Студопедия — Сельская гаспадарка. У другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Сельская гаспадарка. У другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг






У другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. назіраюцца значныя зрухі ў развіцці сельскай гаспадаркі БССР.

Пасля смерці І. Сталіна ў 1953 г. партыйна-дзяржаўныя ўлады прынялі курс на збалансаванае развіццё прамысловасці і сельскай гаспадаркі. У 1950-я гг. былі праведзены мерапрыемствы, накіраваныя на падняцце ўзроўню сельскай гаспадаркі:

- павелічэнне капіталаўкладанняў у сельскую гаспадарку;

- павышэнне закупачных цэн на сельскагаспадарчую прадцкцыю ў 2-5 разоў;

- зніжэнне абавязковых паставак селькагаспадарчай прадукцыі з боку калгасаў; адмена абавязковых паставак і грашовага падатку з асабістых гаспадарак калгаснікаў;

- ліквідацыя машынна-трактарных станцый і перадача сельскагаспадарчай тэхнікі калгасам;

- паляпшэнне матэрыяльнага і юрыдычнага становішча калгаснікаў: у 1956 г. уведзена абавязковая заработная плата ў калгасах; з 1956 г. калгаснікам пачалі выдаваць пашпарты.

Дадзеныя мерапрыемствы прывялі да станоўчых зрухаў у сельскай гаспадарцы: у1960 г. валавы збор збожжа ў БССР павялічыўся ў параўнанні з 1953 г. на 47%, вытворчасць мяса-малочнай прадукцыі – на 70%, вырасла ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур, узрасла колькасць сельскагаспадарчай тэхнікі.

Аднак у першай палове 1960-х гг. назіралася запавольванне тэмпаў росту аб’ёмаў сельскагаспадарчай вытворчасці; па асобных сектарах вытворчасці нават адбывался зніжэнне аб’ёмаў. Гэта было выклікана шэрагам фактараў:

- зніжэнне цэн на харчовую сыравіну на сусветным рынку;

- празмерная цэнтралізацыя кіравання сельскай гаспадаркай;

- валюнтарызм ў аграрнай палітыцы М. Хрушчова (канцэнтрацыя на асваенні цалінных зямель у Казахстане, Сібіры, Паволжы і на Алтаі пры недастатковай увазе да развіцця традыцыйных збожжавых рэгіёнаў, насаджэнне вырошчвання кукурузы амаль па ўсёй тэрыторыі СССР);

- увядзенне абежаванняў на ўтрыманне хатняй жывёлы ў падсобных асабістых гаспадарках.

У адпаведнасці з эканамічнай рэформай 1965 г. быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на паскарэнне развіцця аграрнага сектара:

- змена сістэмы нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі: увядзенне цвёрдага нязменнага плана нарыхтовак на пяць гадоў наперад для кожнага калгаса, саўгаса, раёна, вобласці, рэспублікі (раней планы даводзіліся толькі на адзін год, на працягу якога не аднойчы павышаліся);

- павышэнне закупачных цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю ў 1, 5-2 разы;

- зняцце абмежаванняў на ўтрыманне хатняй жывёлы ў падсобных асабістых гаспадарках;

- умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы калгасаў і саўгасаў: пастаўка вялікай колькасці тэхнікі, спісанне часткі даўгоў;

- дзяржаўныя капіталаўкладанні ў меліярацыю, вапнаванне кіслых глеб, паляпшэнне лугоў і пашаў;

- змяншэнне рэгламентацыі гаспадарчай дзейнасці калгасаў з боку партыйна-дзяржаўных органаў;

- увядзенне гарантаванай грашовай аплаты працы калгаснікаў, пенсійнага і сацыяльнага забеспячэння, прафсаюзаў.

Праведзеныя мерапрыемствы мелі наступныя вынікі:

1) Інтэнсіфікацыя аграрнай вытворчасці: На працягу 1965 – 1985 гг. аб’ём валавой сельскагаспадарчай прадукцыі ўзрос у 1, 6 раза, значна павялічылася ўраджайнасць. Пры гэтым сярэднегадовыя тэмпы росту сельскагаспадарчай вытворчасці складалі 11-14% (у той час як у СССР у цэлым 6-13%).

2) Тэхнічная мадэрнізацыя: на працягу 1955-1985 гг. колькасць трактароў у калгасах узрасла з 21 тыс. да 131 тыс., грузавых аўтамабіляў – з 16, 5 тыс. да 88 тыс., збожжаўборачных камбайнаў – з 8 да 35 тыс.; з’явіліся камбайны на ўборцы бульбы, буракоў, ільну, траў, сельскагаспадарчая авіяцыя і г.д.

3) Электрыфікацыя сельскай гаспадаркі і вёсак: на пачатку 1980-х гг. механічныя рухавікі забяспечвалі 99% энергетычных магутнасцей.

4) Хімізацыя сельскай гаспадаркі: колькасць выкарыстаных мінеральных угнаенняў павялічылася за 1960 – 1985 гг. з 952 тыс. да 7, 3 млн. тон.

5) Меліярацыя забалочаных глеб: асушана каля 30% агульнай плошчы сельскагаспадарчых угоддзяў.

6) Паглыбленне спецыялізацыі сельскай гаспадаркі БССР на такіх галінах як малочная і мясная жывёлагадоўля, вытворчасць бульбы, ільну і цукровых буракоў.

7) Узрастанне колькасці кваліфікаваных кадраў у сельскай гаспадарцы: на працягу 1960 – 1980 гг. з 14, 8 тыс. да 88 тыс.

Аднак ва ўмовах хуткага дэмаграфічнага росту павелічэнне прадукцыі сельскай гаспадаркі ў разліку на душу насельніцтва было нязначным; узровень вытворчасці значна саступаў стандартам эканамічна развітых краін. Да таго звесткі афіцыйнай статыстыкі часта завышаліся; у перыяд “застою” у сельскай гаспадарцы распаўсюдзіліся прыпіскі, крадзяжы, страты пры транспарціроўцы, перапрацоўцы і захоўванні прадукцыі. У выніку сельская гаспадарка краіны была не ў стане цалкам забяспечыць патрэбы насельніцтва ў харчаванні; у другой палове 1970-х – першай палове 1980-х гг. значна павялічыўся імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі.







Дата добавления: 2014-12-06; просмотров: 988. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Стресс-лимитирующие факторы Поскольку в каждом реализующем факторе общего адаптацион­ного синдрома при бесконтрольном его развитии заложена потенци­альная опасность появления патогенных преобразований...

ТЕОРИЯ ЗАЩИТНЫХ МЕХАНИЗМОВ ЛИЧНОСТИ В современной психологической литературе встречаются различные термины, касающиеся феноменов защиты...

Этические проблемы проведения экспериментов на человеке и животных В настоящее время четко определены новые подходы и требования к биомедицинским исследованиям...

Типы конфликтных личностей (Дж. Скотт) Дж. Г. Скотт опирается на типологию Р. М. Брансом, но дополняет её. Они убеждены в своей абсолютной правоте и хотят, чтобы...

Гносеологический оптимизм, скептицизм, агностицизм.разновидности агностицизма Позицию Агностицизм защищает и критический реализм. Один из главных представителей этого направления...

Функциональные обязанности медсестры отделения реанимации · Медсестра отделения реанимации обязана осуществлять лечебно-профилактический и гигиенический уход за пациентами...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия