Студопедия — Яго працякання
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Яго працякання






Як адзначае П. Дзюбайла, «літаратурны працэс на Беларусі склад­ваў­ся спецыфічна <...>. Ужо ў ХVІ–ХVІІ стст. беларуская літа­ра­тура да­сяг­нула значнага ўзроўню, хоць да сярэдзіны ХІХ ст. га­ва­рыць пра лі­та­ра­турны працэс можна толькі ўмоўна, бо ён быў вель­мі разрэджаны, пе­ра­рывісты ў сувязі з невялікай колькасцю літара­тур­ных фактаў і з’яў» [233]. І толь­кі ў 2-й палове ХІХ ст. нацыя­нальны лі­таратурны працэс набыў вы­раз­ныя рысы ў сувязі з прыходам у лі­та­ратуру В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Лу­чы­ны, А. Гу­ры­новіча і некат. інш. пісьменнікаў. З гэ­тага часу, а яшчэ больш заў­ва­жальна — з пачатку ХХ ст. — пачалося па­скоранае развіццё бе­ла­рус­кай літаратуры. «Сцяжэнне, накладванне з’яў аднаго лі­та­ра­тур­на­га плана, аднаго метаду на іншыя, перамешванне роз­ных тэн­дэн­цый характэрны для гэтага перыяду» [234]. Даволі свое­асаб­лі­ва, на­прык­лад, спалучаліся рысы рэалізму, рамантызму (неара­ман­тыз­му), сім­валізму ў творчасці Я. Купалы, Цёткі, М. Багдановіча, М. Га­рэц­ка­­га, Л. Родзевіча, З. Бядулі і інш. аўтараў. Цікава і ў многім па­ка­заль­на, што набраны тэмп у развіцці беларускага прыгожага пісь­мен­ства крыху сці­шылі, але не перапынілі зусім Першая сусветная і Гра­мадзянская вой­ны. У 1920-я гг. літаратурны рух на Беларусі (і ў пер­шую чаргу ў са­вец­кай яе частцы) наогул набыў незвычайны раз­мах. Актыўную (хоць і не заў­сёды адназначна станоўчую) ролю ады­гралі ў літаратурным жыцці 1920-х гг. літаратурныя аб’яднанні «Ма­ладняк», «Узвышша», «Полымя». У кан­цы 1920-х гг. пачаўся спад у літаратурным развіцці на Беларусі, вы­зва­ны станаўленнем куль­ту асобы і пачаткам барацьбы з «нацдэмамі». На­ступнае дзе­ся­ці­годдзе ў літаратурным жыцці Савецкай Беларусі мож­на ўмоўна на­зваць «глухім». Хоць, зазначым, развіццё літаратуры поў­на­сцю не спы­нілася. Проста яна стала іншага гатунку. Вядомы айчынны тэк­с­то­лаг і гісторык літаратуразнаўства М. Мушынскі на падставе цэ­ла­га шэ­рагу фактаў указвае на ледзь-ледзь заўважальнае ажыўленне ў на­цыя­нальным літаратурным працэсе, і ў першую чаргу ў лі­та­ра­тур­на-кры­тыч­ным яго складніку, у самым канцы 1930-х — пачатку 1940-х гг. [235] (да­рэ­чы, штосьці падобнае, зноў жа згодна з М. Му­шын­скім, адбылося ў пер­шыя пасляваенныя гады [236]). Адной з цікавых асаб­лівасцей развіцця пры­гожага пісьменства на Беларусі ў 1920–1930-х гг. з’яўлялася па­ра­лель­нае існаванне не тое, каб надта ўжо і ад­розных, аднак усё-такі і не зу­сім падобных адна на другую лі­та­ра­тур — беларускай савецкай і за­ход­небеларускай. Вядома, шляхі іх вель­мі часта перакрыжоўваліся, ад­нак развіваліся яны ўсё-такі ад­нос­на самастойна.

У другой палове 1950-х гг. у сувязі з «хрушчоўскай адлігай» лі­та­ра­тур­­­ны працэс пачаў набіраць хуткасць, становячыся пры гэ­тым больш шмат­­гранным, глыбокім і ўсеабдымным. Дзякуючы твор­чым на­ма­ган­ням В. Бы­кава, І. Мележа, І. Шамякіна, І. Навуменкі, У. Ка­рат­кевіча, М. Танка, А. Ку­ляшова, А. Макаёнка, П. Панчанкі і цэ­лага шэрагу інш. пісь­меннікаў, бе­ларуская літаратура выйшла на ўсе­саюзны, еўрапейскі, а мес­цамі і на су­с­вет­ны ўзровень. Істотна па­шырыліся яе тэматычныя га­ры­зонты, не­па­раў­наль­на выраслі і ўзба­гаціліся жанравая і стылёвая па­літ­ры.

Адназначна можна сцвярджаць, што ў канцы 1980-х гг. у су­вя­зі з вя­до­мымі падзеямі ў нашай былой агульнай краіне СССР па­кры­се пачалі ад­бывацца даволі істотныя змены і ў асаблівасцях пра­ця­кання на­цыя­наль­нага літаратурнага працэсу.







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 852. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Определение трудоемкости работ и затрат машинного времени На основании ведомости объемов работ по объекту и норм времени ГЭСН составляется ведомость подсчёта трудоёмкости, затрат машинного времени, потребности в конструкциях, изделиях и материалах (табл...

Гидравлический расчёт трубопроводов Пример 3.4. Вентиляционная труба d=0,1м (100 мм) имеет длину l=100 м. Определить давление, которое должен развивать вентилятор, если расход воздуха, подаваемый по трубе, . Давление на выходе . Местных сопротивлений по пути не имеется. Температура...

Огоньки» в основной период В основной период смены могут проводиться три вида «огоньков»: «огонек-анализ», тематический «огонек» и «конфликтный» огонек...

ОСНОВНЫЕ ТИПЫ МОЗГА ПОЗВОНОЧНЫХ Ихтиопсидный тип мозга характерен для низших позвоночных - рыб и амфибий...

Принципы, критерии и методы оценки и аттестации персонала   Аттестация персонала является одной их важнейших функций управления персоналом...

Пункты решения командира взвода на организацию боя. уяснение полученной задачи; оценка обстановки; принятие решения; проведение рекогносцировки; отдача боевого приказа; организация взаимодействия...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия