Студопедия — Міфалагічная школа
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Міфалагічная школа






 

Адным з першых навуковых метадаў у літаратуразнаўстве стаў мі­фа­­ла­гіч­ны (міфалагічная школа).

Пад міфалагічнай школай падразумяваюць накірунак у літара­ту­­ра­знаў­­стве і фалькларыстыцы ХІХ ст., які ўзнік у эпоху раман­тыз­му. Фі­ла­соф­­скай асно­вай гэтай школы стала эстэтыка Ф. Шэ­лін­га і братоў А.В. і Ф. Шле­­ге­ляў. Асаб­ліва многа на этапе ста­наў­лен­ня міфалагічнай школы зра­біў Ф. Шле­­гель, кніга якога «Філасофія мас­тацтва» атрымала да­волі шы­рокі гра­мад­­скі рэза­нанс. Канчаткова мі­фала­гічную школу тэарэтычна афор­­мі­лі бра­ты Я. і В. Грым у пра­цы «Нямецкая міфалогія» (1835).

Для міфалагічнай школы з’яўляецца характэрным уяўленне аб мі­­фах як аб «неабходнай умове і першасным матэ­рыяле для ўсякага мас­­тац­­­тва» (Ф. Шэ­­лінг), як аб «ядры, цэнтры паэзіі» (Ф. Шлегель). Згод­на з тэо­­рыяй бра­тоў Грым, з міфа ў пра­цэсе эвалюцыі ўзніклі казка, эпічная пес­ня, ле­ген­да і ін­­шыя жанры літаратуры. Прак­тыкуючы метад па­раў­наль­нага выву­чэн­ня (што, дарэчы, па тых ча­сах было істотнай на­ва­цы­яй), браты Грым тлумачылі мно­­­гія падобныя з’явы ў літаратуры і фальк­ло­ры роз­ных народаў наяўнасцю агуль­­най старажытнай міфалогіі. На дум­ку прадстаўнікоў міфалагічнай шко­лы, самым важным для лі­та­ра­ту­ра­знаўцаў з’яўляецца адшукванне ў сусвет­най літаратуры «праміфа», «пер­шаміфа», да якога, як да першаснай біяла­гіч­най клеткі, зводзіцца ўся твор­часць.

Міфалагічная метадалогія атрымала шы­ро­кае распаўсюджанне ў лі­та­­ра­ту­­разнаўстве. У За­ходняй Еўропе яе прадстаўлялі А. Кун, В. Шварц (Гер­­ма­нія), М. Мюлер (Анг­лія), М. Брэаль (Францыя), А. дэ Губернаціс (Іта­лія). Ра­сій­скімі міфо­ла­га­мі з’яўляюцца такія вя­до­мыя вучоныя, як Ф. Бус­лаеў і А. Афа­насьеў (най­больш значная праца апошняга «Паэ­тыч­ныя погляды сла­вян на пры­роду», 1865–1869). Акрамя іх мі­фа­ла­гіч­ны па­дыход да твораў лі­та­ратуры распра­цоў­валі ў Расіі А. Мілер, А. Кат­ля­рэў­скі, І. Худзякоў, І. Пры­­жоў, П. Рыб­ні­каў. Ідэі міфалагічнай школы ў роз­ныя перыя­ды на­ву­ковай дзей­насці па­дзя­ля­лі і прымянялі ў сваіх да­сле­­да­ван­нях такія буй­нешыя рускія ву­чоныя дру­гой паловы ХІХ — па­чат­ку ХХ стст., як А. Па­тэбня і А. Весялоўскі.

Метадалогія і шэраг тэарэтычных вывадаў міфалагічнай шко­лы бы­лі з ця­гам часу адхілены наступнымі літаратуразнаўчымі шко­ла­мі і накі­рун­камі. Ра­зам з тым міфалагічная школа адыграла важ­ную ролю ў раз­віц­ці навукі, а ме­навіта: пашырыла ўяўленні аб мі­фа­логіі ў выніку зва­ро­ту не толькі да мі­фаў еўрапейскага паходжання, але і да міфаў ста­ра­жыт­­ных індыйцаў, іран­цаў, іншых усходніх народаў; садзейнічала актыў­на­му збо­ру міфалогіі і фальк­лору розных народаў; паставіла шэраг важных тэа­­рэ­тыч­ных пы­танняў (у тым ліку і пытанне народнасці мастацтва); за­кла­­ла асновы па­раўнальнага вы­вучэння міфалогіі, фальклору і лі­та­ра­­туры.

Хоць і з надзвычай моцным крытычным адштурхоўваннем ад ме­­та­да­­ло­гіі міфолагаў, але ж усё-такі ў цэлым на глебе дадзенага на­ву­­ко­ва­га на­кірунку ўзнік­ла ў другой палове ХІХ ст. у літара­тура­знаў­стве, фальк­ла­рыс­ты­цы і этна­графіі антрапалагічная школа, якую прад­стаў­ля­лі Э. Тайлар, Э. Лэнг, Дж. Фрэй­зер і некат. інш. ву­чо­ныя, пераважна англі­чане.

Традыцыі і здабыткі міфалагічнай школы пэўным чынам раз­ві­ла і ўзба­­га­ціла ў ХХ ст. г. зв. рытуальна-міфалагічная крытыка. Гэ­та адзін з на­­кі­рун­каў у замежным літара­туразнаўстве, які прад­стаў­ляюць у За­ход­няй Еўропе пе­­раважна вучоныя-выкладчыкі з Кем­б­рыджа Дж. Уэстан, Э. Чэм­берс, Дж. Харысан, Ф. Корн­фард, М. Бодкін, Г. Мэрэй. На паў­ноч­на­амерыканскім кан­тыненце самымі знач­­­нымі «неаміфолагамі» лічацца У. Трой («Міф, метад і бу­дучае», 1946) і Н. Фрай («Міф і лі­­та­ра­ту­ра», 1961).

Тэарэтычныя палажэнні міфалагічнай школы аказалі значны ўплыў на дзей­насць такіх вядомых збіральнікаў беларускага фальк­ло­ру, як П. Бяс­­­со­наў, Р. Зямкевіч, П. Шэйн і некат. інш.







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 1301. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Кран машиниста усл. № 394 – назначение и устройство Кран машиниста условный номер 394 предназначен для управления тормозами поезда...

Приложение Г: Особенности заполнение справки формы ву-45   После выполнения полного опробования тормозов, а так же после сокращенного, если предварительно на станции было произведено полное опробование тормозов состава от стационарной установки с автоматической регистрацией параметров или без...

Измерение следующих дефектов: ползун, выщербина, неравномерный прокат, равномерный прокат, кольцевая выработка, откол обода колеса, тонкий гребень, протёртость средней части оси Величину проката определяют с помощью вертикального движка 2 сухаря 3 шаблона 1 по кругу катания...

Машины и механизмы для нарезки овощей В зависимости от назначения овощерезательные машины подразделяются на две группы: машины для нарезки сырых и вареных овощей...

Классификация и основные элементы конструкций теплового оборудования Многообразие способов тепловой обработки продуктов предопределяет широкую номенклатуру тепловых аппаратов...

Именные части речи, их общие и отличительные признаки Именные части речи в русском языке — это имя существительное, имя прилагательное, имя числительное, местоимение...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия