Студопедия — Простая мова і знакі прыпынку пры ей.Цытаты і правілы іх афармлення
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Простая мова і знакі прыпынку пры ей.Цытаты і правілы іх афармлення






Простая мова — чужое выказванне, якое перадаецца кім-небудзь дакладна, з захаваннем яго зместу і формы - лексічных, граматычных і стылістычных асаблівасцей.Сінтаксічная канструкцыя з простай мовай складаецца з дзвюх частак: простай мовы і слоў аўтара, якія паказваюць, каму гэтае выказванне належыць, да каго яно звернута, як, дзе і пры якіх абставінах было сказана. Простая мова ў адносінах да слоў аўтара выступае як незалежны кантэкст; яна аб'ядноўваецца з імі толькі сэнсава і інтанацыйна, выражаючы аб'ектныя, суб'ектныя і азначальныя адносіны.Простая мова вьгзначаецца наяўнасцю розных моўна-выяўленчых і эмацыянальньйс сродкаў: выклічнікаў, звароткаў, мадальных слоў, часціц і г. д. У ёй захоўваюцца многія элементы размоўнага стылю: ужываюцца дыялектызмы, устарэлыя словы, прафісіяналізмы і інш. Разам з аўтарскімі словамі яна ўтварае бяззлучнікавы сказ, дзе можа займаць адвольнае месца ў адносінах да слоў аўтара. Кали словы аўтара стаяць перад простай мовай, пасля іх ставіцца двукроп'е, а простая мова бярэцца ў двукоссе і пачынаецца з вялікай літары. Калі простая мова стаіць перад словамі аўтара, то па­сля яе ставяцца коска (ці пытальнік, клічнік, шматкроп'е) і працяжнік; словы аўтара пачынаюцца з малой літары.Калі словы аўтapa раздзяляюць простую мову на дзве часткі, то знакі прыпынку ставяцца наступиым чынам: калі словы аўтара перарываюць простую мову там, дзе не павінна быць ніякага знаку прыпынку або трэба было б паставіць коску, кропку з коскай, двукроп'е ці працяжнік, то словы аўтара выдзяляюцца коскамі і працяжнікамі, і другая частка простой мовы пачынаецца з малой літары; калі словы аўтара перарываюць простую мову там, дзе павінны стаяцъ кропка, пытальнік ці клічнік, то пе­рад словамі аўтара, якія пачынаюцца з малой літары, ставіцца коска, пытальнік ці клічнік і працяжнік, а пасля іх - кропка і працяжнік; другая частка простай мовы па­чынаецца з вялікай літары; калі аўтарскія словы ўжываюцца з двума выказнікамі-дзеясловамі, адзін з якіх адносіцца да другой часткі простай мовы, то пасля слоў аўтара ставяада дву­кроп'е і працяжнік; другая частка простай мовы пішацца з вялікай літары; калі словьі аўтара, размешчаныя ў сярэдзіне прос­тай мовы, дзеляцца на асобныя сказы, паміж імі стаіць кропка, тады кожная частка бярэцца ў двукоссе; калі простая мова знаходзіцца ў сярэдзіне слоў аўтара, то перад ёю ставіцца двукроп'е, а сама мова пачынаецца з вялікай літары і бярэцца ў двукоссе з адпаведным яе інтанацыі знакам прыпынку ў канцы. Працяг аўтарскіх слоў пачынаецца з малой літары, а перад імі ставіцца патрэбны знак прыпынку; кожная рэпліка дыялога (размовы давюх асоб) пішацца звычайна з чырвонага радка, і перад ёй ставіцца працяжнік; калі дыялог запісваецца ў адзін радок, кожная яго рэпліка бярэцца ў двукоссе з адпаведным яе будове і інтанацыі знакам прыпынку ў канцы. Пры адсутнасці слоў аўтара выказванні розных асоб раздзяляюцца пра-цяжнікам. Цытаты і правілы іх афармлення. Цытата - даслоўная вытрымка з чыйго-небудзь выказвання, кнігі ці дакумента, якая выкарыстоўваецца для пацвярджэння думкі або ілюстрацыі. Спосабы афармлеяня цытат своеасаблівыя.Як простая мова, цытата афармляецца тады, калі яна суправаджаецца словамі аўтара.Калі цытата ўключаецца ў тэкст як частка сказа (або як даданы сказ), яна пачынаецца з малой літары і бярэцца ў двукоссе. Шматкроп'е ставіцца на месцы пропуску слоў і выразаў у цытаце.Вершаваныя цытаты, а таксама эпіграф - кароткае выслоўе, якое раскрывае тэму і ідэю твора, — у двукоссе не бяруцца.Пры цытатах заўсёды даецца спасылка на аўтара і яго твор або толькі на аўтара. Яна звычайна размяшчаецца пасля цытаты ў дужках або ў зносцы.







Дата добавления: 2015-06-15; просмотров: 1157. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Кишечный шов (Ламбера, Альберта, Шмидена, Матешука) Кишечный шов– это способ соединения кишечной стенки. В основе кишечного шва лежит принцип футлярного строения кишечной стенки...

Принципы резекции желудка по типу Бильрот 1, Бильрот 2; операция Гофмейстера-Финстерера. Гастрэктомия Резекция желудка – удаление части желудка: а) дистальная – удаляют 2/3 желудка б) проксимальная – удаляют 95% желудка. Показания...

Ваготомия. Дренирующие операции Ваготомия – денервация зон желудка, секретирующих соляную кислоту, путем пересечения блуждающих нервов или их ветвей...

Метод Фольгарда (роданометрия или тиоцианатометрия) Метод Фольгарда основан на применении в качестве осадителя титрованного раствора, содержащего роданид-ионы SCN...

Потенциометрия. Потенциометрическое определение рН растворов Потенциометрия - это электрохимический метод иссле­дования и анализа веществ, основанный на зависимости равновесного электродного потенциала Е от активности (концентрации) определяемого вещества в исследуемом рас­творе...

Гальванического элемента При контакте двух любых фаз на границе их раздела возникает двойной электрический слой (ДЭС), состоящий из равных по величине, но противоположных по знаку электрических зарядов...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия