнам, здарэнням, рэчам, далоням; -амі(-ямі): вербамі, хвоямі, вучнямі, дажджамі, вокнамі, здарэннямі, рэчамі, далонямі; -ах(-ях): на вербах, хвоях, пры вучнях, дажджах, на вокнах, аб здарэннях, у рэчах, далонях.

 

Заўвагі: 1. Некаторыя назоўнікі ў творным склоне множнага ліку маюць канчатак -мі: коньмі, дзецьмі, слязьмі. Іран, ты слязьмі ўвесь заліты... (Панч.). Ехаць нельга, як кажуць, ні саньмі, ні каляс ьмі (Луж.).

2. Назоўнікі плечы, вочы, вушы, а таксама дзверы, грошы побач з канчаткам –амі (-ямі) захоўваюць у творным склоне старажытныя формы парнага ліку: плячыма, вачыма, дзвярыма, грашыма.

3. У мове мастацкай літаратуры першай трэці XX ст. сустракакаецца форма меснага склона з канчаткам -ох(-ёх): Смуткавала дудка тая аб тых родных каранёх, аб праўдзівых песнях краю, мілым лузе і палёх (К-с). Такія канчаткі ў наш час не з'яўляюцца літаратурнаю нормаю.

 







Дата добавления: 2015-09-04; просмотров: 8444. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Тема 5. Анализ количественного и качественного состава персонала Персонал является одним из важнейших факторов в организации. Его состояние и эффективное использование прямо влияет на конечные результаты хозяйственной деятельности организации.

Билет №7 (1 вопрос) Язык как средство общения и форма существования национальной культуры. Русский литературный язык как нормированная и обработанная форма общенародного языка Важнейшая функция языка - коммуникативная функция, т.е. функция общения Язык представлен в двух своих разновидностях...

Патристика и схоластика как этап в средневековой философии Основной задачей теологии является толкование Священного писания, доказательство существования Бога и формулировка догматов Церкви...

Роль органов чувств в ориентировке слепых Процесс ориентации протекает на основе совместной, интегративной деятельности сохранных анализаторов, каждый из которых при определенных объективных условиях может выступать как ведущий...

Лечебно-охранительный режим, его элементы и значение.   Терапевтическое воздействие на пациента подразумевает не только использование всех видов лечения, но и применение лечебно-охранительного режима – соблюдение условий поведения, способствующих выздоровлению...

Тема: Кинематика поступательного и вращательного движения. 1. Твердое тело начинает вращаться вокруг оси Z с угловой скоростью, проекция которой изменяется со временем 1. Твердое тело начинает вращаться вокруг оси Z с угловой скоростью...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия