Студопедия — Культуры шнуравай керамікі.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Культуры шнуравай керамікі.






Помнікі культуры шнуравай керамікі, якая паслужыла прататыпам для культуры баявых сякер, уяўляюць з сябе характэрную кераміку: вільготная гліна ўпрыгожвалася адбіткамі вяровак (ільняных альбо пяньковых). Кераміка знаходзіцца галоўным чынам у пахаваннях: у магілах і мужчын, і жанчын знаходзяць характэрна ўпрыгожаны посуд.

Большасць даследнікаў у якасці найболеш старажытнага гарызонту культуры шнуравай керамікі вылучае комплекс старажытнасцяў, у першую чаргу пахавальных, выяўленых на тэрыторыі цэнтральна-усходняй Нямеччыны, Чэхіі, Польшчы, а таксама ўздоўж узбярэжжаў Балтыйскага і Паўночнага мораў. Самыя раннія пахаванні і селішчы, атаясняныя з культурай шнуравай керамікі, адносяцца да 3.000-2.900 гадоў да н.э. У сярэдзіне – другой палове 3-га тысячагоддзя да н.э., у перыяд свайго максімальнага распаўсюджання, элементы, характэрныя для кола культур шнуравай керамікі, адзначаюцца на шырокіх прасторах Еўропы: ад берагоў Рэйна да Паўднёвай Скандынавіі, Усходняй Прыбалтыкі, Паволжа, Верхняга і Сярэдняга Падняпроўя. Усходнім фарпостам культуры шнуравай керамікі была сярэднедняпроўская культура і фацьянава-баланаўская культура ў вярхоўях Волгі

 

Пружанская кераміка


Своеасаблівай “візітнай картачкай” пружанскіх ганчароў з’яўляўся так званы чорнаглянцавы задымлены посуд. У нашай мясцовасці рабілі звычайныя традыцыйныя пасудзіны — глякі і гарлякі для малака, макотры для расцірання маку і гладышы, збаны і друшлякі, “слоікі” для круп і смятаны, “місы” і “мялачкі” для таўчэння бульбы, спарышы і трайнікі, “бабошкі” для выпякання бабкі і інш., якія вызначаліся сваімі буйнымі формамі з выразным чляненнем аб’ёмаў, а таксама высокай трываласцю і якасцю. У іх аснове былі простыя геаметрычныя фігуры — шар, цыліндр і конус. Формы посуду падкрэсліваліся глянцавым дэкорам у выглядзе вертыкальных і касых палосак, паралельных прамых ліній, рамбічнай сеткі, спіралепадобных завіткоў, “елачкі”. Характар размяшчэння дэкору падпарадкоўваўся чляненню формаў вырабаў: тулава збанкоў і глякоў аздаблялася рамбічнай сеткай, гарлавіна — вертыкальнымі палоскамі ці суцэльным глянцаваннем. Берагі місак расчэрчваліся як быццам беспарадкавымі, хаатычнымі буйнымі

 

 

спіралямі, аднак гэта выглядала натуральна і вельмі прыгожа.
Перад абпалам ганчар каменьчыкам ці костачкай уважліва наводзіў на паверхні посуду ўзоры. Потым некаторы час такі посуд сушыўся і толькі пасля гэтага клаўся ў ледзь разагрэтую печ на 6 - 8 гадзін. Калі мінаў пэўны момант і гліна набывала карычнева-чырвоны колер, майстар кідаў у топку запалены смалісты сасновы ці яловы пучок і закрываў усе адтуліны ў печы. Пасля такой апрацоўкі створаныя ганчаром “карункі” на гліне станавіліся бліскучыя, нібы металічныя, і яны эфектна выдзяляліся на матава-чорным фоне пасудзіны.

 

Вырабляўся ў Пружанах таксама паліваны посуд і кафля, але не ў такіх вялікіх аб’ёмах, як задымленая кераміка, што прынесла шырокую вядомасць мясцовым рамеснікам. Паліва для ганчарных вырабаў, асноўным кампанентам якой быў свінец, выкарыстоўвалася тутэйшымі рамеснікамі звычайна карычневага (калі дадавалі жалезную акаліну — “дзындру”), зялёнага (дадавалі вокісь медзі — “зялёнку”) ці сіняга колеру.
Трэба дадаць, што пружанскія керамічныя вырабы ХІХ — ХХ ст.ст. захоўваюцца цяпер у музеях розных гарадоў — у Пружанах (больш за 30 адзінак), Брэсце, Мінску, Маскве, Берліне, Манрэалі. Адзін з экспанатаў знаходзіцца нават у парыжскім Луўры. Гэта ў асноўным творы ўзгаданага раней Антона Рыгоравіча Такарэўскага. Можна сустрэць іх у звычайных хатах жыхароў нашага раёна, імі карыстаюцца па непасрэдным прызначэнні і сёння, але не ведаюць, што валодаюць ужо сапраўднымі рарытэтамі.

 

У гарадскім пасёлку Ружаны таксама існавалі старадаўнія ганчарныя традыцыі. Вядома, што тут у канцы ХІХ ст. жыло некалькі дзесяткаў майстроў у пераважнай большасці на вуліцы, якая так і звалася — Ганчарная. Праўда, пад 1925 г. у мястэчку згадваецца толькі 3 ганчары, а вось у 30-я

 

 

гады — ужо 35. Майстры-“гаршочнікі” выраблялі таксама, як і ў Пружанах, ў асноўным чорнаглянцавы задымлены посуд. Але дзесьці ў 30-я г.г. ХХ ст. тут асаблівую папулярнасць набыло глазураванне ганчарных вырабаў.
Пасля Другой сусветнай вайны ў мястэчку працавалі такія спадчынныя майстры керамічнага рамяства, як Мікалай, Аляксандр і Васіль Савуцічы, Пётр, Канстанцін і Дзмітрый Хварастоўскія, Пётр, Іван і Георгій Гаеўскія, Сяргей Багдановіч, Зыгмунт Жылінскі, Станіслаў Жытніцкі, Іван Буткевіч, Антон Севярын.

 

Асобную і сапраўды цікавую старонку ружанскай ганчарнай вытворчасці складала да таго ж мастацтва народнай глінянай цацкі. Даследчыкі адзначаюць асаблівасць ружанскіх фігурак-цацак у тым, што яны мастакамі амаль не расчляняліся і былі таму як бы статычныя, франтальныя і адначасова манументальныя. Самай папулярнай сярод вырабаў мясцовых майстроў быў “Коннік”. У Ружанах рабіліся і дробныя цацкі-свістулькі ў выглядзе розных жывёл — конікаў, качак, сабак, якія карысталіся вялікай папулярнасцю сярод тутэйшых местачковых і сялянскіх дзяцей. Некаторыя выявы жывёл распісваліся рознакаляровымі яркімі і гучнымі фарбамі, але значная частка твораў заставалася колеру гліны — карычневымі, але ад гэтага яны не страчвалі сваёй прывабнасці. Вядомасць у гэтай галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва набылі дзве ружанскія майстрыхі, работы якіх вылучаліся асаблівай дасканаласцю і густам, — гэта Кацярына Жылінская (1890 – 1962) і Вольга Давідзенка-Хварастоўская (1895 – 1978). Іх творы экспануюцца ў розных беларускіх музейных зборах да нашых дзён.
Шкада, але старажытныя традыцыі ружанскіх ганчароў таксама амаль поўнасцю зніклі. Спробы адрадзіць гэты багаты на традыцыі від народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на Пружаншчыне пакуль што не даюць сур’ёзных вынікаў. Як тут не ўзгадаць у дачыненні да да-дзенай сітуацыі

 

 

шырока вядомы выраз: “Што маем — не захоўваем, а страціўшы — плачам







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 510. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Виды сухожильных швов После выделения культи сухожилия и эвакуации гематомы приступают к восстановлению целостности сухожилия...

КОНСТРУКЦИЯ КОЛЕСНОЙ ПАРЫ ВАГОНА Тип колёсной пары определяется типом оси и диаметром колес. Согласно ГОСТ 4835-2006* устанавливаются типы колесных пар для грузовых вагонов с осями РУ1Ш и РВ2Ш и колесами диаметром по кругу катания 957 мм. Номинальный диаметр колеса – 950 мм...

Философские школы эпохи эллинизма (неоплатонизм, эпикуреизм, стоицизм, скептицизм). Эпоха эллинизма со времени походов Александра Македонского, в результате которых была образована гигантская империя от Индии на востоке до Греции и Македонии на западе...

Типовые ситуационные задачи. Задача 1.У больного А., 20 лет, с детства отмечается повышенное АД, уровень которого в настоящее время составляет 180-200/110-120 мм рт Задача 1.У больного А., 20 лет, с детства отмечается повышенное АД, уровень которого в настоящее время составляет 180-200/110-120 мм рт. ст. Влияние психоэмоциональных факторов отсутствует. Колебаний АД практически нет. Головной боли нет. Нормализовать...

Эндоскопическая диагностика язвенной болезни желудка, гастрита, опухоли Хронический гастрит - понятие клинико-анатомическое, характеризующееся определенными патоморфологическими изменениями слизистой оболочки желудка - неспецифическим воспалительным процессом...

Признаки классификации безопасности Можно выделить следующие признаки классификации безопасности. 1. По признаку масштабности принято различать следующие относительно самостоятельные геополитические уровни и виды безопасности. 1.1. Международная безопасность (глобальная и...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия