Студопедия — Стылі літаратурнай мовы
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Стылі літаратурнай мовы






У выніку функцыянавання літаратурнай мовы ў розных сферах чалавечай дзейнасці выпрацоўваюцца адпаведныя функцыянальна-стылістычныя разна­від­насці мовы, функцыянальныя стылі, кожны з якіх адрозніваецца пэўнымі асаблівасцямі адбору і арганізацыі сродкаў выказвання. Слова стыль (ад лац. stуlоs – завостраная палачка для пісь­ма) мае шмат значэнняў: 1) Сукуп­насць прыкмет, якія характа­ры­зу­юць мастацтва пэўнага часу і напрамку з боку ідэйнага зместу і мастац­кай формы (гатычны стыль); 2) Моўныя сродкі, характэрныя для якога-небудзь пісьменніка або літаратурнага твора, жанру, напрамку; сукуп­насць прыёмаў выкарыстання такіх сродкаў (стыль Коласа); 3) Метад, ха­рактар якой-небудзь работы дзейнасці (стыль «брас»); 4) Разм. Ма­не­ра паводзіць сябе, гаварыць, дзякаваць і падобнае (модны стыль адзення). Можна гаварыць аб стылі мовы кожнага чалавека, бо ў маў­ленні выяўляецца яго культурны ўзровень, яго валоданне мовай, яе сродкамі ў залежнасці ад умоў, мэт маўлення.

У мовазнаўстве стыль – гэта разнавіднасць маўлення, якая адрозні­ва­ец­ца сістэмай моўных сродкаў пры абслугоўванні пэўнай сферы чалавечай дзей­насці (навуковай, адміністрацыйна-справавой, публіцы­стыч­най, грамадска-палітычнай, мастацкай, бытавой і г. д.). На выбар моўных сродкаў уплываюць так званыя камунікаўтыўна-функцыя­наль­ныя фактары: змест зносін, форма зносін (вусная ці пісьмовая, дыялог ці маналог), мэты і задачы выказвання, сацыяльная сфера зносін (по­бытавая, навуковая, афіцыйная, публіцыстыч­ная, мастацкая) ды інш. У залежнасці ад паказаных фактараў і сферы выкарыстання мовы звы­чайна выдзяляюць пяць стыляў маўлення: навуковы, афіцыйна-спра­вавы, публіцыстычны, стыль мастацкай літаратуры (мас­тацкі) і раз­моўны (гутарковы). У апошні час вылучаюць і канфесійны – стыль рэлігійнай літара­туры і набажэнства. Стыль мастацкай літаратуры або мастацкі, у адроз­ненне ад астатніх, вызначаецца ўжываннем у якасці вобразна-выяўленчых сродкаў элементаў усіх названых стыляў. Усе стылі размяжоўваюцца на кніжныя і размоўны. Схематычна іх можна паказаць наступным чынам:

Гэты падзел даволі ўмоўны, бо і кніжныя стылі могуць выкары­стоўвацца ў вуснай форме зносін.

У сучаснай беларускай мове сістэма стыляў валодае надзвычайнай гнут­­касцю, што дазваляе ёй абслугоўваць разнастайныя патрэбы гра­мадства. Гэтаму садзейнічае пастаяннае міжстылявое ўзаемадзеянне і ўзаемапра­нік­ненне; узнікненне новых адгалінаванняў унутры стыляў; рухомасць жанраў. Ва ўсіх стылях беларускай мовы вылучаюцца падстылі (гл. табліцу), разме­жаванне якіх заснавана на дадатковых, спецыфічных для кожнага стылю фактарах.

Для ўсіх стыляў характэрна наяўнасць агульнага кампанента – сты­лі­с­тычна нейтральных моўных срокаў – і спецыфічных сродкаў выражэння.

У кожным стылі, як зазначалася, ёсць частка слоў, якія могуць вы­ка­ры­стоўвацца ў любым стылі. Гэта нейтральная (міжстылёвая) лексіка: дом, нож, стол, галава, раніца, навальніца, беларускі, ветлі­вы, паважаць, рабіць. Да міжстылёвай лексікі адносяцца ўсе лічэбнікі, значная частка займеннікаў, большасць прыназоўнікаў, злучнікаў, час­ціц ды інш. Такія словы ў слоўніках не пазначаны спецыяльнымі паметамі.

Сты­лі Сфера вы­карыстан­ня Мэты зносін Стылявыя рысы Моўныя сродкі Пад­стылі
Размоўны Быт, сямейныя і сяброўскія зносіны Абмен дум­ка­мі, інфар­ма­цыяй з бліз­кімі, знаё­мымі людзьмі Натуральнасць маў­лення, эма­цыя­наль­насць, ацэнач­ны ха­рактар, адсут­насць строгай лагічнасці Бытавая лексіка, фра­зеа­ла­гіз­мы, экспрэ­сіўна-эма­цыя­нальная лексіка; няпоў­ныя, пытальныя, пытальна-па­бу­джальныя і клічныя сказы Размоўна-бытавы, размоўна-афіцыйны
Навуковы Навука і тэх­ніка, вучэбны працэс Паведаміць агульныя ці пры­ватныя іс­тотныя прык­ме­ты прад­ме­таў, рас­тлу­ма­чыць сутнасць з’явы, яе пры­чыны і пад. Абстрактнасць, дакладнасць, аб’ектыўнасць і аргументаванасць Агульнанавуковыя і вузкаспецыяльные тэрміны; аддзеяслоўныя і адпрыметнікавыя назоўнікі, нанізванне форм роднага склону, развітыя апа­вя­дальныя сказы, злучнікавая падпарадкавальная сувязь Уласна навуковы, навукова-вучэбны, навукова-папуляр-ны
Афіцыйна-cправавы Афіцыйныя дакументы, кан­цылярская, юрыдычная і дыпламатыч­ная сферы Інфармацый­ная, пабу­джаль­­ная, рэгу­ляцыя афі­цыйных зносін Паслядоўнасць і дакладнасць вы­кла­ду, аб’ектыў­насць ацэнак, стан­дартызацыя, адсут­насць эмацыяналь­насці Абстрактная, тэрміналагічная, спецыяльная лексіка, канцылярскія штампы, складаныя сказы Уласна за­канадаў-чы, дыпла­матычны, адміністрацыйна-кан­цылярскі
Публіцыстычны Палітыка-ідэа­лагічныя, гра­мадска-экана­мічныя, куль­турныя, спар­тыўныя ды іншыя грамад­скія зносіны Інфармаваць, уздзейнічаць, фарміраваць грамадскую думку Даходлівасць, эмацыянальнасць, ацэначнасць і агульна-зразумеласць Ацэначная лексіка, грамадска-палітычная лексіка, метафарычнасць тэрмінаў, загадны лад дзеяслова Газетна-пуб­лі­цы­стычны, ра­дыё-жур­на­лісц­кі, пра­моў­ніцкі (агіта­цыйны)
Мастацкі Духоўная сфера жыцця Паведаміць і ўздзейнічаць на думкі і па-чуцці чытача, эстэтычныя ўяўленні Эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць, вобразнасць, стыліс­тычная незамкнё­насць, індывіду­альнасць аўтара Разнастайныя вобразна-выяўленчыя сродкі Проза, паэзія, драматур­гія

Стылістычна афарбаванай з’яўляецца лексіка, якая не толькі на­зывае прадметы, з’явы, падзеі, але адначасова выражае дадатковыя эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні. Такія словы звычайна абмежа­ваныя пэўным стылем мовы і ў слоўніках адзначаюцца адпаведнымі стылістычнымі паметамі. Сярод стылістычна афарбаваных слоў вылу­чаюцца гутарковыя і кніжныя.

Кніжная лексіка – гэта словы і выразы, якія выкарыстоўваюцца звы­чайна ў афіцыйна-справавым (камюніке, ратыфікацыя, за справа­здачны перыяд, даводзіць да ведама), навуковым (аналіз, сінтэз, класіфікацыя, рэзюме, абстракцыя), публіцыстычным (эканамічная пра­стора, суверэнітэт, актыўная жыццёвая пазіцыя, грамадскі, дэма­кратыя) стылях і амаль не ўжываюцца ў штодзённай бытавой гу­тар­цы. У склад кніжнай лексікі ўвахо­дзяць тэрміналагічная, грамадска-палітычная, газетная, афіцыйна-справавая лексіка. У слоўніках кніжныя словы пазначаюцца паметамі кніжн. (кніжнае), спец. (спецыяльнае), навуковыя тэрміны адзначаюцца паметамі, якія ўказваюць на пэўную галіну навукі.

Сярод кніжнай лексікі вылучаецца група слоў высокага стылю, якія адзначаюцца ў слоўніках паметамі высок. (высокае) і паэт. (паэтыч­нае): акавіта, весні, ветравей. Такія словы ўласцівыя пераважна ўрачыста-ўзнёс­лай паэзіі і прозе. Да кніжнай адносіцца і народна-паэ­тыч­ная лексіка, якая ўжы­ваецца ў вуснапаэтычнай творчасці (даро­жанька, лецейка, месячык і пад.). У слоўніках такія словы пазначаюцца паметай нар.-паэт. (народна-паэ­тыч­нае).

Гутарковая лексіка выкарыстоўваецца ў штодзённай неафіцый­най мове двух і больш субяседнікаў. У яе складзе вылучаюцца словы, якія выражаюць дадатковую ацэнку, станоўчыя ці адмоўныя адносіны субяседніка да прадмета гутаркі (выказваецца адабрэнне або не­адабрэнне, жартаў­лівасць, іронія, знявага або пагарда): буслянка, тэ­паць, клыпаць, вадахлёб, прайдзісвет, нештачка. У межах гутарковай лексікі вылучаюцца прастамоў­ныя словы, якія служаць для адмоўнай характарыстыкі людзей, з’яў, гэта грубаватыя словы: дрыхнуць, жмінда, адроддзе, чаўпці. Гутарковымі лічацца і дыялектныя словы, уласцівыя пэўнай тэрыторыі і адлюстраваныя ў мастацкай літаратуры. У слоўніках такія словы адзначаюцца паметамі разм. (размоўнае), груб. (грубае), пагард. (пагардлівае), абл. (абласное) ды інш.







Дата добавления: 2015-08-30; просмотров: 6530. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Дренирование желчных протоков Показаниями к дренированию желчных протоков являются декомпрессия на фоне внутрипротоковой гипертензии, интраоперационная холангиография, контроль за динамикой восстановления пассажа желчи в 12-перстную кишку...

Деятельность сестер милосердия общин Красного Креста ярко проявилась в период Тритоны – интервалы, в которых содержится три тона. К тритонам относятся увеличенная кварта (ув.4) и уменьшенная квинта (ум.5). Их можно построить на ступенях натурального и гармонического мажора и минора.  ...

Понятие о синдроме нарушения бронхиальной проходимости и его клинические проявления Синдром нарушения бронхиальной проходимости (бронхообструктивный синдром) – это патологическое состояние...

Седалищно-прямокишечная ямка Седалищно-прямокишечная (анальная) ямка, fossa ischiorectalis (ischioanalis) – это парное углубление в области промежности, находящееся по бокам от конечного отдела прямой кишки и седалищных бугров, заполненное жировой клетчаткой, сосудами, нервами и...

Основные структурные физиотерапевтические подразделения Физиотерапевтическое подразделение является одним из структурных подразделений лечебно-профилактического учреждения, которое предназначено для оказания физиотерапевтической помощи...

Почему важны муниципальные выборы? Туристическая фирма оставляет за собой право, в случае причин непреодолимого характера, вносить некоторые изменения в программу тура без уменьшения общего объема и качества услуг, в том числе предоставлять замену отеля на равнозначный...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.007 сек.) русская версия | украинская версия