Студопедия — ТЭМА 8 АЛЕСЬ РАЗАНАЎ
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

ТЭМА 8 АЛЕСЬ РАЗАНАЎ






(нар. у 1947 г.)

Алесь Разанаў — творца “новай паэзіі”, эксперыментатар і шукальнік нязведаных шляхоў у літаратурнай творчасці. Прызнанне паэтычнага таленту паэта, уганараванне Дзяржаўнай прэміяй Беларусі (1990), еўрапейскай літаратурнай прэміяй імя Ё. Г. Гердэра (2003).

Жыццяпіс і творчасць. Станаўленне паэта і складаныя варункі лёсу. Адносіны з літаратурнай крытыкай, выдавецкімі рэдактарамі, цэнзурай. Месца паэта ў літаратуры “сямідзесятнікаў”. Праблема традыцыі і наватарства ў яго творчасці.

Лёс зборніка “Адраджэнне” (1970). Сімволіка назвы. Праблематыка кнігі. Ідэйна-мастацкія прыярытэты творчай манеры А. Разанава. Вобразы герояў нацыянальнай і сусветнай гісторыі. Паэтыка твораў (рамантычная ўзнёсласць, напружана-драматычны рытм, метафарычнасць мовы, стыхія акцэнтнага верша, дзеяслоў як часціна мовы ў паэтычнай структуры). Сцвярджэнне права паэта на наватарскі пошук і творчы эксперымент.

Пошукавы характар зборніка “Назаўжды” (1974). Агульныя рамантычны пафас кнігі і паглыбленне ў нацыянальную гісторыю беларусаў, цікавасць да яе трагічных старонак. Вобраз Крэпасці ў паэме “Назаўжды” як сімвал гераізму і мужнасці народа. Эксперыменты ў сферы жанру і стылю. Аўтарскі жанр “пункціраў” як варыянта філасофскай лірыкі. Асаблівасці асацыятыўна-вобразнага пісьма і адцягнена-філасофская змястоўнасць верша.

Зборнік “Каардынаты быцця” (1976). Жанр філасофскай паэмы ў кнізе. Пошукі “новай рэальнасці” (“метарэальнасці”). Зварот да старажытнагрэчаскай міфалогіі ў “Паэме калодзежа” як узору гарманічнага яднання інтэлектуальна-філасофскага і сацыяльна-публіцыстычнага пачаткаў у сучаснай беларускай паэзіі. Пошукі “каардынатаў” нацыянальнага быцця ў “Паэме вяхі”, паэме “Было балота”. Аўтабіяграфізм у “Паэме рыбіны” і “Паэме сланечніка”. Праблема класічнай традыцыі і наватарства ў зборніку. Шырыня паэтычна-філасофскага мыслення.

Зборнік “Шлях — 360” (1981). Шлях кнігі да чытача. Структура зборніка як комплекснае адлюстраванне абноўленай сістэмы поглядаў паэта. Паглыбленне філасофскага пошуку адказаў на адвечныя пытанні чалавечага існавання. Сімволіка назвы кнігі. Наватарства ў сферы тэматыкі і паэтыкі. Уплыў усходніх філасофскіх сістэм на творчае станаўленне А. Разанава. Біблія ва ўспрыняцці і ацэнцы паэта ў “Першай паэме шляху” і ў “Другой паэме шляху”, а таксама ў “Паэме рэха”. Лёс пачынальнікаў навейшай беларускай літаратуры Цёткі (Алаізы Пашкевіч) і Ф. Багушэвіча ў “Паэме пераадолення” і “Паэме каментарыя”. Квантэмы як аўтарскі жанр і яго мастацка-вобразныя характарыстыкі. Літаратурна-крытычныя дыскусіі вакол зборніка “Шлях — 360”.

Зборнік “Вастрыё стралы” (1988) як працяг інтэлектуальна-філасофскіх і творча-эстэтычных пошукаў паэта. Імкненне да філасофскага асэнсавання глабальных праблем. Версэты як аўтарскі жанр філасофскай лірыкі і яго стылёвыя прыкметы. Жанр вершаказаў як спроба спалучыць у паэтычным вобразе рэальнае і філасофскае, рэчыўна-прадметнае бачанне свету і духоўна-сімвалічны сэнс існавання. Працяг паэтычнага аповеду пра жыццё рэчаў у нацыянальнай гісторыі беларусаў ў зборніку “У горадзе валадарыць Рагвалод” (1992). Узбагачэнне паэтычнай лексікі (фанетыка і паэтыка і іх узаемасувязь у вершах). Умоўна-асацыятыўная вобразнасць. Тыпалагічныя аналогіі з класікай (Г. Апалінэр, Р.-М. Рыльке, П. Элюар, Ф. Г. Лорка, В. Хлебнікаў, М. Цвятаева, В. Мандэльштам, інш.).

Зборнік “Паляванне ў райскай даліне” (1995) як працяг творчых эксперыментаў паэта ў сферы змястоўнасці, паэтыкі, унутранага жыцця слова і мовы. Характарыстыка разанаўскага жанру зномаў — своеасаблівай пісьменніцкай эсэістыкі, якая адказвала на творчыя пытанні, пакінутыя без увагі літаратурнай крытыкай.

Зборнікі “Рэчаіснасць” (1998) і “Гановерскія пункціры” (2002) як працяг і развіццё пошукаў паэта ў новай літаратурнай сітуацыі. Кніга “Wortdichte” (2003), напісаная па-нямецку. Паэмы “Гліна”, “Камень”, “Жалеза” і сэнс архетыпаў у беларускай ментальнасці. Узбагачэнне вобразна-паэтычных магчымасцей беларускай прасодыі. Абвостранае адчуванне навізны ва ўспрыняцці свету. Асэнсаванне супярэчнасцей гістарычнага прагрэсу. Пошукі духоўнай апоры ў гісторыі старадаўніх цывілізацый. Жанрава-стылёвыя інавацыі (квантэмы, зномы, вершаказы, версэты) і іх творчыя трансфармацыі ў сучаснай паэзіі.

Эсэістыка А. Разанава (“Васілёк і жыта”, “Сёе-тое пра карані і пра ісціну”, “Нататкі на дубовых лістах”, “Медытацыі наўзбоч “Шляху — 360”).

Пераклады А. Разанава з балгарскай, славенскай, македонскай, сербахарвацкай, нямецкай, польскай, чэшскай, славацкай, латышскай, літоўскай, грузінскай і іншых моў свету. Паэтычнае пераўвасабленне тэкстаў старажытнай літаратуры (“Кніга ўзнаўленняў”, 2005). А. Разанаў як укладальнік некалькіх анталогій замежнай паэзіі.







Дата добавления: 2015-08-27; просмотров: 2477. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

ОПРЕДЕЛЕНИЕ ЦЕНТРА ТЯЖЕСТИ ПЛОСКОЙ ФИГУРЫ Сила, с которой тело притягивается к Земле, называется силой тяжести...

СПИД: морально-этические проблемы Среди тысяч заболеваний совершенно особое, даже исключительное, место занимает ВИЧ-инфекция...

Понятие массовых мероприятий, их виды Под массовыми мероприятиями следует понимать совокупность действий или явлений социальной жизни с участием большого количества граждан...

Подкожное введение сывороток по методу Безредки. С целью предупреждения развития анафилактического шока и других аллергических реак­ций при введении иммунных сывороток используют метод Безредки для определения реакции больного на введение сыворотки...

Принципы и методы управления в таможенных органах Под принципами управления понимаются идеи, правила, основные положения и нормы поведения, которыми руководствуются общие, частные и организационно-технологические принципы...

ПРОФЕССИОНАЛЬНОЕ САМОВОСПИТАНИЕ И САМООБРАЗОВАНИЕ ПЕДАГОГА Воспитывать сегодня подрастающее поколение на со­временном уровне требований общества нельзя без по­стоянного обновления и обогащения своего профессио­нального педагогического потенциала...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия