Студопедия — Утварэнне Беларускай ССР. Аб’яднанне Беларускай ССР з Літоўскай ССР
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Утварэнне Беларускай ССР. Аб’яднанне Беларускай ССР з Літоўскай ССР






Пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў і аднаўлення савецкай улады зноў паўстала пытанне аб утварэнні беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Але па гэтым пытанні не было адзінай думкі. Існавала некалькі пазіцый:

1. Пазіцыя кіраўніцтва Паўночна-Заходняга абкома РКП(б), Аблвыканкомзаха і Абласнога Савета Народных Камісараў. Узначальвалі гэтыя органы не беларусы (А. Мяснікоў, К. Ландар, В. Кнорын, М. Калмановіч, У. Алібегаў, С. Берсан і інш.). Ім цяжка было зразумець нацыянальныя інтарэсы беларускага народа. Яны лічылі, што Беларусь павінна быць тэрытарыяльнай адміністрацыйна-гаспадарчай адзінкай РСФСР. Іх погляды складваліся пад уздзеяннем многіх фактараў, у тым ліку і ідэі сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі, а самавызначэнне народаў, утварэнне нацыянальных дзяржаў, іх межы – перашкода на гэтым шляху.

2. Іншую пазіцыю па пытанні аб нацыянальным лёсе Беларусі адстойваў Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацком), утвораны 31 студзеня 1918 г. пры камісарыяце па справах нацыянальнасцей РСФСР. Кіраўнікі Белнацкома А. Чарвякоў, З. Жылуновіч і іншыя лічылі неабходным стварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і ўстанаўленне цесных сувязей з РСФСР (на прынцыпах аўтаноміі). Гэту пазіцыю падтрымлівала Цэнтральнае бюро беларускіх секцый РКП(б), арганізаваных з бежанцаў-беларусаў у розных гарадах Расіі – Маскве, Петраградзе, Саратаве, Тамбове, Казані і інш. Усяго ў Расіі знаходзілася 1, 5 млн беларусаў-бежанцаў.

Белнацком і кіраўнікі беларускіх секцый зрабілі шмат намаганняў, каб здзейсніць свае планы.

Пытанне аб неабходнасці стварэння беларускага савецкага ўрада разглядалася і на канферэнцыі беларускіх камуністычных секцый, якая адбылася ў Маскве 21–23 снежня 1918 г. У рабоце канферэнцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі ад маскоўскай, петраградскай, саратаўскай, тамбоўскай і мінскай секцый. У прывітальных тэлеграмах ЦК партыі, УЦВК, Саўнаркому, Наркомнацу канферэнцыя выказала надзею, што ідэя беларускай савецкай дзяржаўнасці сустрэне падтрымку вышэйшага кіраўніцтва. Сярод прынятых канферэнцыяй рашэнняў важнейшай была рэзалюцыя аб утварэнні беларускага савецкага ўрада. Дэлегацыя канферэнцыі на чале з З. Жылуновічам звярнулася з дадзенай прапановай да І. Сталіна. Але І. Сталін, які падтрымліваў пазіцыю Паўночна-Заходняга камітэта РКП(б) і Аблвыканкомзаха, зноў не адрэагаваў на гэту ініцыятыву.

Пытанне аб лёсе Беларусі стала прадметам тэрміновага разгляду ў ЦК РКП(б). Ёсць падставы сцвярджаць, што гэта адбылося па ініцыятыве У. Леніна. 24 снежня 1918 г. Пленум ЦК РКП(б) прыняў пастанову аб утварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР). Пленум абавязаў Паўночна-Заходні абком РКП(б) правесці партыйна-арганізацыйную работу па нацыянальна-дзяржаўнаму будаўніцтву на Беларусі.

Такім чынам, пад уздзеяннем ЦК РКП(б) Наркомнац, а затым і Паўночна-Заходні абком РКП(б), Аблвыканкомзах, СНК Заходняй вобласці памянялі свае адносіны да лёсу Беларусі. Яны нават пайшлі далей у вызначэнні юрыдычнага статусу Беарусі, як Белнацком і беларускія камуністычныя секцыі, якія прытрымліваліся прынцыпу аўтаноміі Беларусі ў складзе РСФСР.

30 снежня 1918 г. адкрылася VI Паўночна-Заходняя абласная партыйная канферэнцыя. Дэлегаты канферэнцыі аднагалосна выказаліся за абвяшчэнне БССР. Канферэнцыя вызначыла межы рэспублікі і па дакладу камісіі, утворанай для вывучэння гэтага пытання, прыйшла да высновы, што ў склад рэспублікі павінны ўвайсці Мінская, Магілёўская, Гродзенская губерні поўнасцю, Віцебская губерня без Дзвінскага, Рэжыцкага і Люцынскага паветаў, а таксама частка тэрыторыі прымежных губерняў, населеных пераважна беларусамі. Гэта частка Гжацкага, Сычэўскага, Вяземскага і Юхноўскага паветаў Смаленскай губерні, частка Нова-Аляксандраўскага павета Ковенскай губерні, увесь Вілейскі павет, частка Свянцянскага і Ашмянскага паветаў Віленскай губерні, а таксама Аўгустоўскі павет Сувалкаўскай губерні. У склад БССР камісія ўключыла чатыры паўночныя паветы Чарнігаўскай губерні: Суражскі, Мглінскі, Старадубскі і Навазыбкаўскі.

Такім чынам, былі ў асноўным вызначаны этнаграфічныя межы беларускай нацыі, эканамічныя, гістарычныя і нацыянальныя асаблівасці асобных губерняў, паветаў і валасцей. Пазней пры больш дасканалым уліку нацыянальнага складу насельніцтва гэтыя межы ўдакладняліся. У адміністрацыйна-гаспадарчых адносінах было вырашана падзяліць тэрыторыю рэспублікі на 7 раёнаў – Мінскі, Смаленскі, Віцебскі, Магілёўскі, Гомельскі, Гродзенскі, Баранавіцкі і 54 падраёны. Намечаны адміністрацыйны падзел БССР не быў ажыццёўлены ў сувязі з польска-савецкай вайной, якая пачалася вясной 1919 г. Канферэнцыя абвясціла сябе І з’ездам Кампартыі бальшавікоў Беларусі. Быў створаны кіруючы орган КП(б)Б – Цэнтральнае бюро КП(б)Б. На першым яго пасяджэнні быў выбраны прэзідыум ЦБ КП(б)Б у складзе А. Мяснікова, М. Калмановіча і В. Кнорына. Старшынёй прэзідыума стаў А. Мяснікоў.

31 снежня 1918 г. ЦБ КП(б)Б абмеркавала пытанне аб складзе Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада БССР. Было вырашана, што ва ўрад увойдуць прадстаўнікі ад Белнацкома і Цэнтральнага бюро беларускіх секцый РКП(б), ад Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б) і Аблвыканкомзаха. Старшынёй урада быў зацверджаны З. Жылуновіч, членамі – А. Мяснікоў, А. Чарвякоў і іншыя, усяго 17 чалавек. У складзе ўрада было створана 16 аддзелаў (наркаматаў) і 2 калегіі – надзвычайная і па справах палонных і бежанцаў.

1 студзеня 1919 г. Часовы ўрад Беларусі абнародаваў маніфест у сувязі з утварэннем БССР. “З сённяшняга дня Беларусь, – гаварылася ў ім, – Савецкая рэспубліка, становіцца рэспублікай працоўнага народа, рабочых, сялянскай беднаты і чырвонаармейцаў”. З гэтага дня ўся ўлада на Беларусі, адзначалася ў маніфесце, належыць Саветам рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Зямля з жывым і мёртвым інвентаром, лясы, воды і нетры зямлі, чыгункі, фабрыкі і заводы, банкі становяцца ўласнасцю народа. Маніфест абвясціў раўнапраўе працоўных усіх нацыянальнасцей на тэрыторыі Беларусі, адмяніў усе загады і распараджэнні акупацыйных улад, аб’явіў па-за законам Беларускую раду.

У сувязі з абвяшчэннем БССР вышэйшая ўлада на тэрыторыі рэспублікі перайшла да Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада. Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці склаў свае паўнамоцтвы. Толькі губвыканком Віцебскай і Магілёўскай губерняў, якія ў перыяд утварэння БССР знаходзіліся ў складзе РСФСР, па-ранейшаму кіравалі народнай гаспадаркай гэтых губерняў. Заходняя вобласць была скасавана.

5 студзеня 1919 г. Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад БССР, ЦБ КП(б)Б пераехалі ў Мінск, які з гэтага часу стаў сталіцай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

2–3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся І Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. З’езд абмеркаваў наступныя пытанні: аб бягучым моманце, справаздачу Часовага ўрада Беларусі, аб адносінах да савецкіх рэспублік, аб Канстытуцыі БССР, выбары ЦВК БССР. Старшыня УЦВК Я. Свярдлоў, які прысутнічаў на з’ездзе, абвясціў пастанову прэзідыума УЦВК “Аб прызнанні незалежнасці Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі”. У адказ з’езд прыняў “Дэкларацыю аб устанаўленні федэратыўнай сувязі паміж Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай і РСФСР”.

І Усебеларускі з’езд Саветаў прыняў Канстытуцыю БССР – Асноўны закон рэспублікі на пачатковым этапе яе развіцця. У адпаведнасці з канстытуцыяй найвышэйшая ўлада ў рэспубліцы належала з’езду Саветаў. У перыяд паміж з’ездамі яе здзяйсняў Цэнтральны выканаўчы камітэт. У склад выбранага на з’ездзе ЦВК БССР увайшло 50 чалавек – 45 камуністаў, 2 бундаўцы, 2 члены партыі Паалей-Цыён, адзін меншавік.

І Усебеларускі з’езд Саветаў прыняў рашэнне аб аб’яднанні Беларускай ССР і Літоўскай ССР у адну дзяржаву – Літоўска-Беларускую ССР (Літбел). Гэта рашэнне зноў жа было праведзена паводле ўказання ЦК РКП(б). 16 студзеня 1919 г. ЦК РКП(б) патрабаваў прыняць на з’ездзе Саветаў Беларусі пастанову аб аб’яднанні Беларусі з Літвой. Літоўцам таксама прапанавалася як мага хутчэй склікаць свой з’езд і прыняць такое ж рашэнне.

27 лютага 1919 г. ствараюцца ЦВК Літоўска-Беларускай ССР і яго прэзідыум на чале з К. Цыхоўскім, урад аб’яднанай рэспублікі – Савет Народных Камісараў на чале з В. Міцкявічусам-Капсукасам. Для кіраўніцтва народнай гаспадаркай быў створаны Вышэйшы Савет народнай гаспадаркі. У склад Літбела ўвайшла тэрыторыя Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай і частка Сувалкаўскай губерняў з больш як 4-мільённым насельніцтвам. У сувязі з утварэннем Літоўска-Беларускай ССР узнікла неабходнасць зліць і камуністычныя партыі Літвы і Беларусі. На аб’яднальным з’ездзе (4–6 сакавіка 1919 г.) быў абраны ЦК Кампартыі Літвы і Беларусі (ЦК КП(б) ЛіБ). 6 сакавіка 1919 г. Пленум ЦК КП(б) ЛіБ стварыў прэзідыум ЦК КП(б) ЛіБ. Старшынёй прэзідыума быў выбраны В. Міцкявічус-Капсукас, сакратаром В. Кнорын. Сталіцай аб’яднанай дзяржавы стаў г. Вільня.

Так Беларуская Савецкая Рэспубліка праз месяц пасля абвяшчэння незалежнасці і ўтварэння сваёй дзяржаўнасці стала часткай аб’яднанай дзяржавы – Літбела


БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД ПОЛЬСКАЙ ІНТЭРВЕНЦЫІ (1919–1920)

· § 1. Захоп тэрыторыі Беларусі войскамі Польшчы. Савецка-польская вайна

· § 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі нацыянальны рух

· § 3. Аднаўленне Беларускай ССР

· § 4. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.

·







Дата добавления: 2014-10-22; просмотров: 706. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Что такое пропорции? Это соотношение частей целого между собой. Что может являться частями в образе или в луке...

Растягивание костей и хрящей. Данные способы применимы в случае закрытых зон роста. Врачи-хирурги выяснили...

ФАКТОРЫ, ВЛИЯЮЩИЕ НА ИЗНОС ДЕТАЛЕЙ, И МЕТОДЫ СНИЖЕНИИ СКОРОСТИ ИЗНАШИВАНИЯ Кроме названных причин разрушений и износов, знание которых можно использовать в системе технического обслуживания и ремонта машин для повышения их долговечности, немаловажное значение имеют знания о причинах разрушения деталей в результате старения...

Классификация потерь населения в очагах поражения в военное время Ядерное, химическое и бактериологическое (биологическое) оружие является оружием массового поражения...

Факторы, влияющие на степень электролитической диссоциации Степень диссоциации зависит от природы электролита и растворителя, концентрации раствора, температуры, присутствия одноименного иона и других факторов...

Йодометрия. Характеристика метода Метод йодометрии основан на ОВ-реакциях, связанных с превращением I2 в ионы I- и обратно...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия