Студопедия — Масавыя рэпрэсіі дзеячаў культуры Беларусі.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Масавыя рэпрэсіі дзеячаў культуры Беларусі.






Беларуская культура ў 20-я – 30-я гады ХХ стагоддзя дасягнула значных поспехаў. Яны маглі б быць яшчэ большымі, калі б не масавыя рэпрэсіі. На Беларусі рэпрэсіі пачаліся ўжо ў першыя гады савецкай улады. З 20-х гадоў у рэспубліцы, як і ў цэлым па СССР, пачаў фарміравацца рэпрэсіўны механізм, які ўключаў заканадаўчую базу, а таксама сістэму судовых і пазасудовых органаў, папраўна-працоўных лагераў.

Рэпрэсіі закранулі ўсе слаі беларускага грамадства. Ужо ў 1920 годзе

было арыштавана 860 членаў Беларускай партыі сацыял-рэвалюцыянераў. Арышты і пакаранні ўзмацніліся ў канцы 20-х – пачатку 30-х гадоў, калі пачалася барацьба з так званым нацыянал-дэмакратызмам. Гэтая барацьба была накіравана супраць беларусізацыі, беларускай мовы і культуры. Прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі абвінавачвалі ў тым, што яны быццам бы ставілі нацыянальныя інтарэсы вышэй за класавыя.

Кульмінацыяй распраў над інтэлігенцыяй у 1930–1931 гг. стала сфабрыкаваная справа аб нацдэмаўскай контррэвалюцыйнай арганізацыі «Саюз вызвалення Беларусі». Па ёй было арыштавана 108 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Сярод арыштаваных былі нарком асветы А. Баліцкі, З. Жылуновіч, прэзідэнт АН БССР У. Ігнатоўскі. Абвінавачванне ў прыналежнасці да кіраўніцтва «СВБ» было прад’яўлена Я. Купалу, Я. Коласу. Я. Купала ў знак пратэсту нават зрабіў спробу самагубства.

У 1933 г. пачалася новая хваля рэпрэсій. Людзей арыштоўвалі за ўжыванне беларускай мовы, выданне на ёй літаратуры, за працы па гісторыі, якія быццам бы не аб’ектыўна яе трактавалі. Былі арыштаваны І. Дварчанін, М. Лунін, Л. Калюга, Ю. Таўбін і іншыя. У гэтым жа годзе былі раскрыты 59 паўстанцкіх, 19 дыверсійных груп, 20 шпіёнскіх ячэек, 4 тэрарыстычныя арганізацыі.

Найбольш вялікія страты беларуская культура панесла ў 1937–1938 гадах. У гэтыя гады рэпрэсіраваны А. Дудар, М. Зарэцкі, П. Галавач, В. Вольны, В. Каваль, Т. Кляшторны, Ю. Лявонны, В. Маракоў, І. Харык і шмат іншых. Зноў згусціліся хмары над Я. Купалам і Я. Коласам. На першага было выбіта 41 паказанне, на другога — 31.

Цяжкія страты панесла тэатральнае мастацтва (Ф. Ждановіч, М. Рафальскі, У. Галубок і інш.), навука. У 1930 годзе былі арыштаваны 33 навуковыя супрацоўнікі, 1935 — 16, 1936 — 15, 1937 — 45, 1938 — 27. Сярод арыштаваных былі прэзідэнт АН Беларусі І. Сурта, віцэ-прэзідэнт Т. Домбаль, акадэмікі Я. Афанасьеў, Б. Тарашкевіч, В. Сербента. На працягу 1930–1938 гг. зняты з пастоў і арыштаваны 5 наркомаў асветы (ужо адзначаны А. Баліцкі, а таксама А. Пластун, А. Чарнушэвіч, А. Дзякаў, У. Півавараў). Страты панеслі кампазітары, мастакі, святары.

Рэпрэсіі падвяргалася мова, ужыванне якой скарачалі. Скарачаліся беларускамоўныя школы, народныя дамы, хаты-чытальні, змяншалася выданне беларускіх кніг і газет, справаводства пераводзілася на рускую мову, з пасад кіраўнікоў звальняліся беларусы, распускаліся беларускія краязнаўчыя арганізацыі. Нерэпрэсіраваная частка інтэлігенцыі вымушана была стаць на шлях прыстасавання да рэжыму. Прыстасаваныя павінны былі чарніць вядомых дзеячаў беларускай культуры. Паэт-дэмакрат Ф. Багушэвіч быў абвешчаны «кулацкім паэтам». Я. Карскі — «вялікадзяржаўным чарнасоценцам», пісьменнік М. Гарэцкі — контррэвалюцыянерам. Адмаўлялася і забаранялася ўсё тое, што было зроблена арыштаванымі. Панавалі цэнзура, стан страху.

З верасня 1939 г. рэпрэсіі закранулі і далучаную да БССР Заходнюю Беларусь. Больш як 100 тысяч жыхароў Заходняй Беларусі было дэпартавана ў Сібір, нямала расстраляна як агентаў польскай разведкі.

Усяго за перыяд 1917–1953 гг. на Беларусі было рэпрэсіравана больш 600 тысяч жыхароў рэспублікі. Толькі пісьменнікаў арыштавана 238 чалавек, якіх пасля смерці Сталіна ў жывых засталося 20 («Звязда», 1992, 19 сакавіка). З ліку вядомых дзеячаў беларускага нацыянальнага руху 1917–1924 гг. рэпрэсіраваны ўсе, хто застаўся жыць на тэрыторыі СССР. У 30-я гады арыштавана 26 акадэмікаў, 6 членаў-карэспандэнтаў АН БССР. Гэтыя рэпрэсіі абяскроўвалі беларускую інтэлігенцыю, падрывалі яе творчыя сілы, ламалі лёс, моцна тармазілі культурнае развіццё.

Зараз ідзе працэс рэабілітацыі тых, хто быў рэпрэсіраваны. Рэабілітавана больш за 200 тысяч жыхароў Беларусі.

Але, няглядзячы на вялікія страты, культура беларускага народа працягвала развівацца.

Такім чынам, культурнае жыццё ў 20-я – 30-я гады праходзіла ў складаных, часта драматычных умовах. Гэта быў час значных дасягненняў і цяжкіх страт.

 







Дата добавления: 2015-09-04; просмотров: 595. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Типология суицида. Феномен суицида (самоубийство или попытка самоубийства) чаще всего связывается с представлением о психологическом кризисе личности...

ОСНОВНЫЕ ТИПЫ МОЗГА ПОЗВОНОЧНЫХ Ихтиопсидный тип мозга характерен для низших позвоночных - рыб и амфибий...

Принципы, критерии и методы оценки и аттестации персонала   Аттестация персонала является одной их важнейших функций управления персоналом...

ТРАНСПОРТНАЯ ИММОБИЛИЗАЦИЯ   Под транспортной иммобилизацией понимают мероприятия, направленные на обеспечение покоя в поврежденном участке тела и близлежащих к нему суставах на период перевозки пострадавшего в лечебное учреждение...

Кишечный шов (Ламбера, Альберта, Шмидена, Матешука) Кишечный шов– это способ соединения кишечной стенки. В основе кишечного шва лежит принцип футлярного строения кишечной стенки...

Принципы резекции желудка по типу Бильрот 1, Бильрот 2; операция Гофмейстера-Финстерера. Гастрэктомия Резекция желудка – удаление части желудка: а) дистальная – удаляют 2/3 желудка б) проксимальная – удаляют 95% желудка. Показания...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия