Студопедия — Чал і свет у бел жывп..
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Чал і свет у бел жывп..






Беларускі пейзажны жывапіс нараджаўся як жанр, які паказвае жыццё ў непарыўнай сувязі чалавека і прыроды. Спачуванне да чалавека і любоў да роднай прыроды — яркія адметныя рысы палотнаў беларускіх пейзажыстаў Вікенція Дмахоўскага, Напалеона Орды, Апалінарыя Гараўскага, Івана Хруцкага. Нялішне ўзгадаць, што ў некаторых умовах жанр пейзажу быў найбольш даступным сродкам, праз які мастак мог алегарычна выказаць свае думкі і пачуцці, сацыяльныя сімпатыі. Так паявіўся эмацыянальны пейзаж. Дадатковым фактарам, які абумовіў нараджэнне плеяды майстроў эмацыянальнага пейзажу, была вучоба беларускіх жывапісцаў у перадавых мастакоў Расіі. Так, Фердынанд Рушчыц вучыўся ў Архіпа Куінджы, Казімір Стаброўскі — у Іллі Рэпіна, Станіслаў Жукоўскі — у Ісаака Левітана. Але нават пры тым, што творчасць вялікіх настаўнікаў наклала значны адбітак на ўсю наступную дзейнасць гэтых мастакоў, карціны іх індывідуальныя, запамінальныя, выразныя. У рускім пейзажы, асабліва паўночнарускім, высокае неба, аблокі — нібыта слупы. У нас такога неба не бывае! Ніколі так далёка, на дзесяткі кіламетраў, у нас праглядаецца гарызонт. Беларускі пейзаж — больш камерны, інтымны, у ім шмат утульных куткоў. Фарбы беларускай прыроды — пераліўчатыя. З-за паверхневага сонца і высокай вільготнасці ў нас часта вісіць перламутравая смуга, якая робіць пейзаж някідкім, няяркім, шчымліва простым. І той, хто нарадзіўся ў Беларусі, назаўсёды захоўвае ў памяці загадку і паэзію гэтага святла, гэтай мяккай, прыглушанай каляровай гамы. Пейзаж як эцюд, як карціна спыняе адно з імгненняў жыцця прыроды. А яна працягвае жыць і мяняцца! І таму гэта спыненае імгненне не фатаграфічнае, а ўяўляе сабой ужо нейкі зборны вобраз прыгажосці. І ў гэтым яшчэ адно асаблівае хараство пейзажнага жывапісу. “Тутэйшы” Рушчыц Вясновы пейзаж у беларускім жывапісе XIX стагоддзя перш за ўсё асацыіруецца з Фердынандам Рушчыцам, Генрыхам Вейсенгофам, Казімірам Стаброўскім, Станіславам Жукоўскім. Кожны з гэтых мастакоў заслугоўвае асобнай гаворкі. А мы вырашылі пачаць з Фердынанда Рушчыца (1879—1936), які нарадзіўся ў маёнтку Багданава Ашмянскага павета Віленскай губерні. Тут прайшла і значная частка яго творчага жыцця. Ён заўсёды лічыў сябе “туэйшым”, беларусам. У творчасці Рушчыца ярка праламляюцца традыцыі беларускага рэалістычнага жывапісу. Але, на жаль, да нас дайшло нямногае з яго творчай спадчыны. А з вёснаў Фердынанда Рушчыца нам добра знаёма толькі адна — на самай вядомай у Беларусі яго карціне “Ля касцёла”, якая выстаўлена ў асноўнай экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея. Вясна ў Рушчыца халодная, ветраная, поўная драматызму, але не пазбаўленая надзеі. Прырода і людзі тут чакаюць перамен. Мала фарбаў у гэтай вясны, мала радасці, але шмат трывогі за будучыню радзімы. На месцы драўлянага багданаўскага касцёла цяпер стаіць складзеная з белай цэглы святыня. А ў суседнім Вішневе дагэтуль узвышаецца старажытны храм Найсвяцейшай Дзевы Марыі, які захоўвае на сваіх сценах сапраўдныя рэліквіі — роспісы, выкананыя Фердынандам Рушчыцам. Карціна «Снег» у 1888 г. была адзначана прэміяй на выставе ў Пецярбургу, а ў 1900 г. на выставе ў Парыжы ёй быў прысуджаны сярэбраны медаль. Вядомасць карціне прынеслі не толькі яе жывапісныя якасці. Тут знойдзены абагульнены вобраз беларускай прыроды, надзвычай характэрны для тагачаснага жывапісу. Матыў пейзажа надзвычай просты. Злёгку прысыпанае снегам балота, на якім відаць стагі сена і адзінокая фігура селяніна, што паганяе запрэжанага ў сані вала. Гэтыя тыповыя, характэрныя для Беларусі дэталі надаюць яму асаблівую чароўнасць. Сена з забалочаных месцаў вывозілі толькі зімой, калі балота замерзне і да стагоў можна пад’ехаць на санях. Пейзаж надзвычай рэалістычны. Усё пабочнае выключана. Асноўную ўвагу мастак засяроджвае на перадачы стану прыроды - халоднай зімовай раніцы і сонца, якое толькі што ўзышло і асвяціла стагі і балотныя купіны. Своеасаблівага светлавога эфекту мастак дасягае ўмелым супастаўленнем цёплых і халодных таноў. Вершаліны прысыпаных снегам стагоў і купін, асветленыя сонцам, напісаны цёплымі фарбамі, а іх цені - халоднымі. Спалучэнне фіялетавых, блакітных, белых і жоўтых таноў надае пейзажу дэкаратыўнасць. Колас (“паэт вельмі зямны” - Навуменка)– раннія творы, захапленне працай простага народа, пейзажная лтрыка; Казкі жыцця; Песні-жальбы: “журба палёў, вобразы: вясковыя могілкі, адзіноты, вузк. Няроўная дарога, старыя ліпы; “апранула зямля-матка кажушок зял1ны” – тв.Рольнік”. Вершы:Родныя вобразы, Ручэй, У лузе, Высокі бераг, Майская раніца, Восень у гаі. Чал. У колас. Адлюстр. – “Кветкі” – вобраз вясковай настаўніцы; заклік народа: Дзе вы?, Покліч, Сяюбрам-выгнаннікам, У турме, Каля акна ў астрозе і інш. Багдановіч: (тыя ж матывы, што і ў Коласа, стыль песень-жальбаў) вершы:З песняў белар. Мужыкоў, Цемень, Кінь вечны плач свій аб старонцы; пейзажная лірыка: Падвей, Пугач, Перад паводкай, Не кувай ты, шэрая зязюля, Вечар.

 

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 786. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Менадиона натрия бисульфит (Викасол) Групповая принадлежность •Синтетический аналог витамина K, жирорастворимый, коагулянт...

Разновидности сальников для насосов и правильный уход за ними   Сальники, используемые в насосном оборудовании, служат для герметизации пространства образованного кожухом и рабочим валом, выходящим через корпус наружу...

Дренирование желчных протоков Показаниями к дренированию желчных протоков являются декомпрессия на фоне внутрипротоковой гипертензии, интраоперационная холангиография, контроль за динамикой восстановления пассажа желчи в 12-перстную кишку...

Виды нарушений опорно-двигательного аппарата у детей В общеупотребительном значении нарушение опорно-двигательного аппарата (ОДА) идентифицируется с нарушениями двигательных функций и определенными органическими поражениями (дефектами)...

Особенности массовой коммуникации Развитие средств связи и информации привело к возникновению явления массовой коммуникации...

Тема: Изучение приспособленности организмов к среде обитания Цель:выяснить механизм образования приспособлений к среде обитания и их относительный характер, сделать вывод о том, что приспособленность – результат действия естественного отбора...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия