Студопедия — Культурнае жыццё Беларусі
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Культурнае жыццё Беларусі






Багатая культура Беларусі – самабытнасць, разнастайнасць стыляў, форм, напрамкаў.

Самабытная мастацкая культура Беларусі фарміравалася на працягу стагоддзяў. Тут існавалі арыгінальныя архітэктурныя і мастацкія школы, ствараліся непаўторныя музычныя і літаратурныя творы.

Усе шэдэўры беларускага мастацтва, якія дайшлі да нашых дзён, знаходзяцца пад аховай дзяржавы. Яны захоўваюцца ў калекцыях буйнейшых беларускіх музеяў, зборах бібліятэк. Класіка беларускай музыкі і драматургіі дэманструецца на тэатральных падмостках і ў канцэртных залах.

Сучаснае культурнае жыццё Беларусі дынамічнае і разнастайнае. У краіне праходзіць мноства мастацкіх выстаў, музычных, тэатральных і кінематаграфічных фестываляў.

Выяўленчае мастацтва Беларусі разнастайнае па стылях, напрамках і жанрах. Самыя цікавыя творы беларускага жывапісу і скульптуры розных эпох можна ўбачыць у мастацкіх музеях краіны.

Буйнейшы збор твораў мастацтва мае Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Ён актыўна прапагандуе нацыянальнае мастацтва. Тут пастаянна праходзяць выставы твораў беларускіх мастакоў.

Цікавыя калекцыі твораў беларускага мастацтва ў Віцебскім абласным мастацкім музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі, Полацкай мастацкай галерэі.

У многіх раённых цэнтрах Беларусі ёсць мастацкія галерэі, дзе можна ўбачыць работы мясцовых мастакоў.

Сучаснае музычнае мастацтва Беларусі імкнецца захаваць нацыянальныя традыцыі, адначасова развіваючы папулярныя ў свеце стылі і напрамкі. Творы беларускіх кампазітараў, сусветнай класічнай і эстраднай музыкі гучаць у выкананні як прафесійных, так і самадзейных музыкантаў.

Вялікую папулярнасць заваявалі вядучыя музычныя калектывы краіны:

Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі пад кіраўніцтвам М.Фінберга

Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр

Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р.Шырмы

Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.I.Цітовіча

вакальная група "Чысты голас"

вакальна-інструментальны ансамбль "Песняры"

вакальна-інструментальны ансамбль "Сябры"

У Беларусі штогод праходзяць фестывалі, якія прадстаўляюць розныя напрамкі і жанры музычнага мастацтва:

"Беларуская музычная восень"

"Мінская вясна"

"Залаты шлягер"

"Музы Нясвіжа"

Сімвалам фестывальнага руху Беларусі стаў Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", удзел у якім прымаюць папулярныя артысты з розных краін свету.

Беларускі прафесійны тэатр развіўся са старадаўніх народных абрадаў, творчасці вандроўных музыкантаў, прыдворных труп беларускіх магнатаў, дзейнасці аматарскіх калектываў рубяжа XIX–XX стст. Цяпер у краіне працуе 28 дзяржаўных тэатраў, вялікая колькасць самадзейных народных калектываў, у т.л.: лялечныя тэатры, драматычныя тэатры, музычныя тэатры

Самым праслаўленым тэатрам рэспублікі з’яўляецца Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі. Яго пастаноўкі заваявалі грандыёзны поспех як у айчыннага, так і ў замежнага гледача.

Тэатральнае жыццё Беларусі насычана яркімі фестывальнымі падзеямі. Пастаянную прапіску ў розных гарадах краіны атрымалі прэстыжныя тэатральныя фестывалі, на якія прыязджаюць калектывы з усяго свету. Сярод самых вядомых форумаў:

• Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" (Брэст)
• Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва "Панарама" (Мінск)
• Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар" (Мінск)
• Міжнародны маладзежны тэатральны форум "M@art. кантакт" (Магілёў).
• Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "ТЕАРТ" (Мінск)
• Беларускі міжнародны фестываль тэатраў лялек (Мінск)

У рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"праходзіць праграма "Тэатральныя сустрэчы".

Мастацтва кіно ў Беларусі развіваецца з 30-х гадоў ХХ стагоддзя. У 1924 г. створана Беларускае дзяржаўнае ўпраўленне па справах кінематаграфіі і фатаграфіі - Белдзяржкіно. У 1928 г. у Ленінградзе адкрылася кінастудыя "Савецкая Беларусь", якая выпускала мастацкія, хранікальныя і навукова-папулярныя фільмы. У 1939-м студыя пераехала ў Мінск, а з 1946-га носіць назву "Беларусьфільм".

Першы беларускі мастацкі фільм "Лясная быль" ў 1926 г. стварыў рэжысёрЮрый Тарыч. У час Вялікай Айчыннай вайны беларускія дакументалісты аднымі з першых здымалі рэпартажы з фронту.

Тэма трагедыі народа стала адной з галоўных у пасляваеннай творчасці рэжысёраў Беларусі. Асаблівую нішу айчынныя кінематаграфісты занялі ўдзіцячым кіно. Сусветнае прызнанне заваявала беларускае дакументальнае кіно.

Сучаснае беларускае кіно працягвае традыцыі папярэдніх пакаленняў, шукае новыя шляхі развіцця. Айчынныя фільмы заваёўваюць ўзнагароды прэстыжных кінафестываляў свету. Драма "У тумане" (рэжысёр Сяргей Лазніца), знятая міжнароднай групай па аповесці Васіля Быкава, на 65-м Канскім кінафестывалі ў 2012 г. удастоена спецыяльнага прыза журы Міжнароднай федэрацыі кінапрэсыFIPRESCI.

У Беларусі ажыццяўляецца шмат сумесных праектаў з кінематаграфістамі краін свету. На "Беларусьфільме" здымалі фільмы Мікіта Міхалкоў, Пётр і Валерый Тадароўскія, Дзмітрый Астрахан, Аляксандр Сакураў.

У Беларусі праходзяць буйныя кінафестывалі:

Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" і конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік" (Мінск)

Рэспубліканскі фестываль беларускіх фільмаў (Брэст)

Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў "Анімаёўка" (Магілёў)

Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм "Magnificat" (Глыбокае)

Літаратура стагоддзямі адыгрывала важную ролю ў культуры Беларусі.

Сярод найбольш вядомых пісьменнікаў і паэтаў Беларусі:Сімяон Полацкі, Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Васіль Быкаў

Трагічная гісторыя краіны паўплывала на тое, што тэма вайны доўгі час была вядучай у беларускай літаратуры.

Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь у Мінску мае самы вялікі збор друкаваных выданняў у краіне, а таксама права атрымання абавязковага экзэмпляра. Тут сабраны самы вялікі за межамі Расіі збор кніг на рускай мове. У 2006 годзе адкрыты новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі, які мае унікальнае архітэктурнае рашэнне ў форме брыльянта, – прадмет нацыянальнай гордасці беларусаў.

Штогод у Беларусі праводзіцца Дзень беларускага пісьменства. Канцэпцыя свята прадугледжвае адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі, а таксама развіццё беларускай літаратуры і культуры на сучасным этапе.

У Беларусі 2012 год быў аб'яўлены Годам кнігі.







Дата добавления: 2015-09-15; просмотров: 1717. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

ТЕОРИЯ ЗАЩИТНЫХ МЕХАНИЗМОВ ЛИЧНОСТИ В современной психологической литературе встречаются различные термины, касающиеся феноменов защиты...

Этические проблемы проведения экспериментов на человеке и животных В настоящее время четко определены новые подходы и требования к биомедицинским исследованиям...

Классификация потерь населения в очагах поражения в военное время Ядерное, химическое и бактериологическое (биологическое) оружие является оружием массового поражения...

Анализ микросреды предприятия Анализ микросреды направлен на анализ состояния тех со­ставляющих внешней среды, с которыми предприятие нахо­дится в непосредственном взаимодействии...

Типы конфликтных личностей (Дж. Скотт) Дж. Г. Скотт опирается на типологию Р. М. Брансом, но дополняет её. Они убеждены в своей абсолютной правоте и хотят, чтобы...

Гносеологический оптимизм, скептицизм, агностицизм.разновидности агностицизма Позицию Агностицизм защищает и критический реализм. Один из главных представителей этого направления...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия