Студопедия — Правапіс прыслоўяў
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Правапіс прыслоўяў






Пішуцца разам:

а) прыслоўі, утвораныя ад прыслоўяў: назаўсёды, насупраць, пазаўчора, залішне, залетась, занадта;

б) прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў з рознымі склонавымі формамі кароткіх прыметнікаў: дабяла, змалку, здаўна, паціху, здалёку, справа;

г) прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў у, на з поўнымі прыметнікамі жаночага роду ў вінавальным склоне: упустую, урассыпную, наўдалую, ушчыльную; выключэнне: у адкрытую;

д) прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў у, на з лічэбнікамі: удвух, удзвюх, утрох, утраіх, утрая, упяцёх; але у адно, па двое, па трое;

е) прыслоўі, утвораныя ад займеннікаў: нашто, навошта, затым, потым, нізашто, зусім;

ж) прыслоўі, у якія ўваходзяць словы што і сама: штодзень, штоночы, таксама, гэтаксама;

з) прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў з рознымі склонавымі формамі назоўнікаў, якія ў сучаснай мове самастойна не ўжываюцца: досыць, дашчэнту, бесперастанку, даспадобы, запанібрата, знячэўку, насцеж;

і) прыслоўі з шырокім прасторавым і часавым значэннем, якія маюць у сваім складзе назоўнікі вечар, ранак, ноч, дзень, верх, ніз, гара, даль, высь, бок, перад, пачатак: увечары (але пад вечар), зранку (але з ранку да вечара, з вечара да ранку), уночы, удзень, уверх, уверсе, зверху, знізу (але з верху да нізу, з нізу да верху), угары, удаль, увысь, уперад, наперадзе, спачатку, адразу;

к) прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў з назоўнікамі, паміж якімі нельга без змены сэнсу паставіць азначэнне або да назоўніка нельга паставіць сэнсавага пытання: дадому, накрыж, напалову, увосень, узімку, напаказ, спадылба, упершыню, навекі, углыб, апоўдні, апоўначы.

Пішуцца праз дэфіс:

а) прыслоўі з прыстаўкамі па -, калі яны заканчваюцца на - аму,‑ яму, - ому, - му, - ску, - цку,- ы: па-летняму, па-новаму, па-беларуску, па-суседску, па-дзіцячы;

б) прыслоўі з прыстаўкай па -, калі яны ўтвораны ад парадкавых лічэбнікаў: па-першае, па-другое, па-трэцяе;

в) прыслоўі, утвораныя паўтарэннем таго самага слова: ціха-ціха, позна - позна, дзе-нідзе, мала-памалу, крыж-накрыж;

г) прыслоўі з прыстаўкай абы - і суфіксам - небудзь: абы-дзе, куды-небудзь.

Пішуцца асобна:

а) устойлівыя спалучэнні, у якіх слова паўтараецца ў розных скло­нах з прыназоўнікам: дзень у дзень, адзін на адзін, след у след, час ад часу;

б) спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі, якія не канчаткова перайшлі ў прыслоўі, бо назоўнік можа ўжывацца ў розных склонавых формах: на памяць, па памяці, за памяццю, у пару, да пары, не ў пару, за мяжой, з-за мяжы, за мяжу, пад пахай, з-пад пахі;

в) спалучэнні назоўнікаў, якія пачынаюцца галоснай, з пры­назоў­нікам у: у абдымку, у абмен, у адзіночку;

г) спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі без, з, да, на: без аглядкі, без разбору, з ходу, з разбегу, з размаху, да ўпаду, да зарэзу, на віду, на жаль, на вока.

Запомніць: усё роўна, усё адно, як след, якраз.

Практыкаванне 87.

· Растлумачце правапіс прыслоўяў.

· Ці з’яўляюцца сінонімамі выдзеленыя словы? Растлумачце розніцу ў іх значэнні, праілюструйце ўласнымі сказамі.

· Запішыце сінанімічны рад са словамі спачатку, назаўсёды.

Улетку, мякка, без аглядкі, з разбегу, за мяжой, па-новаму, дзесьці, зранку, дзе - нідзе, кудысьці, на шчасце, штогод, абы - дзе, мімаволі, на­вошта, штораз, тамсама, дадому, па-твойму, абы-куды, ззаду, удвая, на момант, удзвюх, надзвычайна, па-чацвёртае, недзе, паабапал, залетась, на­паказ, без разбору, на бягу, утрох, апоўначы, на памяць, з разгону, удзень, напралом, спачатку, на злосць, бясконца, назаўсёды, на вока, углыб, раз-пораз, якраз, як след, усё адно, па-першае, без канца, па двое.

Практыкаванне 88.

· Прачытайце тэкст.

· Як трэба пісаць выдзеленыя словы: разам, асобна, праз злучок?

· Перакладзіце тэкст на рускую мову.

Тэкст № 1. Кідок мяча сагнутай рукой (з) верху ў апорным становішчы з’яўляецца адным з самых распаўсюджаных у гандболе. Як правіла, яго наносяць з сярэдніх і далёкіх дыстанцый з закрытых па­зіцый. Гэтым прыёмам ігракі часта робяць сяміметровы штрафны кідок.

Кідок падобны на перадачу мяча сагнутай рукой (з) верху, але выкон­ва­ецца з максімальным намаганнем. Ігрок пачынае замах пад першы ці другі крок, а заканчвае адначасова з апошнім. Са становішча гатоўнасці да кідка рэзка разгібае ў калене левую нагу (выкарыстоў­ваючы рэакцыю апоры), (за) тым згібае тулава ў поясе, робячы адначасова вострападобны рух плячом, перадплеччам і кісцю.

Тэкст № 2. З’явіўшыся ў XIII стагоддзі ў краінах Заходняй Еўропы, каф­ля як канструктыўны элемент печаў ужо ў XIV стагоддзі бы­ла шырока распаўсюджана і на тэрыторыі Беларусі. (С)пачатку яна ме­ла цыліндрычную ці канічную форму і выраблялася на ганчарным кру­зе, але (не)(ў) забаве вы­най­шлі каробчатую кафлю з плоскай па­верхняй, на якой зручна было адціс­каць розныя выявы. (Як) раз такая кафля і прынесла славу беларускім майстрам.

З XVI стагоддзя кафля ў вялікай колькасці вырабляецца ў многіх бела­рускіх гарадах: Мінску, Магілёве, Гродне, Пінску, Віцебску, Заслаўі, Лагойску, Быхаве, Полацку, Мсціславе і інш.

Беларускія майстры-кафляры ўпісалі яркую старонку і ў гісторыю рускага мастацтва. Да нашых дзён у Маскве і яе ваколіцах захаваліся такія пабудовы, (з) нутры і (з) вонку аздобленыя паліхромным дыва­ном з рознакаляровых гліняных плітак. За сотні гадоў фарбы не па­бляклі, не выцвелі і сёння ярка пераліваюцца ў сонечных промнях, здзіўляючы нас высокім майстэрствам. (Паводле Я. Сахуты.)

Тэкст № 3. Струны пелі. Кожная (па) свойму. Іншая падасць голас і адразу сціхне, быццам да чаго прыслухоўваецца. Іншая гамоніць даўгавата, нібы хоча расказаць пра сваё, толькі ёй вядомае, адвечнае, важнае. Іншая гаворыць не спяшаючыся, разважліва, нібыта з разлікам пераканаць у нечым, запаланіць надзейна, адразу і (на) доўга. Яшчэ жывеш тым, што падарыла табе струна папярэдняя, а суседняя возьме раптам і перапыніць дарогу ёй, і пахваліцца сваім – маладым і задор­ным, і пакліча за сабою твае думкі, тваё сэрца – усяго цябе. Іншая, (на) суперак усім астатнім, як пакрыўджанае дзіцяня, возьме і раптам заплача. І тады плач той падхоплівае ці не ўся іхняя сямейка, і чуцён ён доўга – надрыўны і нібы няўмольны. А потым нібы хто супакоіць тое дзіцяня, і яно ўжо смяецца і смех свой, як сонца прамяні, разлівае да­лёка (на)(ў) кола. І здаецца ўжо: ты не ў хаце сядзіш, а ідзеш дарогаю, а над табою – трапяткі жаваранак. Але той жаваранак – толькі на нейкую хвіліну… (За) мест яго раптам узялі і зашчабяталі гаваркія ластаўкі. Яны шчабечуць, расказваюць пра свае радасці нястомна. (Я. Пархута.)







Дата добавления: 2015-08-30; просмотров: 4122. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Определение трудоемкости работ и затрат машинного времени На основании ведомости объемов работ по объекту и норм времени ГЭСН составляется ведомость подсчёта трудоёмкости, затрат машинного времени, потребности в конструкциях, изделиях и материалах (табл...

Гидравлический расчёт трубопроводов Пример 3.4. Вентиляционная труба d=0,1м (100 мм) имеет длину l=100 м. Определить давление, которое должен развивать вентилятор, если расход воздуха, подаваемый по трубе, . Давление на выходе . Местных сопротивлений по пути не имеется. Температура...

Огоньки» в основной период В основной период смены могут проводиться три вида «огоньков»: «огонек-анализ», тематический «огонек» и «конфликтный» огонек...

Вопрос 1. Коллективные средства защиты: вентиляция, освещение, защита от шума и вибрации Коллективные средства защиты: вентиляция, освещение, защита от шума и вибрации К коллективным средствам защиты относятся: вентиляция, отопление, освещение, защита от шума и вибрации...

Задержки и неисправности пистолета Макарова 1.Что может произойти при стрельбе из пистолета, если загрязнятся пазы на рамке...

Вопрос. Отличие деятельности человека от поведения животных главные отличия деятельности человека от активности животных сводятся к следующему: 1...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия